Здарэнні4242

П'яны дырэктар фітнэс-цэнтра, які ў свой час пагражаў Матольку, пратараніў таксі. Дзе ён — невядома

Вячаслаў Карнеявец, фота з сацыяльных сетак.

Была гісторыя: мінскі фатограф Антон Матолька апублікаваў фота «БМВ», запаркаванай нахабам на тратуары. Тады «круты пацан на БМВ» стаў пагражаць Матольку ў сацсетках. Прычым настолькі, што фатограф вымушаны быў адкрыць іх перапіску публіцы, каб перастрахавацца.

Мажора звалі Вячаслаў Карнеявец, Матолька раскапаў, што ён сын уплывовых бацькоў. Ягоная маці — сузаснавальніца медцэнтра «Нардзін» і прадпрыемстваў у медыцынскай сферы ў Расіі. Бацька — трэнер нацыянальнай каманды па веславанні.

І вось імя Карнеяўца ўсплыла ў новым скандале.

У дачыненні да дырэктара фітнэс-цэнтра «Нардзін» Вячаслава Карнеяўца распачата крымінальная справа, паведамляе Следчы камітэт. Аказваецца, гэта ён за рулём таго самага белага БМВ падбіў машыну таксі на вуліцы Кальварыйскай у Мінску ў ноч на 7 кастрычніка.

Карнеявец не даў рады кіраванню і ўрэзаўся ў слуп, а ад яго машыну адкінула ў суседні аўтамабіль. Пасля сутыкнення ён паспрабаваў збегчы, лічыць ДАІ Мінска.

Выявілася, што ў Карнеяўца было 0,94 праміле алкаголю.

Кіроўцу таксі пасля аварыі даставілі ў рэанімацыю. У яго былі закрытыя чэрапна-мазгавыя траўмы — вельмі цяжкія, а таксама пераломы левай і правай лапатак і папярочнага адростка хрыбта. Таксіст трапіў у кому, выйшаў з яе ненадоўга і зноў пагрузіўся ў кому.

Цяжка сказаць, ці застанецца таксіст жывы. Варта адзначыць, што ён — малады тата. Яго дзіцяці — 2 гады 9 месяцаў, яго жонка — у дэкрэце.

Фатаграфіі на старонках Вячаслава Карнеяўца ў сацыяльных сетках — пераважна з начных клубаў і рэстаранаў.

Следчыя расшукваюць Карнеяўца.

Каментары42

Цяпер чытаюць

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудзення18

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудзення

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Валянцін Занковіч — адзін з аўтараў мемарыялу «Хатынь»

Украінская армія адышла ад Северска3

Ва Украіне асудзілі на 15 гадоў агента беларускага КДБ1

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк49

Правялі ўскрыццё цела Мікіты Мелказёрава18

40‑гадоваму Бычаку выдалі генеральскія пагоны14

У Баранавічах галоўную навагоднюю ёлку запальваў эльф на пажарнай драбіне ВІДЭА3

Фоты з Пецярбурга даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму15

У Канадзе дазволілі збіраць подпісы за рэферэндум аб аддзяленні галоўнай нафтаздабыўной правінцыі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудзення18

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудзення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць