Архіў

Беларус у Мэхіка

№ 27 (236), 4 ліпеня 2001 г.


 Беларус у Мэхіка

Канцэрты Віталя Стахіевіча
ў Palacio de Bellas Artes

У чэрвені ў Мэхіка выступаў беларускі піяніст Віталь Стахіевіч. Абодва ягоныя канцэрты адбываліся ў Palacio de Bellas Artes (Палац Прыгожых Мастацтваў) — галоўнай канцэртовай залі мэксыканскае сталіцы.

 

На гэтай сцэне, аздобленай шкляным занавесам работы Льюіса Тыфані, адбываюцца балетныя й опэрныя спэктаклі ды прэзэнтуюцца найлепшыя гастралёры. Віталь Стахіевіч выконваў Другі фартэпіянны канцэрт Рахманінава ў суправаджэньні Нацыянальнага сымфанічнага аркестру Мэксыкі пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора Энрыке Артура Дымэк’е. Канцэрт 8 чэрвеня трансьляваўся ў жывым этэры па мэксыканскім нацыянальным радыё й тэлебачаньні, а таксама на спэцыяльным сайце ў Інтэрнэце.

Беларускія музыкі асвойваюць старажытную краіну ацтэкаў. Першым быў Ігар Маркевіч — францускі дырыжор зь беларуска-ўкраінскімі каранямі. У 1957—58 г. ён выкладаў у Мэксыканскай нацыянальнай кансэрваторыі. Беларускі кампазытар Пётра Альхімовіч трапіў у Мэксыку пры канцы 80-х. Кажуць, цяпер у яго там свая рэстарацыя з шыкоўным рыбным мэню. Крыху пазьней у мэксыканскай сталіцы апынулася беларуская скрыпачка Рыма Мацюхова. Яна працуе ў тым самым аркестры, зь якім выступаў Стахіевіч. Мэксыканцы любяць музыку і не шкадуюць грошай на культурніцкія мэты. Таму Мэксыка — пэрспэктыўны рынак для беларускіх музыкаў.

Атрымаць запрашэньне ў Мэксыку цяжка. Стахіевічу пашанцавала. 19-гадовы піяніст — вучань дванаццатай клясы гімназіі-коледжу пры Беларускай акадэміі музыкі — удзельнічаў у прэстыжным міжнародным конкурсе імя Дына Ч’яні, што адбываўся ў 1999 г. у Міляне. Ніякіх прэміяў Стахіевіч не здабыў. Аднак яго заўважыў прад’юсэр гуказапісу Нікас Вэлісыёціс, якога прывабіў вытанчаны інтэлектуалізм беларускага музыкі. Прад’юсэр прапанаваў Стахіевічу запісаць у Міляне паўнавартасны кампакт-дыск з творамі Шубэрта. Гэтая ідэя і ажыцьцявілася сёлета.

Італьянская крытыка высока ацаніла першы дыск маладога музыкі. “Тое, што 20-гадовы піяніст выконвае на сваім дэбютным дыску Шубэрта, а не Трансцэндэнтныя эцюды Ліста альбо Варыяцыі на тэму Паганіні Брамса — добры знак. Гэта сьведчыць ня толькі пра выдатную тэхніку выкананьня, але й пра музычны густ і інтэлект”, — піша крытык Фэрнанда Фэрары ў часопісе “Musica”. Ён асабліва падкрэсьлівае ўласьцівую Стахіевічу простасьць, кампактнасьць і ўважлівасьць да кожнага гуку.

Стахіевіч адметны тым, што грае па-беларуску. Гэта збліжае яго з Алоўнікавым ды Паначэўным. Беларускі стыль ігры культывуе й прафэсарка Зоя Качарская, у якой Стахіевіч вучыцца зь сёмае клясы.

У часе свайго апошняга побыту ў Міляне беларускі музыка пазнаёміўся з Энрыке Артура Дымэк’е. Мэксыканскі дырыжор завітаў у Эўропу на некалькі канцэртаў (у яго безьліч кантрактаў у розных частках сьвету) і выпадкова падслухаў, як Стахіевіч працуе над сваім кампакт-дыскам. Літаральна ў той самы дзень беларускі піяніст атрымаў запрашэньне на два канцэрты ў Мэксыку.

Здавалася б, пэрсанажы мэксыканскіх сэрыялаў захапляюцца зусім іншай музыкай і іншымі піяністамі… Аднак рэчаіснасьць заўжды прыгажэйшая за свой тэлевобраз.

Ю.А.


Каментары

Цяпер чытаюць

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны4

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант пра перамовы з Літвой: Мы гатовыя да ўсяго5

Турэцкія вайскоўцы разбіліся ў самалёце, вяртаючыся з параду ў Баку2

Беларусы так разленаваліся, што ўжо не хочуць лупіць бульбу10

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання11

У спецыях лідскай вытворчасці знайшлі небяспечныя рэчывы3

Apple прэзентавала авоську-чахол для айфона. Цана ўражвае6

У прапагандысткі «Спутніка» абакралі кававы пункт, а міліцыя нічога не зрабіла5

У жыхаркі Брэста скралі даражэзную брэндавую сумачку. Прынамсі яна ў гэта шчыра верыла2

Памятаеце кватэры, за прагляд якіх бралі па 7000 рублёў? Стала вядома, за колькі іх купілі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны4

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць