Наўроцкі: З маскалямі дамоўленасцяў быць не можа
Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі падчас выступу з нагоды 195‑й гадавіны пачатку Лістападаўскага паўстання 1830—1831 гадоў заклікаў засвоіць гістарычныя ўрокі і правёў паралелі з сучаснасцю.
Урывак з выступам Наўроцкага апублікаваў кіраўнік канцылярыі прэзідэнта Польшчы Збігнеў Багуцкі ў сацсетцы X.
Наўроцкі заявіў, што гэта ўрок для палякаў.
«З маскалямі ані ў XIX стагоддзі, ані ў XX стагоддзі, ані ў XXI стагоддзі няма ніякіх дамоўленасцяў. Там ёсць толькі хлусня, жаданне забраць дух і прага знішчэння. Гэта ўрок, які ўсе мы павінны, шаноўнае спадарства, засвоіць», — сказаў прэзідэнт Польшчы.