Магутны выбух адбыўся на абаронным заводзе ў Стэрлітамаку
Стэрлітамак знаходзіцца ў расійскай Рэспубліцы Башкартастан.
Скрыншот з відэа
Месцам выбуху стаў нітравузел прадпрыемства «Авангард», якое вырабляе выбуховыя рэчывы.
Пра гук выбуху паведамляюць жыхары розных раёнаў горада (ён быў вельмі моцным), пасля гэтага над вытворчасцю падняўся слуп дыму.
Паводле папярэдніх звестак, ёсць пацярпелыя, паведамляюць расійскія СМІ.
Чытайце таксама:
Беспілотнікі нанеслі ўдар па прамзоне ва Уфе, дзе знаходзіцца ў тым ліку нафтаперапрацоўчы завод
Трамп пагражае даць Кіеву Tomahawk, калі Пуцін не скончыць вайну. Што могуць змяніць гэтыя ракеты?
ЗША ўжо некалькі месяцаў дапамагаюць Украіне атакаваць расійскія НПЗ