Культура33

Новая акция Arche: все издания по два рубля

Рэдакцыя часопіса «Arche» абвяшчае акцыю, у рамках якой шэраг выданняў можна набыць усяго за 2 рублі.

Некаторыя з выстаўленых папяровых выпускаў засталіся ў лічаных асобніках.

Таксама ў рамках акцыі прапаноўваем цікавыя электронныя публікацыі ў фарматах PDF i EPUB.

Распродаж дзейнічае ад 3 да 9 красавіка.

Сярод папяровых выданьняў:

ARCHE № 4 (149) — 2016. Беларуская гуманістыка пасля постмадэрну. Папяровае выданьне (240 старонак)

Аснову нумару складае манаграфія філосафа Пётры Рудкоўскага «Беларуская гуманістыка пасля постмадэрну: дыягназ і перспектывы». Таксама ў нумары Пётра Садоўскі востра крытыкуе пераклады з нямецкай на беларускую мастацкай літаратуры, выкананыя масцітымі перакладчыкамі і апублікаваныя рэспектабельнымі выдавецтвамі. Гісторык ў Польшчы Яанна Героўска-Калаўр на матэрыялах дзённікавых запісаў Міхала Ромэра асвятляе ідэі ранняга беларускага нацыяналізму, як яны ўспрымаліся прыхільна настроенымі інтэлектуаламі з іншых краін нашага рэгіёну.Памянёны трактат Пётры Рудкоўскага — гэта вялікая кніга (амаль на 200 старонак), якая складаецца з 3 частак у 7 раздзелах. Вось пералік тэматычных ліній гэтай нештодзённай працы:— Гістарыяграфія: развод з навукай і флірт з міфалогіяй («Дэміфалагізацыя навукі» Генадзя Сагановіча, дыскусія ў «Советской Белоруссии»наконт ролі і функцый гістарычнай навукі і г.д.— Што такое «беларуская філасофія»? (Інстытуцыйнае вымярэнне, найбольш хадавыя ідэі ў беларускай філасофіі (Думаць Беларусь, Смерць філасофіі, постметафізіка, постмадэрнізм),метадалагічны анархізм, дагматызацыя аўтарытэтаў, дыктатура абстракцый, злоўжыванне паэтычнай экспрэсіяй і глабальнымі канстатацыямі— Інтэлектуальная спадчына савецкай гуманістыкі (гегельянска-містычныя карані марксізму, Ленін — «першы гегельянскі мысляр XX ст.», што супольнага паміж марксізмам і (неа)пазітывізмам),— Заходнееўрапейскія карані беларускай гуманістыкі (заходні марксізм: больш Гегеля, менш Леніна, Фуко і крытычны аналіз дыскурсу, посткаланіялізм — дзецішча канструктывізму і крытычнай тэорыі).

ARCHE №10 (131) — 2014. Радзіма. Папяровае выданьне (476 старонак) 

У гэтым нумары друкуецца фрагмент раману Фларыяна Чарнышэвіча «Надбярэзінцы». Арыгінальнае выданне на польскай мове выйшла ў 1942 г. у Буэнас-Айрэсе.Галоўныя падзеі ў рамане адбываліся ля Бярэзіны ў адлегласці 20—25 км ад Бабруйска, пэрыфэрыйная прастора гэтых падзеяў дакраналася Бялыніч і Магілёва. Аўтар, ураджэнец Бабруйску, адлюстраваў у рамане канфлікты паміж каталіцкай шляхтай і праваслаўным сялянствам. Мясцовы граф меў мала карысці з таго, што валодаў лесам, таму аддаў яго на вырубку. З гэтага скарыстала сям’я шляхціча Белашэвіча. Але мясцовыя сяляне былі рэзка супраць гэтага: яны гоняць статак пасвіць на лясную сенажаць, каб тым самым прагнаць Белашэвічаў з гаспадаркі. Як піша аўтар: «Наперадзе йшлі рэдка па двух, па трох, крычачы й махаючы каламі задзіракі — … у белых зрэбных кашулях па-беларуску навыпуск, прыбраных на каўняры й грудзях зялёна—чырвонай вышыванкай, падперазаўшыся пярэстай, плеценай ушыркі на паўвяршка тасемкаю з вісячымі на левым баку кутасамі, у белых нагавіцах і лапцях саракавушках».Аўтар апісвае падзеі пачатку XX ст., калі каля Бабруйску і Бялыніч польская мова і шляхецкая культура мела пэўныя пазіцыі. Гэтак ён піша: «Пазнаў па адзежы й польскай мове, што не заўсёды сустракалася нават у шляхецкіх засценках», «У шляхецкай мясцовасці Ваколіца ўсе гутарылі па-беларуску», «Таксама шляхта з-пад Бялыніч. Частка шляхты нат не любіць польскае мовы: шляхціч сват пытае маладога, таксама шляхціча: «Ну, ці спадабалася ж табе дзяўчына?» — «Адным словам, дзеўка! Але вось шчабеча па-польску», — адказаў той». Калі маладая не хоча сядаць на дзяжы, дык свацця шляхцянка кажа: «Значыць, вінавата — баішся! Значыць, ты ў хаце па-польску пнешся, а за вугламі з хлопцамі трэшся! Гэткая ж з цябе Палячка?! — паднялі крык бялыніцкія бабы», «Яны ж — бялыніцкія шляхцянкі — пяюць на вяселлі беларускія песні»).Крытыкі параўноўваюць раман Фларыяна Чарнышэвіча «Надбярэзінцы» з «Вайной і мірам» Льва Талстога і «Ціхім Донам» Міхаіла Шолахава.

ARCHE №5 (116) — 2012. Гуманітарны агляд ІІI. Папяровае выданьне (284 старонкі) 

У нумары:Казакоў, Аляксандр. Паляванне на «Аршанскі міф» // Выданне, якое рэцэнзуецца ў публікацыі: Лобин Алексей. Битва под Оршей 8 сентября 1514 года. СПб., 2011.Смалянчук, Алесь. Чытаючы Тымаці Снайдэра… Разважанні беларускага гісторыка // Выданне, якое рэцэнзуецца ў публікацыі: Snyder Timothy. Skrwawione ziemie. Europa pomiędzy Hitlerem a Stalinem. Warszawa, 2011.Катлярчук, Андрэй. Другая сусветная вайна і новая гістарычная навука Скандынавіі (Агляд найноўшых публікацый) Латышонак, Алег. Крыжовыя паходы на Балтыку і іх месца ў папскай палітыцы.Віцько, Дзмітрый. Сапегі і Радзівілы: суперніцтва магнацкіх груповак у сярэдзіне XVII ст. 

ARCHE №4 (115) — 2012. Гуманітарны агляд ІІ. Папяровае выданьне (308 старонак) 

У нумары: Воранаў, Раман. Гістарычная палітыка на постсавецкай прасторы: актыўны — значыць заўважны // Выданне, якое рэцэнзуецца ў публікацыі: Бордюгов Г. А. «Войны памяти» на постсоветском пространстве. Москва: АИРО ХХІ, 2011. 256 с.Родэвальд, Штэфан. Заходні фронт усходняй царквы ў XVIII ст. // Выданне, якое рэцэнзуецца ў публікацыі: Skinner, Barbara. The Western front of the Eastern church. Uniate and Orthodox Conflict in 18th-Century Poland, Ukraine, Belarus, and Russia. DeKalb: Northern Illinois Univ. Press, 2009. 274 р.Пагарэлы, Аляксандр. Саюз веды і ўлады: антраполагі і бальшавіцкая версія мадэрнасці // Выданне, якое рэцэнзуецца ў публікацыі: Hirsch, Francine. Empire of Nations. Ethnographic Knowledge & the Making of the Soviet Union. Ithaca and London: Cornell University Press, 2005. XX+367 pp.Акудовіч, Цімафей. Кароль як падарунак // Выданне, якое рэцэнзуецца ў публікацыі: Несцярчук Л. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі: манарх, асветнік, мецэнат. Брэст: ААТ «Брэсцкая друкарня», 2011. 300 с.

ARCHE №4 (55) — 2007. Папяровае выданьне (240 старонак) 

У нумары:Вашкевіч, Андрэй. Нашы сьцягі над Заходняй Казакевіч, Андрэй. Палітычная геаграфія БеларусіСкінэр, Барбара. Грамадзкія каштоўнасьці Ўніяцкай царквы ў XVIII ст. Ёфэ, Грыгоры. Беларусь: дзяржава, але яшчэ ня нацыя 

ARCHE №2 (31) — 2004. Папяровае выданьне (240 старонак) 

У нумары:Сіліцкі, Віталь. Гістарычны выбар Лукашэнкі // № 2 (31) — 2004. С. 5—15. Бібліягр. у заўвагах пасля тэксту. Выданьне, якое аглядаецца ў артыкуле: Александр Григорьевич Лукашенко. Исторический выбор Беларуси. Лекции, прочитанные в высших учебных заведениях г. Минска. Минск: Академия управления при Президенте Республики Беларусь, 2003. Надсан, Аляксандар. Даведнікі — не паэзія // № 2 (31) — 2004. С. 27—37. Выданьні, якія аглядаюцца ў артыкуле: 1) Гарбінскі Ю. Беларускія рэлігійныя дзеячы XX стагоддзя. Жыццяпісы, мартыралогія, успаміны. Менск-Мюнхен: Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Францыска Скарыны, 1999. 722 с. іл. 2) Garbiński J., Turonek J. Białoruski ruch chrześcijański XX wieku. Słownik biograficzno-bibliograficzny. Warszawa: Polska Akademia Nauk, Instytut Slawistyki, 2003. LXXX, 519 s. II.Фрыдман, Аляксандр. Невядомы генацыд: знiшчэнне беларускіх цыганоў у 1941—1944 // № 2 (31) — 2004. С. 130—142.

ARCHE №4 (18) — 2001. Папяровае выданьне (124 старонкі) 

У нумары:Рэгамэ, Амандзіна. Аляксандр Лукашэнка і беларусы ў люстэрку анекдотаў // З францускай мовы пераклаў Андрэй Дынько паводле: Amandine Regamey. Alexandre Loukachenka et les Biélorussiens au miroir des histoires drôles. — L'Harmattan, 2001. Бавуа, Даніэль. Палітыка vs Гісторыя між Усходам і Захадам // З украінскай мовы пераклала Наста Бакшанская паводле: Бовуа, Даніель. Політика vs Історія між Сходом і Заходом // «Критика», № 4 (42), 2001.Канцэвіч, Юлія, Сматрычэнка, Сяргей. Летаргія беларускай лінгвістыкі // Выданьне, якое разглядаецца ў артыкуле: Типология двуязычия и многоязычия в Беларуси. НАН РБ, Ин-т языкознания им. Якуба Коласа, Бел. респ. фонд фундамент. исслед. Под ред. А. Булыко, Л. Крысина. — Менск: Беларуская навука, 1999.Шыманец, Віржынія. Аўтарытарныя культуры // Пераклаў з французскай з нязначнымі скарачэннямі В. Р. паводле: Chroniques sur la Biélorussie contemporaine. L’Harmattan, 2001.

ARCHE №1 (15) — 2001. Папяровае выданьне (108 старонак) 

У нумары:Лаўрык, Юры. Найбольшае інтэлектуальнае ашуканства // Выданьне, якое аглядаецца ў артыкуле: Алена Яскевіч. Абранне вечнасці: універсалізм традыцыі і гістарызм сучаснасці. — Менск: Мастацкая літаратура, 1999.Булгакаў, Валерка. Ідэалёгія лукашэнкаўскага рэжыму. Ад рыторыкі братняга яднаньня да рыторыкі міждзяржаўнай інтэграцыі Дынько, Андрэй. Resistant culture 

ARCHE №8 (13) — 2000. Скарына. Папяровае выданьне (76 старонак) 

У нумары:Екадумаў, Андрэй. Мёртвыя сярод жывых. Стаўленьне да сьмерці ў постсавецкай Беларусі.Андруховіч, Юры. Малая інтымная урбаністыка // № 8 (13) — 2000. С. 26—33. З украінскай пераклаў Андрэй Скурко паводле часопіса «Крытыка» 4/2000 г.Пайпс, Рычард. Што Расіі ўзяць у XXI стагодзьдзе і што пакінуць у мінулым? Выступ у Маскоўскай школе палітычных дасьледаваньняў // Друкуецца паводле: Index on Censorship. — 9/1999.

ARCHE №6 (11) — 2000. Папяровае выданьне (84 старонкі) 

У нумары:Дынько, Андрэй. Найноўшая гісторыя яцьвягаў Ляльман, Жан-Шарль. Інтэграцыйная стратэгія Лукашэнкі // Друкуецца ў скарочаным перакладзе з францускай паводле: Nouveaux Mondes: Les confins de l’OTAN.— Жэнэва: CRES, 1999, № 9 з ласкавай згоды аўтара і выданьня.Цыхун, Генадзь. Крэалізаваны прадукт. Трасянка як аб’ект лінгвістычнага даследавання Скурко, Андрэй. Чырвоны казуркаед. Па старонках часопіса «Вожык»

ARCHE №4 (9) — 2000. Скарына. Папяровае выданьне (82 старонкі) 

У нумары:Роўда, Уладзімер. Расія і свабода // № 4 (9) — 2000. С. 32—50.Булгакаў, Валерка. Дэклясаваная эліта. «Беларуская думка» і беларуская рэальнасьць канца стагодзьдзя // Выданьне, якое аглядаецца ў артыкуле: Беларуская думка/Белорусская мысль. Штомесячны навукова-тэарэтычны і грамадска-публіцыстычны часопіс. № 1. Студзень 2000.Гардзіенка, Алег. Гісторык, які перайграў гісторыю // Выданьні, якія аглядаюцца ў артыкуле: Мікалай Улашчык. «Краязнаўства». Нататкі пра бадзяньні ў 1924—1929 гг. Менск. Пейто, 2000; Хроніка: [Аўтабіягр. нататкі М.Улашчыка] // Скарыніч: Літ.-навук. гадавік. Менск, 1991. — Вып. 1; Хроніка (ІІ): [Аўтабіягр. нататкі М.Улашчыка] // Скарыніч: Літ.-навук. гадавік. Менск, 1993. — Вып. 2; Навальніца: [Аўтабіягр. нататкі М.Улашчыка] // Скарыніч: Літ.-навук. гадавік. Менск, 1999.

Геапалітычнае месца Беларусі ў Эўропе і сьвеце. Папяровае выданьне (242 старонкі) 

У кнізе:— Віталь Сіліцкі. Беларусь: анатомія прэвэнтыўнага аўтарытарызму — Эндру Ўілсан. Беларусь паміж «каляровай рэвалюцыяй» і «контррэвалюцыйнай тэхналёгіяй» — Андрэй Казакевіч. Рэгіянальныя адрознасьці ў кантэксьце вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 1994, 2001, 2006— Алег Латышонак. Мой рэйтынг эўрапейскіх нацыяў на пачатку XXI стагодзьдзя

Мясцовыя выбары ў найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі. Папяровае выданьне (298 старонак) 

У кнізе:— Віталь Сіліцкі. Рэжым Лукашэнкі паміж дзьвюма выбарчымі кампаніямі: вонкавыя і ўнутраныя фактары (дэ)легітымізацыі— Віталь Сіліцкі. Крызыс апазыцыі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году— Андрэй Ляховіч. Унутраная палітыка рэжыму Лукашэнкі: верасень 2001— люты 2003 гг.

Сярод электронных выданьняў: 

Альгебра савецкай улады. Цыркуляцыя эліт у Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы (1966—1986) (PDF) 

Кніга амерыканскага даследчыка Майкла Урбана прысвечана палітычнаму развіццю Беларусі ў 1960-1980-х гадах. На аснове шырокага фактычнага матэрыялу аўтар апісвае складаныя ўзаемаадносіны паміж рознымі групамі беларускай савецкай эліты, а таксама паказвае вынікі і наступствы палітычнай барацьбы для развіцця БССР ва ўмовах хуткай індустрыялізацыі і урбанізацыі.

Менск, 1941 год (PDF | EPUB) 

Пераклад на беларускую мову манагарфіі польскага гісторыка на тэму захопу тэрыторыі БССР нямецкім вэрмахтам летам 1941 г. Новыя ідэалагічныя акцэнты і інтэрпрэтацыі вядомых у Беларусі фактаў.

Супрацоўніцтва ў знішчальнай вайне. Айнзацгрупа В і 322-гі паліцэйскі батальён у Беларусі ў 1941—1942 гг. (PDF | EPUB) 

Пераклад на беларускую мову адзінага комплекснага даследавання на нямецкай мове прысвечанага дзейнасці айзацгрупы В ў Беларусі ў 1941—1942 гг. Тэматычныя нэрвы кнігі:— Нямецкае адміністрацыйнае кіраванне ў Беларусі ў 1941 г., айнзайгрупы і паліцэйскія батальёны ў пачатку аперацыі «Барбароса»— Айнзацгрупа В. (Фармаванне айнзацгрупы В, Начальнік і штаб айнзацгрупы В і камандзіры айнзац- і зондэркамандаў, Артур Нэбэ: кіраўнік V ведамства (крымінальная паліцыя) і першы камандзір айнзацгрупы В., Франц Альфрэд Зікс: кіраўнік VII упраўлення (разведка праціўніка) і камандзір перадавой каманды «Масква», Шараговы склад)— Айнзацгрупа В у Беларусі ў 1941—1942 гг.: задачы і акцыі, 322-гі паліцэйск і батальён, фармаванне 322-га паліцэйскага батальёна, структура 322-га паліцэйскага батальёна, асабовы склад 322-га паліцэйскага батальёна — Супрацоўніцтва айнзацгрупы В з 322-м паліцэйск ім батальёнам (падтрымка айнзацкамандаў з боку паліцэйскага батальёна, дзеянні ў Мінску, Магілёве і Панскім як прыклад змененага кола задач)

Ад белых русінаў да беларусаў: ля вытокаў беларускай нацыянальнай ідэі (PDF)  

«Ад белых русінаў да беларусаў: ля вытокаў беларускай нацыянальнай ідэі» — пераклад на беларускую мову доктарскай (габілітацыйнай) дысэртацыі Алега Латышонка, якая выйшла друкам па-польску ў 2007 годзе ў выдавецтве Торунскага ўнівэрсытэта. Праца забясьпечана картамі. Тэматычныя лініі кнігі:— Сярэднявечныя згадкі пра «Белую Русь» і «белых русінаў» (першыя згадкі пра «Белую Русь» і «белых русінаў» у «Апісаньні земляў» і «Жыцьці сьв. Кінгі», «Зямля белых русінаў» у Дубніцкай хроніцы, «Белыя русіны» ў вершах Пэтэра Зухэнвірта, «Чорныя русіны» і «белыя русіны» ў хроніках Генрыха зь Мюгельну, «Белая Русь» у хроніцы Яна з Чарнкава, першая руская трыяда: «сапраўдныя, белыя і чырвоныя русіны» ў хроніцы Канстанцкага сабору Ульрыха Рыхенталя, клясычная каляровая трыяда — «Белая Русь», «Чорная» і «Чырвоная» — на мапе сьвету Фра Маўра)— Ад «Літвы і Русі» да «Літвы і Белай Русі» (геаграфічна—гістарычныя рэгіёны Вялікага Княства Літоўскага ў вачах тубыльцаў у ХVІ — пачатку ХVІІ ст.)— «Белая Русь», «Малая Русь» і «Вялікая Русь» («Белая Русь» і «беларусцы» ў маскоўскім пісьменстве, «Малая Русь», ці «Малая Расія», Белая Русь падчас паўстаньня Хмяльніцкага)— Час беларускіх палкоўнікаў 1654—1667 (Беларускі палкоўнік Канстанцін Паклонскі, афіцыйнае прыняцьце царом тытулу «гасудара Белай Расіі» і палітычныя вынікі гэтага кроку, Беларускія палкоўнікі Іван Нячай і Дзяніс Мурашка, «Белая Русь» у пэрыяд Маскоўскай вайны і швэдзкага «патопу»)

Горад Менск пад нямецкай акупацыяй (1941-1944) (PDF) 

 Пераклад працы нямецкага гісторыка пра Менск пад нямецкай акупацыяй (1941—1944) ў аспекце гісторыі акупацыйнай штодзённасці.

Беларуская кніга ў міжваеннай Польшчы (1921—1939) (PDF)  

Поўнае даследаванне Юрыя Туронка кнігаведавецкай дзейнасці на беларускай мове ў міжваеннай Польшчы (разглядаюцца тэматычная структура, аб'ём і наклады, канфіскацыі, чытачы, даецца бібліяграфічны спіс усіх кніг на беларускай мове, выдадзеных у міжваеннай Польшчы).

Беларусь пад нямецкай акупацыяй (PDF) 

— класічная праца Юрыя Туронка на аднайменную тэму. Асноўныя тэматычныя лініі:— Савецкая эвакуацыя зь Беларусі (лета 1941)— Беларусь пад нямецкай вайсковай адміністрацыяй (чэрвень—жнівень 1941)— Пачаткі акупацыйнай цывільнай адміністрацыі (верасень—сьнежань 1941)— Ад Масквы да Курску — беларускі калейдаскоп супярэчнасьцяў і канфліктаў (сьнежань 1941 — верасень 1943)— Дзьве лініі бэрлінскай усходняй палітыкі— Мэтады акупацыі на Беларусі— Стаўка Кубэ на беларускі нацыяналізм— Карныя акцыі і канфлікт Кубэ з СС— Рэванш Кубэ і разьвязка канфлікту— Апошні этап акупацыі (верасень 1943 — ліпень 1944), дзейнасьць БЦР у Нямеччыне.

Уніяцкая царква і падзелы Польшчы: самазахаваньне канфэсіі ў век асьвечанага абсалютызму (PDF)  

Глыбокае даследаванне амерыканскага гісторыка Вульфа Лары пра дзейнасць уніяцкай царквы ў Беларусі ў 18-19 ст.

Пачаткі Вялікага Княства Літоўскага: Падзеі і асобы (PDF) 

Праца менскага гісторыка Вячаслава Насевіча, якая прапануе навуковую канцэпцыю ўтварэньня ВКЛ.

Стэнаграма нарады вышэйшага кіраўніцтва Генэральнай акругі Беларусь (Менск, 8—10 красавіка 1943 году) (PDF | EPUB)

З прадмовы Сяргея Жумара:Стэнаграма нарады вышэйшага кіраўніцтва Генеральнай акругі Беларусь, якая адбылася ў красавіку 1943 г., даўно вядомая гісторыкам Другой сусветнай вайны як адна з найважнейшых гістарычных крыніц у шэрагу праблем акупацыйнай палітыкі, якая ажыццяўлялася нацыстамі, практыкі рэалізацыі рэжыму акупацыі, эканамічнай эксплуатацыі захопленых тэрыторый, барацьбы з партызанскім рухам. Каштоўнасць гэтай крыніцы перш за ўсё ў яе комплекснасці, у магчымасці на падставе аднаго дакумента атрымаць своеасаблівы зрэз агульнай сітуацыі, якая склалася ў Беларусі да вясны 1943 г., даследаваць адначасова выказаныя меркаванні найвышэйшых чыноўнікаў цывільнай адміністрацыі, СС і паліцыі адносна бягучай сітуацыі, яе асобных аспектаў, першачарговых задачаў і перспектываў.

Страявы вайсковы статут Беларускай Самааховы (PDF | EPUB) 

Цікавы дакумэнт часу. Будзе цікавы як прыклад выкарыстання беларускай мовы ў неўласцівай ёй сёння функцыянальнай сферы — вайсковай службы.

Савецкае хвальшаваньне гісторыі Беларусі (PDF) 

Жорсткая крытыка з нацыяналістычных пазыцый ад Яна Станкевіча ўстановак пасляваеннай савецкай гістарыяграфіі аб беларускай гісторыі. Арыгінальнае выданьне выйшла ў Мюнхене ў 1958 годзе.

Пабачыць поўны сьпіс выданьняў і даведацца, як іх атрымаць, можна на старонцы часопіса Arche.

Комментарии3

Сейчас читают

Зеленский: Мирный план США сократили с 28 до 20 пунктов, но у Трампа свое видение13

Зеленский: Мирный план США сократили с 28 до 20 пунктов, но у Трампа свое видение

Все новости →
Все новости

Электробусы начнут ходить в следующем году пригородными маршрутами1

Трамп заявил, что Россия согласилась на его мирный план, а Зеленский даже не читал его41

В России показывают шоу о пьяных звездах — смотрят и белорусы8

Вышла искренняя книга об эмиграции глазами 25‑летней сотрудницы ЕПАМа11

Ученые получили первое свидетельство химической реакции, которая могла запустить процесс создания жизни на земле1

Старший сын Трампа допустил, что отец может отойти от мирного процесса в Украине20

Смехойога: искусство вызывать смех искусственно2

Лукашенко на переговорах в Омане вставил такое слово, что переводчица на арабский растерялась8

В Лиде поженились 15‑летние парень и девушка. Самой молодой маме Гродненщины тоже 156

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зеленский: Мирный план США сократили с 28 до 20 пунктов, но у Трампа свое видение13

Зеленский: Мирный план США сократили с 28 до 20 пунктов, но у Трампа свое видение

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць