БЕЛ Ł РУС

У Мінску затрымалі 20 незалежных назіральнікаў

24.09.2012 / 12:44

КМ

Іх вязуць у РАУС Цэнтральнага раёна сталіцы.

Пра затрыманне праваабаронцам паспела паведаміць Марыя Сляпцова. Яна адзначыла, што іх затрымалі спецназаўцы каля хостэла на завулку Шчадрына. Гэта 20 чалавек, якія 23 верасня праводзілі назіранне на выбарчых участках Мінска ў межах моладзевага праекта «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка». Цяпер іх вязуць у Цэнтральны РАУС.

Сярод затрыманых знаходзіцца Алесь Заяц. Магчыма, Наста Матчанка, Алесь Герасіменка.

***

Усіх затым без складання пратакола выпусцілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула