БЕЛ Ł РУС

З 24 снежня на Дзіцячай чыгунцы запускаюць «Навагодні экспрэс»

6.12.2025 / 12:55

Nashaniva.com

З 24 снежня па 7 студзеня на мінскай Дзіцячай чыгунцы імя Заслонава зноў будзе курсіраваць святочны «Навагодні экспрэс».

Фота: Беларуская чыгунка

Падчас паездкі пасажыраў будуць суправаджаць персанажы любімых казак. А на станцыі Сасновы Бор гасцей чакае навагодняе тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам Дзеда Мароза, Снягуркі і папулярных герояў мультфільмаў, піша Mlyn.by.

Пракатацца ва ўпрыгожаных вагонах «Навагодняга экспрэса» можна будзе 24—31 снежня, а таксама 1—4 і 7 студзеня. У гэтыя дні цягнікі здзейсняць ад двух да чатырох рэйсаў, а сама паездка зойме 1 гадзіну 20 хвілін.

Час адпраўлення:

24 і 30 снежня, 1 студзеня: 14:20, 16:00

29 і 31 снежня: 11:00, 12:40

25—28 снежня, 2—4 і 7 студзеня: 11:00, 12:40, 14:20, 16:00

У зале чакання станцыі Заслонава будзе працаваць гульнявы модуль, які дазваляе адчуць сябе машыністам. Гэта поўнавартаснае працоўнае месца з панэллю кіравання і «вокнамі-экранамі», на якіх адлюстроўваецца рух на рэальным участку чыгункі.

Папярэдні продаж квіткоў стартуе 16 снежня. Набыць іх можна па адрасе: Мінск, прасп. Незалежнасці, 86 (каса станцыі Заслонава).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула