БЕЛ Ł РУС

У Дзяржстандарце Беларусі распавялі, колькі алею недаліваюць у бутэлькі расійскія вытворцы

8.07.2019 / 20:33

Nashaniva.com

У Дзяржстандарце Беларусі правялі даследаванне 47 партый імпартнага алею і ў 80% праверанай прадукцыі выявілі неадпаведнасць заяўленай колькасці.

У ходзе вывучэння партый алею шасці расійскіх вытворцаў у большасці выпадкаў выяўлены недаліў алею. Пры заяўленай намінальнай колькасці на бутэльцы 0,8 л недаліў склаў да 38 мл; 0,85 л — да 31,4 мл; 0,87 л — да 27 мл; 0,9 л — да 38 мл; 1 л — да 52 мл. Толькі ў 9 з 47 правераных партый пацверджана адпаведнасць колькасці прадукту на этыкетцы і ў бутэльцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула