У матчы «Іслачы» з «МЛ Віцебск» забілі вельмі кур'ёзны гол ВІДЭА
Брамнік «Іслачы» выбіваў мяч ад варот, але трапіў у спіну суперніку.
Скрыншот з відэа
Адскочыўшы спіны паўабаронцы віцебскага клуба, сербскага легіянера Аляксандара Месаравіча, мяч па дузе скіраваўся проста ў вароты.
Гэты кур'ёзны гол стаў для Месаравіча, які падпісаў трохгадовы кантракт з «МЛ Віцебск» у ліпені гэтага года, першым за гэту каманду. А ў матчы ён стаў для віцяблян ужо другім.
У выніку матч скончыўся з лікам 3:1 на карысць «МЛ Віцебск».
Чытайце таксама:
«Баранавічы» ўпершыню ў гісторыі выйшлі ў вышэйшую лігу
Віктар Ганчарэнка расказаў, ці гатовы ўзначаліць нацыянальную зборную
Гадаванцы «Іслачы» прыехалі ў ЗАГС і зрабілі трэнеру сюрпрыз
Варатар з беларускага клуба з'яўляецца самым высокім футбалістам свету