Архіў

Водгукі

№ 48 (205), 27 лістапада — 4 сьнежня 2000 г.


 Водгукі

 

Праспэкт Геніюш

У “НН” за 13 лістапада сёлета спадар Гайшун зь Менску прапанаваў увекавечыць памяць Ф.Багушэвіча і М.Ермаловіча, назваўшы іх імёнамі праспэкты ў цэнтры Менску. Безумоўна, гэтыя людзі заслужаныя, з чым пагодзіцца кожны сапраўдны беларус. На маю думку, нельга абысьці і імя Ларысы Геніюш. Пасьля выхаду ў сьвет найбольш важкіх выбраных твораў выдатнай паэткі, якія падрыхтаваў Міхась Скобла, стала зразумела, што яе геній роўны генію Ф.Скарыны. І за тое, як любіла сваю Бацькаўшчыну, сваю Беларусь, праспэкт яе імя павінен быць ня толькі ў Менску. А яе помнік мусіць стаяць побач з помнікам Ф.Скарыну каля нацыянальнай Акадэміі навук. Упэўнены, што тут заўсёды будуць кветкі.

А.Чач, Менск

 

Прайду на Сатанінскую, ды збочу на Дзяржынскага

У “НН” за 8 лістапада абмяркоўваецца савецкая тапаніміка Менску. Яшчэ Ленін слушна заўважыў, што: “Выходцы из инородцев всегда перебарщивают по части истинно русских настроений”. Згаданы ў артыкуле С.Паўлоўскага іншародзец Станіславас Ваўпшас настолькі “перабаршчыў”, што, напэўна, нават паплечнікі-камуністы жахаліся ягоных “подзьвігаў”. Таму й надалі гэтае імя вуліцы, заціснутай паміж Трактарным ды Маторным заводамі.

Калі праяжджаеш па ёй, асабліва ўлетку, дык адразу пачынаеш задыхацца ад невыноснага паху Сатаны – смалы, серы ды іншага смуроду. А жылых дамоў на гэтай вуліцы, здаецца, няма – пекла й ёсьць пекла.

В.Васілёнак, Менск


Каментары

Цяпер чытаюць

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Усе навіны →
Усе навіны

«Інтэрнэт у канкрэтнага абанента можа стаць яшчэ больш павольным». Каму дапамогуць штрафы за дрэнную сувязь?

Ютуб выдаліў канал Аляксея Талая7

У Літве расказалі, ці просяць ЗША вярнуць транзіт беларускіх угнаенняў праз Клайпеду2

Іван Краўцоў патлумачыў, у чым галоўнае адрозненне яго пазіцыі ад пазіцыі Офіса Ціханоўскай53

Лідар «Альтэрнатывы для Германіі» выступіў у абарону Пуціна і назваў Польшчу пагрозай для ФРГ18

Міністр замежных спраў Літвы назваў умову, калі Вільня можа адкрыць мяжу з Беларуссю11

Па стане на раніцу серады 14‑гадовага Максіма Зяньковіча не знайшлі. Якія асноўныя версіі знікнення1

Дыетолаг Ірына Яблонская (Кабасакал) расказала, як шматпакутна дабіралася з Канарскіх астравоў да Беларусі17

У Мінску з уседарожніка выпала дзіцячая люлька

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць