Архіў

Славамір Адамовіч. Год зацішша перад годам буры

№ 52 (209), 26 сьнежня 2000 г. — 3 студзеня 2001 г.


 Славамір Адамовіч

Год зацішша перад годам буры

 

У параўнаньні зь мінулым 1999-м годам, так званым годам Сатаны, альбо Зьвера, знакам якога зьяўляецца лічба 666 (перакуленыя тры дзявяткі), год 2000-ы прайшоў адносна ціха. Праўда, сякія-такія падзеі ўсё ж адбыліся. Іх можна лічыць фізычнай зарадкай перад стартам у трэцяе тысячагодзьдзе. Адзначаю наступныя здарэньні цотнага году.

Пачаў выходзіць новы часопіс “Скарына”.

Споўнілася 100 гадоў з дня нараджэньня опэрнага сьпевака М.Забэйды-Суміцкага і 900 гадоў Давыд-Гарадку.

Тэатар “Вольная сцэна” — палова трупы разам зь нязьменным кіраўніком В.Мазынскім — выйшаў з падпарадкаваньня Мінкульту.

Два мерапрыемствы, якія ня сталі падзеямі і ўжо амаль забыліся — Кангрэс дэмсілаў і Ўсебеларускі зьезд. Як на маё цьвёрдае перакананьне, гэтыя сходы грамадзянаў ніяк не паўплывалі на нацыянальнае жыцьцё й дзяржаватворчы працэс. На жаль.

Вось яшчэ падзея — беларусы стварылі супэртанк “2Т”. Гэта падзея нашага бюджэту. Застаецца толькі наладзіць надзейны канал збыту, знайшоўшы папярэдне надзейнага пакупніка.

Сумная непазьбежнасьць — адышла сапраўдная актрыса Стэфанія Станюта, безь пяці гадоў роўня ХХ ст.

Тэрор акупацыйных сіл на вуліцах Менску ў дзень 25 Сакавіка і зьнікненьне відэаапэратара Зьмітра Завадзкага — чорныя меткі ў вызвольным руху.

Канец Самойлава — боская кара за словы і дзеяньні супраць усяго беларускага. Сьмерць — заўсёды падзея. Сьмерць ворага — падзея фэстывальная. І неістотна, хто ўзмахнуў мячом помсты.

Ну, і яшчэ адно мерапрыемства, якое ня стала падзеяй — выбары 14 кастрычніка. Тут і дадаць няма чаго.

Пералічыўшы акцыі і падзеі, якія мелі той ці іншы рэзананс у грамадзтве, згадаем і суб’ектыўна-прыватныя. Вось тут сапраўды цікава. Тут, брат ты мой, такія падзеі, ад якіх так проста не адмахнешся.

І сапраўды, нават падзеньне Лукашэнкі ня стала б у тваім прыватным жыцьці большай падзеяй, чым той факт, што ў цябе нарадзілася дзіця — дачка, пра якую ты так доўга марыў.

А набыцьцё першай у тваім жыцьці ўласнай, за свае грошы купленай кватэры! Такая падзея ў прыватным жыцьці беларускага нацыяналіста ня менш важная, чым вяртаньне на менскі Дом ураду нацыянальнага гербу “Пагоня”.

...2000-ы год завершаны. Думаем цяпер, якімі падзеямі напоўніць 2001-ы. Прынамсі, адной падзеі мы чакаем з асаблівым нецярпеньнем. Але для таго, каб яна стала неўнікнёным фактам, нацыянальна-вызвольны рух павінен правесьці самую шырокую мабілізацыю ўсіх неабходных для перамогі сіл і рэсурсаў. І пра гэта ў нашых далейшых развагах.


Каментары

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

З Нацыянальнага музея ў Дамаску скралі статуі часоў Рымскай імперыі

Паўлу Дураву дазволілі выязджаць за межы Францыі

Рэдактару «Вікіпедыі» далі два гады калоніі за «дыскрэдытацыю Беларусі»2

Абарону Пакроўска ламае расійскае падраздзяленне «Рубікон»19

Медзведзяня, якое бегала па вуліцах Віцебска, злавілі2

Стала вядома, як беларусы распараджаюцца сваім часам

Пацярпелай у Тайландзе беларусцы зрабілі пераліванне крыві

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» выданне Вольгі Лойкі Plan B1

У Берліне актывісты ўскараскаліся на Брандэнбургскую браму і разгарнулі банер у падтрымку Палесціны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі17

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць