БЕЛ Ł РУС

МЗС: Сярод пацярпелых у выніку тэрактаў у Парыжы ёсць беларус

14.11.2015 / 13:35

Сярод пацярпелых у выніку тэрактаў у Парыжы, якія адбыліся ў ноч з 13 на 14 лістапада, ёсць грамадзянін Беларусі, паведаміла беларускае МЗС на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Твітар».

Беларусы нясуць кветкі да пасольства Францыі ў Мінску

«Ёсць звесткі, што сярод пацярпелых у выніку тэракту ў Парыжы адзін грамадзянін Беларусі. Яму аказваецца меддапамога, пагрозы жыццю няма», — адзначаецца ў паведамленні.

«Вядзецца праверка. Чакаем афіцыйных дадзеных французскага боку», — удакладняе беларускае знешнепалітычнае ведамства.

Знешнепалітычнае ведамства апублікавала тэлефон для экстраннай сувязі з пасольствам ў Францыі: 33 609 784 140. Тэлефанаваць могуць толькі грамадзяне, родныя якіх знаходзяцца ў Парыжы і не выходзяць на сувязь. Тэлефон гарачай лініі прэфектуры Парыжа для турыстаў +33 (0) 145 558 000.

МЗС «рэкамендуе змешчаным у Францыі грамадзянам нашай краіны выконваць указанні ўладаў і выйсці на сувязь з роднымі і блізкімі ў Беларусі». Амбасада ў Парыжы працягвае адсочваць сітуацыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула