Архіў

Ня наш бізнэс

З вуліцаў сталіцы зусім зьніклі камэрцыйныя шапікі ды яткі.

Паводле рашэньня Менгарвыканкаму, зьнесеныя кіёскі, а цяпер ад пачатку сьнежня й да сакавіка забаронены яшчэ й гандаль садавіной, гароднінай і кветкамі з вулічных латкоў і адкрытых пляцовак. Сваё рашэньне чыноўнікі патлумачылі намерам абараніць пакупнікоў ад нізкаякаснай прадукцыі ўзімку ды жаданьнем надаць вуліцам больш прывабны выгляд. Аднак не сакрэт, што гэткім чынам улада намагаецца прымусіць людзей карыстацца паслугамі крамаў.

Там, дзе шчэ ўчора ўдзень і ўвечары прадавалі й куплялі, сёньня тырчаць пянькі ад зьвезеных некуды сталёва-шкляных сродкаў вытворчасьці, чыіхсьці кармільцаў, каляровых памятак пэрыяду накапленьня першаснага капіталу. Паспаліты люд ціха абураецца. Чаму ж не чуваць змаганьня мікракамэрсантаў? Пара судовых працэсаў і інтэрвію Аксаны Новікавай — ня ў лік. Дзе яна, нацыянальная буржуазія?

Адказ на паверхні: наколькі яна не нацыянальная, настолькі ж не буржуазія. Шапікі й рынкі ў Беларусі па сутнасьці зьяўляюцца канцавым зьвяном тавараправоднай сыстэмы, вытворчая база якой знаходзіцца ў Кітаі, Турцыі й Расеі, а гуртовыя вузлы лякалізаваныя ў Маскве й вакол яе. Над плыняй гэтых пераважна нізкаякасных рэчаў і прадуктаў раяцца перакупшчыкі рознага рангу. Большасьць зь іх — выхадцы з Каўказу і Азіі, для якіх наша краіна значыць ня больш, чым арандаваны імі кавалак асфальту ці падвалу. Беларусы ў гэтай сыстэме — ня ўласьнікі, а пара тысяч наёмных работнікаў — прадаўцоў і грузчыкаў, ды яшчэ колькі сотняў тых, хто выбіўся крыху вышэй, каб самому арандаваць і наймаць.

Каму-каму, а нацыянальнаму руху тутака лавіць няма чаго.

Вацлаў Заякоць

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Спецназ ГУР высадзіўся ў Пакроўску для стабілізацыі сітуацыі1

Трамп адмовіўся выключыць Венгрыю з санкцый супраць расійскай нафты7

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі6

Пратасевіч пацвердзіў, што ён сапраўды разведчык45

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць