БЕЛ Ł РУС

ЦВК анансаваў настольную гульню пра беларускія выбары

8.12.2024 / 18:51

Nashaniva.com

Такім чынам камісія плануе адукоўваць людзей.

Іллюстрацыйнае фота: Contributor Getty Images

Старшыня ЦВК Ігар Карпенка анансаваў выпуск настольнай гульні пра беларускія выбары.

Паводле яго слоў, адна з задач камісіі — займацца прававым асвятніцтвам грамадзян. Для гэтага пры ЦВК створаны моладзевы савет, які працуе па прынцыпе «роўны навучае роўнага», піша БелТА.

«Хлопцы з моладзевага савета распрацавалі настольную гульню. У бліжэйшы час яна паступіць у продаж. І наша моладзь у гульнявой форме зможа пазнаёміцца з асновамі нашай выбарчай сістэмы», — распавёў Карпенка.

Пра фармат і правілы будучай гульні ён прамаўчаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула