Архіў

Сваё ўзяло верх

Сёлетні год Міністэрства культуры, Міжнародны фонд Янкі Купалы і Літаратурны музэй народнага песьняра абвясьцілі сотай гадавінай пачатку беларускамоўнай творчасьці Янкі Купалы.

Што ж сталася падставаю?

Янка Купала свае першыя творы напісаў па-польску. Першы беларускамоўны Купалаў твор быў надрукаваны толькі ў 1905 г. То адкуль узялася дата «1904 год» як пачатак Купалавай беларускамоўнай творчасьці? Як адбыўся гэты пераход — з польскай мовы на мову тутэйшага люду? Хто паспрыяў?

Сам Янка Купала пра гэта распавядаў: неяк раз трапілі ў рукі кнігі Дуніна-Марцінкевіча і Мацея Бурачка, і ўся польская пісаніна сышла на нішто. Паспрыяла і зьмена ў 1904 г. месца жыхарства. У 1904 г., якраз сто гадоў таму, Луцэвічы бяруць у арэнду недалёкі ад Менску, усяго за 14 кілямэтраў, фальварак Бараўцы пані Стралковай. Паблізу Бараўцоў, у Казімераўцы, жылі знаныя ў Менску асьветнікі Самойлы. Знаёмства з Уладакам Самойлам, зь Ядвігіным Ш., размовы зь імі, рэвалюцыйныя тагачасныя адозвы і скіравалі Купалу ў беларускае рэчышча.

Якія ж мы маем пра Янку Купалу дакумэнты, зьвесткі з 1904 г.?

Найперш ягоны фатаздымак, які так і пазначаны: «Янка Купала,

1904 г.». Зь яго на нас глядзіць яшчэ нічым не спакушаны, нікому яшчэ ня знаны, яшчэ ўвесь у самім сабе юнак. Апрануты ён інтэлігентна — у старанна адпрасаваны з саматканага сукна пільчак. З-пад гэтага пільчака выглядае каўнерык-стойка белай кашулькі, павязанай квяцістай хусьцінкай матыльком-гальштукам. У вачох журбота, задуменнасьць і шмат-шмат пытаньняў пра сваё наступства, будучыню свайго краю — неакрэсьленую, незразумелую, якую ён ужо пачаў шукаць, счыркаў пра яе не адзін аркуш паперы. Адзін зь іх, акурат з 1904 г., і дайшоў да нас. Гэта аўтограф вершу «Мая доля». Ён і дае нам падставу лічыць 1904 год годам пачатку беларускамоўнай творчасьці Янкі Купалы. Пад аўтографам дата — 15 ліпеня 1904 году.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Уладзімер Содаль

Каментары

Цяпер чытаюць

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны12

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Расія прапанавала ЗША яшчэ на год падоўжыць ядзерныя абмежаванні па ДСНУ4

Пад Гроднам пад самы канец сезону знайшлі гіганцкі грыб ФОТЫ3

Чым цяпер кормяць на рэйсах «Белавія» ФОТАФАКТ4

Паэт Уладзімір Някляеў займеў сяброўскую карту ў клубе па самба ФОТАФАКТ4

Лукашэнка сабраўся абмяркоўваць з амерыканцамі 5‑6 пытанняў11

Расійскія войскі занялі чатыры сялы пад Запарожжам, пагроза навісла над горадам Гуляйполе9

У Расіі пачалі адключаць мабільны інтэрнэт. Кажуць, што гэта будзе да заканчэння вайны5

Эйсмант пра перамовы з Літвой: Мы гатовыя да ўсяго5

Турэцкія вайскоўцы разбіліся ў самалёце, вяртаючыся з параду ў Баку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны12

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць