БЕЛ Ł РУС

Эрдаган: Турцыя можа адмовіцца ад расійскага газу

8.10.2015 / 13:8

Турцыя ў сувязі з абвастрэннем адносінаў з Расіяй з-за авіяінцыдэнтаў можа перагледзець пытанне закупак расійскага газу, заявіў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган.

hurriyet.com.tr

«Расія павінна быць адчувальная ў гэтых пытаннях. Мы з'яўляемся пакупніком нумар адзін прыроднага газу з Расіі. Страта Турцыі будзе сур'ёзнай стратай для Расіі. Пры неабходнасці Турцыя можа купляць прыродны газ у самых розных месцах», - заявіў Эрдаган журналістам у самалёце, кіруючыся з візітам з Японію.

Ён адзначыў, што Турцыя можа перагледзець таксама пытанне аб будаўніцтве АЭС «Акую» па расійскім праекце.

«Калі рускія не пабудуюць АЭС «Акую», нехта іншы прыйдзе і пабудуе яе», — дадаў Эрдаган, словы якога прыводзіць тэлеканал NTV.

Мінабароны РФ паведаміла ў панядзелак, што 3 кастрычніка расійскі самалёт Су-30 здзейсніў кароткачасовы, на некалькі секундаў, заход у турэцкую паветраную прастору. У Мінабароны адзначылі, што гэты інцыдэнт стаў вынікам неспрыяльных умоў надвор'я.

Турэцкі прэм'ер Ахмет Давутаглу раней заявіў, што інцыдэнт не выкліча напружанасці ў адносінах паміж краінамі. Паводле яго слоў, Масква паведаміла Анкары, што інцыдэнт з парушэннем вайсковым самалётам РФ паветранай прасторы Турцыі адбыўся па памылцы, і запэўніла, што такіх інцыдэнтаў не паўторыцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула