БЕЛ Ł РУС

Гастралёр-замежнік абакраў у Бабруйску тры кватэры, а ў чацвертай нарваўся на гаспадыню

16.07.2025 / 15:10

Nashaniva.com

«Гастролі» цягнуліся каля сутак.

За гэты час 49-гадовы мужчына, выкарыстоўваючы адмычку і падбіраючы ключы, узламаў і пагаспадарыў у трох кватэрах.

У адной з іх ён выкраў ноўтбук і планшэт, у другой — больш за 20 ювелірных вырабаў з золата і срэбра, дублёнку і ноўтбук, у трэцяй — не знайшоў цікавых для сябе каштоўнасцей і пакінуў поўны беспарадак. У чацвёртай кватэры яму не пашанцавала яшчэ больш — яго сустрэла гаспадыня, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Супрацоўнікі міліцыі аператыўна затрымалі зламысніка, усё скрадзенае было канфіскавана ў аўтамабілі, які мужчына ўзяў напракат.

Па крымінальнай справе праведзены шэраг судовых экспертыз, у тым ліку таваразнаўчая — для вызначэння кошту скрадзенага.

Судовы эксперт-таваразнавец Бабруйскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз устанавіў рэшткавы кошт 23 ювелірных вырабаў (6 — са срэбра, 17 — з золата), ён склаў больш за 6000 рублёў. Агульны кошт скрадзенага — больш за 8200 рублёў.

Мужчыну асудзілі на два гады з адбываннем у выпраўленчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула