У Беларусі зноў сабралі грошы на лячэнне дзіцяці з СМА
Марату Дубоўскаму з Салігорска, які хворы на спінальную мышачную атрафію (СМА), сабралі грошы на лекі «Золгенсма» коштам больш за 1,8 мільёна даляраў. Сям'я хлопчыка 11 чэрвеня паведаміла пра закрыццё збору.
Марат Дубоўскі з мамай Святланай. Фота з сацсетак
Як напісала сям'я хлопчыка, сабраныя сродкі будуць пераведзеныя ў РПНЦ «Маці і дзіця». Частку, якой не хапае, дадасць дзяржава за кошт пазабюджэтных спонсарскіх сродкаў.
«Няма слоў, каб выказаць тое, наколькі мы ўдзячныя кожнаму з вас! 4,5 месяца мы вялі гэтую барацьбу, і вы былі побач з намі! Мы ўдзячныя кожнаму за вашы ахвяраванні, рэпосты, за арганізацыю мерапрыемстваў, кірмашоў і акцый, за кожнае цёплае слова і малітву!» — падзякавала сям'я хлопчыка.
Два дні таму бацькі пісалі, што «за 4,5 месяца сабралі 48% неабходнай сумы, але наперадзе яшчэ вялікі шлях, бо гэта яшчэ нават не палова…»
Чытайце таксама:
Як жывуць сем'і, якія сабралі вялізныя грошы на выратавальны ўкол для дзіцяці
Беларусы сабралі вялізныя грошы на лекі для яшчэ адной дзяўчынкі з СМА
Мінздароўя расказала, колькі дзяцей са СМА ўжо атрымалі самы дарагі ў свеце прэпарат
У Беларусі ўпершыню зацвердзілі пратакол лячэння дзяцей са СМА
Лячыць дзяцей са СМА за кошт сродкаў бюджэту не атрымаецца — Мінздароўя