БЕЛ Ł РУС

Суд у Рызе адмяніў рашэнне аб ануляванні вяшчальнай ліцэнзіі тэлеканала «Дождь»

16.07.2025 / 11:51

Nashaniva.com

Пра адмену рашэння Нацыянальнай рады па электронных СМІ (NEPLP), які ануляваў ліцэнзію «Дождя», паведаміў кіраўнік ведамства Іварс Абаліньш у сацсетцы X.

Ён дадаў, што NEPLP будзе абскарджваць гэты вердыкт суда і дасць больш падрабязныя каментарыі пасля яго ацэнкі.

NEPLP ануляваў ліцэнзію «Дождя» ў снежні 2022 года пасля скандалу з выказваннямі вядучага Аляксея Карасцялёва аб дапамозе мабілізаваным — латвійскі рэгулятар палічыў іх пагрозай нацыянальнай бяспецы краіны.

Тэлеканал звольніў журналіста, а МУС Латвіі забараніла яму ўезд у краіну. Сам ён заяўляў, што яго словы былі вырваныя з кантэксту.

У студзені «Дождь» атрымаў новы дазвол на еўрапейскае вяшчанне — у Нідэрландах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула