БЕЛ Ł РУС

«Нас ужо шасцёра»: сям'я Канавалавых удачарыла яшчэ двух дзяцей

8.07.2025 / 15:21

Nashaniva.com

У сям'і экс-палітзняволенай Антаніны Канавалавай стала на двое дзяцей больш. Машы і Аліне — 14 і 13 гадоў. Яны з Віцебска. Сям'я праз рэпрэсіі была вымушаная выехаць ва Украіну, а потым у Польшчу, піша «Еўрарадыё».

Фота: DW

«На жаль, атрымалася так, што мама дзяўчынак не справілася з жыццём у эміграцыі. Мы мэтанакіравана іх не шукалі, на нас выйшлі неабыякавыя людзі, якія распавялі пра сітуацыю. Таму мы не раздумваючы вырашылі дапамагчы, і, на дадзены момант, нас ужо шасцёра», — распавяла Антаніна Канавалава.

Па словах экс-палітзняволенай, маму дзяўчынак абмежавалі ў бацькоўскіх правах, але Канавалавы робяць усё магчымае, каб дзяўчынкі да яе вярнуліся.

Два гады таму Ганна Канавалава, мама Антаніны, узяла пад апеку дваіх беларускіх хлопчыкаў — Цімура і Марселя. Іх мама памерла. А Ваня і Насця — родныя дзеці Антаніны, з якімі іх бабуля эмігравала пасля затрымання бацькоў у жніўні 2020 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула