БЕЛ Ł РУС

Латвія працягнула забарону на выдачу віз беларусам

28.02.2025 / 16:36

Nashaniva.com

Улады Латвіі працягнулі абмежаванні на выдачу віз для грамадзян Беларусі і Расіі да 31 снежня 2026 года. Пра гэта паведамляе партал LV.

Фота ілюстрацыйнае

Удакладняецца, што заявы на атрыманне віз па-ранейшаму могуць падаваць члены сем'яў грамадзян Латвіі і Еўрасаюза, уладальнікі дазволу на жыхарства і доўгатэрміновых віз Латвіі і краін ЕС, а таксама асобы, уезд якіх «абумоўлены гуманітарнымі меркаваннямі».

Акрамя таго, сейм Латвіі плануе забараніць турыстычныя паездкі ў Беларусь і Расію. Каб змены канчаткова ўступілі ў сілу, іх павінны ўхваліць яшчэ ў двух чытаннях.

Чытайце таксама:

Латвійскі парламент падтрымаў забарону на турыстычныя паездкі ў Беларусь

У Латвіі прапанавалі забараніць пасажырскія перавозкі ў Беларусь і Расію

Сейм Латвіі падтрымаў забарону на куплю маёмасці грамадзянамі Беларусі

Літва спыніла транзіт беларускага алею, вырабленага з украінскага рапсу

Каментары да артыкула