БЕЛ Ł РУС

Актывістаў з судна Madleen, дзе была Грэта Тунберг, даставілі ў аэрапорт Тэль-Авіва для дэпартацыі

10.06.2025 / 7:7

Nashaniva.com

Міністэрства замежных спраў Ізраіля заявіла, што Грэта Тунберг і іншыя актывісты з судна Madleen з гуманітарнай дапамогай, якое напярэдадні было перахоплена ізраільскімі вайскоўцамі на шляху ў сектар Газа, прыбылі ў аэрапорт для дэпартацыі, піша Бі-бі-сі.

Актывістка Грэта Тунбэрг на захопленым ізраільскімі вайскоўцамі судне. Фота: Israel Foreign Ministry / X

«Пасажыры «сэлфі-яхты» прыбылі ў аэрапорт «Бен-Гурыён», каб пакінуць Ізраіль і вярнуцца ў свае краіны», — гаворыцца ў паведамленні.

Там адзначаецца, што актывісты павінны вылецець з краіны цягам бліжэйшых гадзін.

«Тыя, хто адмовіцца падпісаць дакументы аб дэпартацыі і пакінуць Ізраіль, будуць дастаўлены ў судовыя органы ў адпаведнасці з ізраільскім заканадаўствам», — гаворыцца ў паведамленні.

У панядзелак Ізраіль перахапіў яхту з Грэтай Тунберг, якая плыла з Італіі ў Газу.

Чытайце таксама:

Ізраіль перахапіў судна з Грэтай Тунберг, якое ішло ў Газу

Каментары да артыкула