Маньяка из Каунаса героически задержали простые горожане
-
06.12.2025Ігар Лямеш, мо таму, што там "соседи", а не "суседзi". Манкурты яны усе такiя, яны "не понимают о чём вы говорите".
-
07.12.2025Ігар Лямеш, пытаньне запалак і суседзяў - палітычнае, разьвязваецца палітычнымі сродкамі /замена ўлады спичекъ на беларускую/
-
06.12.2025Калі жанчына не зробіць, ніхто не зробіць
-
06.12.2025Palicyja ŭ Lietuvie pry rassliedvanni adnaho złačynstva, stvaryła ŭmovy dlia druhoha, jaki zaviecca samasud. Usio ž hramadstva nie pavinna brać niepasredny ŭdzieł u zatrymanni złačynca. U vyjaŭlienni jahonaha znachodžannia - tak, u zatrymanni - nie.
-
06.12.2025Žvir , ды што вы кажаце? вы пакрываеце ман'яка?
я прачытала гэту гісторыю, як натхняльную. то бок, калі паліцыя не працавала, грамадства самаарганізавалася і спрацавала -
06.12.2025Žvir , каментар ад тыповага цярпілы. Праз такіх у 2020 годзе хадзілі на зялёнае сьвятло.
-
06.12.2025Žvir , [Рэд. Выдалена] У Ізраілі тэрарыстаў таксама часта паспяваюць застрэліць звычайныя грамадзяне да прыезду паліцыі. Узброены народ - аснова дэмакратыі. Пра гэта ў тым ліку і паэма Міцкевіча "Пан Тадэвуш".
[Зрэдагавана] -
06.12.2025хамса, u vas niama nahody zajaŭliać, što ja pakryvaju manjaka. Tam ža jasna napisana. I palicyja zusim nie biazdziejničała, tut vy iznoŭ kryvicie,.. jak u kałhasie.
Nie natoŭp pavinny zatrymlivać, bić pa hałavie i rabić najezd mašynaj, zatrymlivać pavinny zakonnyja dziaržaŭnyja słužby, upaŭnavažanyja zakonam, i ŭ adpaviednaści z zakanadaŭstvam. -
06.12.2025[Рэд. выдалена]
-
06.12.2025Багдан, a vy jak chadzili ŭ 2020, kali vy inšy ? :) Vam by rozumu krychu, kab razumieć, pra što ja napisaŭ...
-
06.12.2025Žvir , вы не хадзілі ў 2020 гаду
-
06.12.2025Gorliwy Litwin , ja viedaju z historyi, čaho varty ŭzbrojeny narod/natoŭp(1918), i nia ŭzbrijeny taksama (30-ja), u tym liku i ŭ Niamieččynie, a vy ? Tamu nia treba tryndzieć, šanoŭny, pra demakratyju natoŭpu.
Da taho ž tam, u Kaŭnasie, pad razdaču natoŭpu moh patrapić i zusim vypadkovy čałaviek... I ŭžo vam ta pavinna być jasna, što kali razmova pra demakratyju, značyć aŭtamatyčna i pra zakon i zakonnaść... Lietuvisy pakazali siabie zdolnymi samaarhanizavacca, heta dobra, alie pakazali, što demakratyja poki nie dapamahła im nia być dzikunami... -
06.12.2025Коуна таки маненечки гарадок. Дзеж ты схаваешся? Зусим страх згубиу.
-
06.12.2025“Maladec Kaunas”🤦♂️🤦♂️🤦♂️
-
06.12.20251. Маньяк з Коўна... вы сур'ёзна? якія маньякі ў Коўна? смешна.. хулігана перафарбавалі ў маньяка для маляўнічасці і загалоўкаў, праглядаў і рэклам.
Як сказаў Бэндэр -
"Дарэчы, адрас Вашага мільянера? - Ён жыве ў Чарнаморску. Я так і ведаў. Горад, у якім нават да рэвалюцыі чалавек з 10 тысячамі зваўся мільянерам. А зараз... магу сабе ўявіць. Не, гэта глупства."
2. Чаму той няшчасны збіты аўта і парэзаны і пабіты - "Маньяк з Коўна"? У яго было пасведчанне "Маньяк з Коўна" ці бэйджык?
Праблема Суда Лінча, што вешаюць не тых, хто вінаваты, а хто марудна бегае.
Колькі нявінных людзей запіналі нагамі па справе Чыкаціла ці Джэка Патрашыцеля?
3. Нехта ў чырвоным пабег і ў яго мачэце.. і вось ён - "Маньяк з Коўна". Чаму ён пабег?
У горадзе аб'явілі Судную ноч і Паляванне на ведзьмаў і зразумела, што людзі пачынаюць бегаць адзін ад аднаго і ўзбройвацца мачэтэ.
Уся гэтая гісторыя - локшына на нашы вушы.. -
06.12.2025Дадам. Гэтыя пытанні я задаю з уласнага досведу т.к. аднойчы я сам быў такім - "Маньяк з Коўна".
У лютым 2022 года пайшла гісторыя ў СМІ аб масавых ДРГ, крыжы на асфальце і дамах і г.д. Я жыў побач з Зонай баявых дзеянняў і аднойчы мяне ў раёне мясцовай прам зоны абкружылі мужыкі ў цяльняшках і з АКМ і пачалі шманаць заплечнік, і знайшлі там турнікет, бандаж і іншыя падобныя рэчы, што было лагічна, бо гэта амаль зона баявых дзеянняў і лагічна насіць гэта з сабой. Але ўся гэтая істэрыя з ДРГ уводзіць людзей у транс і правілы логікі ў іх іншыя. Для іх лагічна, што я ДРГ, калі нашу ўсе гэтыя рэчы. Мне ў нос ткнулі АКМ і не вядома каб было, калі б я не ведаў мясцовасць і ў мяне не была б мясцовая рэгістрацыя. Ведаю адно - калі АКМ у твайго носа - кожны ўсведамляе сябе "Маньяк з Коўна".
Але, думаю, шмат каго менш кемлівых так і пастралялі пад гэту тэму ДРГ...
Пытанне па "Маньяку з Коўна" - гэта раздзьмулі СМІ, каб зарабіць, ці гэта інфармацыйная аперацыя мясцовых спецслужбаў, каб мабілізаваць людзей, правесці важную ўзварушэнне перад чымсьці важным, ці гэта інфармацыйная аперацыя маскоўскіх спецслужбаў, каб пасеяць недаверу і істэрыю сярод абывацеляў, як частка гібрыднай вайны, што набірае абароты? -
06.12.2025А если окажется, что он не причастен к убийствам? А его без суда и следствия чуть не линчевали под радостное улюлюканье населения. И таких примеров в истории хватает, причем из разных стран, когда даже расстреливали невинно задержанных или осужденных.
Со спичками там проблемы нет, там праблема з запалкамі.