БЕЛ Ł РУС

У Нарачы вясковец ударыў нажом 76-гадовага прадаўца

16.07.2025 / 9:45

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся 9 ліпеня.

Фота: Shutterstock.com

57-гадовы мужчына, які быў нападпітку, зайшоў у краму і без прычыны і з нажом напаў на 76-гадовую прадавачку, параніўшы яе ў твар. Пасля гэтага ён збег з месца здарэння з нажом у руках, піша Kraj.by.

Злачынцу ўдалося затрымаць. Пацярпелая паведаміла, што не была знаёмая з нападнікам, і канфліктаў паміж імі не было.

Заведзена крымінальная справа. Мужчыну пагражае да 10 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула