БЕЛ Ł РУС

Сёлета літоўскія памежнікі перахапілі ўжо 545 шароў з кантрабандай і 50 дронаў з Беларусі

29.10.2025 / 16:24

Nashaniva.com

У Службе аховы дзяржаўнай мяжы Літвы пры Міністэрстве ўнутраных спраў у адказ на запыт «Радыё Свабода» расказалі, колькі ўсяго паветраных шароў з кантрабандай ім удалося перахапіць сёлета з беларускага боку.

Толькі за кастрычнік літоўскія памежнікі перахапілі 65 шароў з кантрабандай з Беларусі, а таксама 5 дронаў. З пачатку года гэта — 545 шароў з кантрабандай.

Найбольшую колькасць шароў памежнікі зафіксавалі ў сакавіку — 77.

Адзін дзень — 22 кастрычніка — стаў рэкордным: было перахоплена 13 шароў. У той дзень Літва чарговы раз была вымушаная закрыць аэрапорт і часова мяжу праз шары, што прыляталі з боку Беларусі.

Усяго з пачатку года шарамі і дронамі спрабавалі перавезці кантрабандай 889 тысяч пачкаў цыгарэт, паведамілі ў Службе аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Адзін паветраны шар звычайна нясе каля 1500 пачкаў цыгарэт.

Чытайце таксама:

Для паветраных шароў з Беларусі ў Літву спрыяльны вецер дзьме 51 дзень у год

Мяжа Беларусі і Літвы закрытая на месяц

ЗША далі зразумець Лукашэнку, што чакаюць спынення запуску метэазондаў у Літву

Наўседа пра рэакцыю Лукашэнкі: Хочацца, каб яшчэ мацней прыпякло

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы

У панядзелак увечары ў Літве зноў былі зафіксаваныя паветраныя шары, але Віленскі аэрапорт не закрывалі

Каментары да артыкула