БЕЛ Ł РУС

Хуткасную чыгунку ў аэрапорт Мінск пачалі будаваць. Вось фоты з месца работ

29.10.2025 / 11:17

Nashaniva.com

Некалькі тыдняў таму стала вядома, што будзе чыгунка ў Нацыянальны аэрапорт.

На сайце дзяржаўных закупак з’явіліся першыя тэндары на выкананне падрыхтоўчых работ для будаўніцтва. Першы тэндар — высечка і перасадка дрэў і хмызнякоў, другі — вынас сетак газазабеспячэння. Гэтыя работы планавалі пачаць ужо ў гэтым годзе: высечку дрэў трэба правесці да канца лістапада 2025-га.

Блогер і краязнаўца Дзяніс Блішч заўважыў, што работы ўжо ідуць.

Ён піша: «Падаецца, пачалося будаўніцтва чыгункі ў аэрапорт. Земляныя работы ўжо вядуцца ў раёне пасёлка Гарадзішча і садовага таварыства «Ветэран Вайны». Месцамі толькі высечаны дрэвы, а месцамі ўжо ўзняты насып пад дадатковы пуць. Дзе-нідзе тут лінія павінна адгалінавацца ад асноўнага ходу Мінск — Орша, нейкая адлегласць ісці паралельна яму, а пасля павярнуць на аэрапорт і прайсці ўздоўж трасы М2».

Прагназуецца, што чыгунка пройдзе па існуючым маршруце ад станцыі Мінск-Пасажырскі праз Калодзішчы да станцыі Гарадзішча, пасля якой у бок аэрапорта дабудуюць 18 км новых чыгункавых пуцей. Працягласць маршруту складзе 41,8 км, арыенціровачны час у шляху ад канца да канца — 28‑30 хвілін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула