Архіў

Апошні піск

Танец жывата

Новая мода ў сталіцы: навучацца танцу жывата ў менскіх клюбах каштуе ад 15 да 40 даляраў у месяц (заняткі двойчы на тыдзень). Групы перапоўненыя, запісацца цяжка. Па тэрапэўтычным эфэкце танец жывата пераўзыходзіць нават ёгу, ня кажучы пра шэйпінг ды аэробіку. Ён фармуе цягліцы і адначасова масажуе ўнутраныя органы, паляпшае кровазварот і гнуткасьць хрыбта.

Моду на танец жывата падагрэлі першы чэмпіянат Беларусі і трэці фэстываль бэлідансу «Ўсходнія слодычы», якія прайшлі ў лістападзе і сьнежні. Фэстываль быў арганізаваны рэстарацыяй «Астара», і ў к/з «Менск» не было вольных месцаў.

На сваёй радзіме, у Сярэдняй Азіі, танец жывата ў заняпадзе. Ісламісцкія настроі ў Эгіпце ў 80-я прымусілі многіх вядомых танцоўшчыц пакінуць сцэну. Некаторым фундамэнталісты нават плацілі за гэта грошы. У фундамэнталісцкіх краінах танец жывата танчаць толькі жанчыны сярод жанчын, і не са сцэны, а ў хаце. Ладная частка сцэнічных танцоўшчыц у Эгіпце — нашы суайчыньніцы і расейкі. Два гады выступала там сёлетняя чэмпіёнка Беларусі, гарадзенка Алена Дзенісенка.

ВДз

Каментары

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі15

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктар спартшколы ў Светлагорску краў грошы з бюджэту і забраў стыпендыю ў спартсменкі1

Прэм'ер Літвы: Мы чакаем першага кроку ад Мінска4

Сяргей Ціханоўскі: Я не маю дачынення да Офіса Ціханоўскай. Атмасферу ў Офісе цяжка назваць здаровай42

У Беларусі выпусцілі марожанае са смакам «Сталічных» цукерак2

Наколькі закрытая мяжа з Літвой уплывае на дастаўку тавараў і колькі літоўскіх фур і прычэпаў насамрэч захрасла ў Беларусі?15

У лесе пад Мінскам знайшлі дзіўную канструкцыю з палак і бутэлькі. Аказалася, вельмі карысная рэч6

Зяленскі расказаў, як палёты невядомых дронаў у краінах ЕС адбіваюцца на вайне ва Украіне

У Мінску амаль гатовы новы васьміпавярховы корпус анкацэнтра

Беларусь пагражае штрафамі кіроўцам, якія не перагналі літоўскія фуры на стаянкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі15

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць