Свет44

20-гадовая англічанка атрымала тры гады турмы за жорсткія твіты

Брытанскі суд прыгаварыў 20-гадовую жыхарку англійскага графства Кент да трох гадоў турмы за абразлівыя твіты ў адрас маці дзіцяці, забітага ў пачатку 1990-х.

Хлоя Коўэн прызнаная вінаватай у пераследзе чалавека, што прычыніла пацярпелай сур'ёзныя душэўныя пакуты. У судзе абвінавачаная цалкам прызнала віну.

У якасці дадатковага пакарання суд забараніў абвінавачанай на працягу наступных 10 гадоў карыстацца прыладамі з інтэрнэтам, якія не могуць аўтаматычна захоўваць ўсю гісторыю яе дзеянняў. Ёй таксама будзе забаронена ўваходзіць у любы кантакт з сям'ёй загінулага.

Падставай для судовага разбіральніцтва сталі грубыя і абразлівыя паведамленні ў «Твітары», якія Коўэн адпраўляла маці двухгадовага Джэймса Балджэра, забітага амаль чвэрць стагоддзя таму двума школьнікамі. У гэтых твітах яна прыкідвалася то адным з забойцаў, то прывідам загінулага.

Забойства двухгадовага Джэймса Балджэра адбылося ў 1993 годзе. Маці ненадоўга пакінула яго без нагляду ў супермаркеце, пасля чаго двое іншых дзяцей — Джон Венеблс і Роберт Томпсан — выкралі яго, збілі і кінулі паміраць на чыгуначных рэйках.

Школьнікі спрабавалі замаскіраваць забойства пад няшчасны выпадак, але камера відэаназірання ў супермаркеце зафіксавала момант выкрадання Балджэра. Абодва абвінавачаныя ў яго забойстве былі затрыманыя і атрымалі максімальна магчымы для іх узросту тэрмін пазбаўлення волі — 10 гадоў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудзення18

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудзення

Усе навіны →
Усе навіны

Украінская армія адышла ад Северска2

Ва Украіне асудзілі на 15 гадоў агента беларускага КДБ1

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк49

Правялі ўскрыццё цела Мікіты Мелказёрава18

40‑гадоваму Бычаку выдалі генеральскія пагоны14

У Баранавічах галоўную навагоднюю ёлку запальваў эльф на пажарнай драбіне ВІДЭА3

Фоты з Пецярбурга даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму15

У Канадзе дазволілі збіраць подпісы за рэферэндум аб аддзяленні галоўнай нафтаздабыўной правінцыі10

Якія тавары беларусы часцей за ўсё вязуць з-за мяжы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудзення18

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудзення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць