БЕЛ Ł РУС

З Мінска збіраюцца запусціць авіярэйсы ў Карэлію

25.10.2025 / 15:25

Nashaniva.com

З наступнага года будуць арганізаваныя ў Петразаводск.

Петразаводск. Фота: Wikimedia Commons

Запуск рэйсаў запланаваны з пачатку мая па 15 верасня 2026 года раз на тыдзень.

— У нас ёсць добрае працоўнае ўзаемадзеянне з кампаніяй «Северсталь». Авіяперавозкі ў Карэліі набываюць усё большае значэнне ў фарміраванні пасажырапатоку, — кіраўнік Карэліі адзначыў Артур Парфёнчыкаў.

— Мы працуем над пашырэннем колькасці рэйсаў па папулярных напрамках, у тым ліку ў Калінінград, Маскву і Махачкалу. Упэўнены, што Беларусь стане адным з самых запатрабаваных маршрутаў. Жыхары Карэліі часта выбіраюць гэтую краіну для адпачынку і сустрэч са сваякамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула