Архіў

Kалёнка рэдактара

Прыклад Візэнталя

Сымон Візэнталь, які амаль паўстагодзьдзя прысьвяціў пошукам нацысцкіх злачынцаў, перад Вялікаднем паведаміў, што ягоная праца скончаная. «Я знайшоў забойцаў, якіх шукаў, і я перажыў іх усіх. Калі нехта і застаўся, дык ён ужо застары, каб быць пакараным». Часта рызыкуючы жыцьцём, парушаючы закон, Візэнталь адшукаў для правасудзьдзя больш за тысячу нацыстаў, у тым ліку Адольфа Айхмана.

Візэнталь у свае 94 гады дажывае ў сьціплай кватэры ў Вене (нэанацысты спрабавалі падарваць гэты дом, Візэнталь застаўся жывы, і з тае пары каля пад’езду заўжды дзяжурыць паліцыянт). Яго часта пытаюць, чаму ён прысьвяціў жыцьцё паляваньню на злачынцаў. Аднойчы ён правёў шабас у багатага ювэліра — свайго былога прыяцеля па канцлягеры Маўтгаўзэн. Пасьля абеду гэты чалавек запытаўся: «Сымоне, чаму вы не вярнуліся ў будаўнічы бізнэс? Вы б цяпер былі мільянэрам». — «Вы рэлігійны чалавек і верыце ў Бога і жыцьцё пасьля сьмерці, — адказаў Візэнталь. — І я таксама веру. Калі мы трапім у іншы сьвет і спаткаем мільёны габрэяў, што памерлі ў лягерах, і яны спытаюць нас: «Што вы зрабілі?» — адказы будуць розныя. Вы адкажаце: «Я стаў ювэлірам». Іншы скажа: «Я кантрабандаю вазіў каву і цыгарэты». Гэны скажа: «Я будаваў дамы». А я скажу: «Я вас не забыўся».

Прага справядлівасьці і абавязак памяці гэтак жа кіруюць людзьмі, як інстынкт самазахаваньня і памкненьне да ўлады. У доўгіх гадах, пражытых Візэнталем, мне бачыцца вялікая Боская ласка — даць чалавеку час ня толькі дарабіць сваю працу да канца, але і пабачыць бясслаўную сьмерць самой ідэалёгіі нацызму, закінутай на сьметнік гісторыі. Такога даўгалецьця пажадаеш любому чалавеку.

Андрэй Дынько

Каментары

Цяпер чытаюць

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве расказалі, ці просяць ЗША вярнуць транзіт беларускіх угнаенняў праз Клайпеду2

Іван Краўцоў патлумачыў, у чым галоўнае адрозненне яго пазіцыі ад пазіцыі Офіса Ціханоўскай52

Лідар «Альтэрнатывы для Германіі» выступіў у абарону Пуціна і назваў Польшчу пагрозай для ФРГ17

Міністр замежных спраў Літвы назваў умову, калі Вільня можа адкрыць мяжу з Беларуссю11

Па стане на раніцу серады 14‑гадовага Максіма Зяньковіча не знайшлі. Якія асноўныя версіі знікнення1

Дыетолаг Ірына Яблонская (Кабасакал) расказала, як шматпакутна дабіралася з Канарскіх астравоў да Беларусі17

У Мінску з уседарожніка выпала дзіцячая люлька

Хочаце выглядаць модна? Дадайце да вобразу чырвоны трыкатаж2

Ціханоўская: Раман Бандарэнка загінуў ад рук тых, хто баяўся і працягвае баяцца праўды1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць