История33

Андрей Левченко. Мощный минский гипнотизёр

Я наблюдала его работу вживую в студенческие годы. Вот как это было, пишет Наталка Бабина.

Ілюстратыўнае фота. Аўтар Milles Studio, Shutterstock.com

У 1985 годзе я вучылася на другім курсе інжынерна-фізічнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута (зараз БНТУ). Аднойчы Аня, дачка гаспадыні, у якой я здымала кватэру, вярнулася дадому вельмі ўзрушаная і распавяла, што ў іх у педагагічным тэхнікуме сёння выступаў гіпнатызёр і паказваў проста неверагодныя рэчы. 

Гіпнатызёр раздаваў пасля выступу візітоўкі, адну з якіх Аня і паказала. Там значылася «Леўчанка Андрэй Іванавіч» і быў пазначаны нумар тэлефона.

Нядоўга думаючы, я вырашыла пазваніць яму і запрасіць выступіць і да нас у палітэх. Ён адразу ж пагадзіўся.

Цяпер з цікавасцю ўспамінаю, што ні з майго, ні з ягонага боку ані слова не прагучала пра грошы. Ён толькі папрасіў заехаць па яго на таксі, бо яму цяжка хадзіць, а таксама паклапаціцца, каб на сцэне стаяла некалькі крэслаў.

Тады я адправілася ў дэканат дамовіцца, каб нам далі залу. Там таксама праблем не ўзнікла. Мы з сяброўкай чарцёжным шрыфтам напісалі вялікую афішу і павесілі на дошцы аб’яў нашага 11А корпуса.

У вызначаны дзень мы з сяброўкай, Аняй Насаненка, злавілі таксоўку і адправіліся па гіпнатызёра. Ён жыў недалёка ад палітэха, на Ленінскім праспекце, 53 (цяпер праспект Незалежнасці), у тым доме, дзе доўгі час было вядомае кафэ «Бульбяная».

З пад’езда выйшаў вельмі невысокі, але каржакаваты на выгляд мужчына.

Ён з цяжкасцю накіраваўся да таксоўкі, моцна абапіраючыся на кульбу. Падобна было, ён перанёс калісьці ДЦП.

Тыя некалькі хвілін, пакуль таксі везла нас у палітэх, Леўчанка вёў звычайную размову, жартаваў, але мне падалося, што яго ў той вечар хвалявала нейкая праблема ці думка, не звязаная непасрэдна з будучым выступам. Мы распрануліся ў гардэробе і павольна, бо ісці яму было няпроста, падняліся ў залу.

Зала была ўжо перапоўненая. Помню, я адзначыла, што прыйшло ўсё наша факультэцкае начальства і выкладчыкі, а студэнты не толькі з нашага факультэта, але і з іншых.

Пачалася імпрэза.

Спачатку Леўчанка трохі распавёў пра гіпноз, а потым прыступіў да паказу яго магчымасцяў. Ён папрасіў прысутных сашчапіць рукі, заплюшчыць вочы, сказаў, што зараз ён палічыць да трох і тых, хто пасля гэтага не зможа расшчапіць рукі, папрасіў падняцца на сцэну. Наколькі я бачыла, усе ахвотна ўзяліся ўдзельнічаць у эксперыменце. На мяне гіпноз не падзейнічаў зусім, пасля слова «тры» я рукі з лёгкасцю расшчапіла.

Але з дзясятак чалавек з соцень трох прысутных выйшлі да гіпнатызёра на сцэну, бо зрабіць гэтага не змаглі.

Некаторых ён, расшчапіўшы ім рукі, адправіў назад у залу, а некаторых пакінуў, рассадзіўшы на крэслах на сцэне. Імгненна пагрузіўшы іх у гіпнатычны стан, ён стаў даваць ім розныя заданні.

«Гэтую сцэну залівае вада. Яна падбіраецца да вашых ног», — і людзі на сцэне ўскоквалі на крэслы, ратуючыся ад паводкі.

«Тут многа куранят. Яны разбягаюцца. Вам трэба іх злавіць», — і людзі насіліся па сцэне, збіраючы іх. Зала смяялася.

«Вы на ненаселеным востраве, вы тут даўно, ваша адзежа сатлела, і вы голыя. І вось на востраве з’яўляюцца маракі з карабля, якія вас выратуюць», — і людзі пачыналі рэагаваць: хто скакаў ад радасці, хто прыкрываўся (бо голыя), хто са слязьмі кідаўся да маракоў абдымацца…

Адной дзяўчыне Леўчанка давёў, што яна — дошка, цвёрдая дошка. Некалькі хлопцаў паклалі яе на спінкі крэслаў так, што яна абапіралася на іх толькі патыліцай і костачкамі ног, а гіпнатызёр усім целам наваліўся на яе, адарваўшы ногі ад падлогі. Яна не зварухнулася.

Гэты эпізод запомніўся мне яшчэ і таму, што гэтая дзяўчына потым выйшла замуж за сына аднаго з тагачасных кіраўнікоў БССР.

Я тады моцна сумавала па доме, таму запоўніўся такі нумар. Леўчанка патлумачыў зале, што можа зрабіць так, каб душы загіпнатызаваных зараз апынуліся дома і пабачылі, чым займаюцца ў гэты час іх родныя. І загіпнатызаваныя вельмі рэалістычна распавядалі: тата глядзіць тэлевізар, мама-настаўніца піша план урокаў…

Выступ доўжыўся каля дзвюх гадзін і скончыўся авацыямі залы. Пасля выступу людзі не хацелі разыходзіцца, у фае шчыльным колам акружылі гіпнатызёра, задавалі яму пытанні. Многія звярталіся з медыцынскімі праблемамі, хацелі трапіць да яго на лячэнне.

Я бачыла, што пасля выступу Андрэй Іванавіч моцна стомлены, ён быў проста мокры ад поту, як пасля цяжкай фізічнай работы.

Адчуваючы, як арганізатарка, пэўную адказнасць за ягоны стан, я паспрабавала неяк адмежаваць яго ад публікі, але ён сказаў, што гэта нічога, што ён тут якраз для таго, каб кантактаваць з людзьмі.

Потым хлопцы-аднагрупнікі зноў злавілі таксі, і мы з сяброўкай адвезлі гіпнатызёра дадому. Ён запрашаў нас на чай. Нам, канечне, і хацелася пагаварыць з ім даўжэй, але, з другога боку, не хацелася і стамляць, бо было відавочна, што яму патрабуецца адпачынак. Таму каля пад’езда мы развіталіся. 

Рыхтуючы гэты тэкст, я спрабавала знайсці звесткі ў інтэрнэце пра гэтага сапраўды незвычайнага чалавека, але, на жаль, мне гэта не ўдалося. Ніякіх звестак пра ягоны далейшы лёс я не маю.

Комментарии3

Сейчас читают

В белорусских родильных отделениях нет препарата, который необходим новорожденным12

В белорусских родильных отделениях нет препарата, который необходим новорожденным

Все новости →
Все новости

Молодую выпускницу истфака из Лиды, которая имеет бизнес в России, осудили за Гаюна9

Маньяка из Каунаса героически задержали простые горожане17

Павел Дуров заявил, что ЕС выставляет невыполнимые правила5

Трамп все же получил свою премию мира11

Мульт про геноцид рептилий богатыми животными бьет рекорды в мировом прокате. Некоторые видят аллюзию на Палестину15

Сырский: Вдоль линии фронта развернуто более 700 тысяч российских военных

«Освобождали немцев от фашизма, а сами оставались в том же дерьме». Опубликована третья часть воспоминаний Григория Березкина о советских репрессиях34

Заводчанин Игорь, который возвращался домой пьяным, впервые в жизни едет за границу. А еще он холостой9

В Кремле заявили, что мирный план США по-прежнему будет править Джаред Кушнер7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

В белорусских родильных отделениях нет препарата, который необходим новорожденным12

В белорусских родильных отделениях нет препарата, который необходим новорожденным

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць