БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка змяніў межы Баранавічаў — забраў 100 га ў вядомага Парка жывёл

29.10.2025 / 12:16

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб змене межаў Баранавічаў. Згодна з дакументам, са складу горада выключылі 100 гектараў зямлі, якія належаць Зааландшафтнаму парку, і перадалі іх у падпарадкаванне Баранавіцкаму раёну. Імаверна, справа ў вайсковым аэрадроме, што знаходзіцца побач. 

Гэтыя землі былі ўключаны ў склад горада толькі ў 2023 годзе, прычым тады таксама тлумачылася рашэнне «рэалізацыяй генеральнага плану горада». Цяперашняе выключэнне з горада абгрунтавана аналагічнымі фармулёўкамі пра «комплекснае развіццё».

Фермерскай гаспадарцы «Зааландшафтны парк» належыць вядомы Парк жывёл, куды адпачыць і паглядзець на прыроду прыязджаюць госці са ўсёй краіны.

Перададзены зямельны ўчастак знаходзіцца непасрэдна каля вайсковай авіябазы ў Баранавічах. Некаторыя ўчасткі нават прымыкаюць да ўзлётна-пасадачнай паласы для знішчальнікаў, звярнула ўвагу «Свабода».

Вайсковы аэрадром у Баранавічах з'яўляецца адной з галоўных авіябаз Беларусі. На яго ўзбраенні знаходзіцца 61‑я знішчальная авіябаза з самалётамі МіГ-29 і Су-30. У 2025 годзе на базу паступілі новыя знішчальнікі Су- 30‑СМ2 і ўдарныя верталёты Мі-35М.

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну аэрадром актыўна выкарыстоўвала расійская армія для вылетаў знішчальнікаў і размяшчэння самалётаў далёкай радыёлакацыйнай выведкі А-50.

З 2022 года на авіябазе ідуць актыўныя работы: пабудаваны абарончыя ангары, сховішчы для паліва, адрамантавана ўзлётна-пасадачная паласа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула