БЕЛ Ł РУС

Ізраіль забіў кіраўніка іранскай разведкі і ягонага намесніка

15.06.2025 / 20:8

Nashaniva.com

абноўлена

15 чэрвеня быў атакаваны будынак разведкі Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі.

Махамад Каземі злева

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху ў інтэрв'ю Fox News заявіў, што Ізраіль забіў кіраўніка іранскай разведкі Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі Махамада Каземі і ягонага намесніка Хасана Махакекі.

Пазней Корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі пацвердзіў гібель Каземі.

15 чэрвеня быў атакаваны будынак разведкі Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі.

У гэты ж дзень адбылося некалькі выбухаў у Тэгеране. Знішчаныя будынкі сілавых міністэрстваў і Міністэрства юстыцыі.

У папярэднія дні Ізраіль забіў таксама некалькі высокапастаўленых вайскоўцаў. Сярод іх — камандуючы Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) Хасейн Саламі, камандзір Ваенна-паветраных сіл КВІР Амір Алі Хаджызадэ, галоўнакамандуючы іранскіх Узброеных сіл Махамад Багеры, намеснік галоўнакамандуючага Галамалі Рашыд.

Чытайце таксама:

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Ізраіль ударыў па Тэгеране. Атакавана таксама штаб-кватэра Мінабароны Ірана

Каментары да артыкула