БЕЛ Ł РУС

«Дзе-нідзе нам на карысць, дзе-нідзе наўрад». Лукашэнка баіцца, што пасля перамоваў у Расію вернуцца заходнія кампаніі

21.02.2025 / 13:22

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка на выязным семінары па сельгастэматыцы пракаментаваў перамовы Расіі і ЗША ў Эр-Рыядзе.

Аляксандр Лукашэнка. Фота яго прэс-службы

Лукашэнка заявіў, што не ведае, чаго хочуць ЗША ад Расіі. Ён асцерагаецца, што Вашынгтон хоча сутыкнуць Маскву і Пекін.

«Вы бачыце, як змяняецца палітычнае становішча, якое дамінавала над эканомікай у сувязі з палітыкай ЗША і гэтак далей. Але радавацца не трэба. Мы не ведаем, чаго хочуць ЗША. Кажу гэта, бо я абсалютна пагружаны ў гэтыя пытанні.

Мы не ведаем, чаго яны запатрабуюць ад расіян за спыненне вайны і гэтак далей. Мне здаецца, што яны паспрабуюць зараз расіян сутыкнуць з кітайцамі. Вось гэтага расіянам дапусціць нельга», — заявіў Лукашэнка.

Ён таксама асцерагаецца, што пасля завяршэння вайны і зняцця санкцый заходнія кампаніі вернуцца ў Расію, і Беларусь прайграе канкурэнцыю, піша БелТА.

«Дзе-нідзе, напэўна, нам на карысць, дзе-нідзе наўрад ці, калі туды (дамовяцца Пуцін і Трамп) вернуцца ўсе гэтыя замежныя кампаніі — спачатку амерыканскія, а потым іншыя — еўрапейскія. Будзе няпроста канкурыраваць на нашым рынку. Але прадукты харчавання будуць патрэбныя ўсім. Таму краіну падтрасіце як належыць», — адзначыў Лукашэнка.

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны многія заходнія кампаніі сышлі з Расіі. Беларусь, страціўшы заходнія рынкі, амаль цалкам пераарыентавала сваю эканоміку на расійскі рынак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула