БЕЛ Ł РУС

У Маскве і Пецярбургу Пуціна «павіншавалі» з днём чэкіста. Актывістаў затрымалі

21.12.2014 / 11:14

nn.by

У Маскве побач з Крамлём, на Вялікім Каменным мосце, 20 снежня актывісты спрабавалі разгарнуць антыпуцінскія банеры.

«Спрабавалі вось банер разгарнуць на фоне Крамля. Штосьці пра Пуціна, Еўропу і ж..у. Перашкодзіў, я так зразумеў, моцны вецер», — паведаміў ЖЖ-карыстальнік Philipp Kireev са спасылкай на «ОВД-Інфо».

Удзельнікаў акцыі затрымала паліцыяй. Па дарозе да АУС паліцэйскія сказалі затрыманаму актывісту, што ён парушыў правілы размяшчэння знешняй рэкламы.

«А вось у хлопцаў у Пецярбургу ўсё атрымалася», — дадаў Philipp Kireev.

«Крызіс непазбежны! Зімні твой!» — адзначалася на плакаце, які адрасавалі Пуціну актывісты ў Пецярбургу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула