Грамадства

«Сілавікі дакументы аддалі, а грошы не». Што з выманнем каштоўнасцяў з ячэек Белгазпрамбанка?

Пасля ператрусу ў чэрвені мінулага года ў галаўным офісе Белгазпрамбанка некаторыя кліенты напісалі заявы ў банк і міліцыю пра ускрыццё дэпазітарных ячэек без іх прысутнасці і знікненне змесціва.

Гэта выявілася, калі яны праз некаторы час змаглі іх праверыць. Да гэтага трапіць у памяшканне з ячэйкамі нельга было з-за следчых працэдур. Пры гэтым кліенты адзначалі, што іх не апавяшчалі аб якіх-небудзь дзеяннях у дачыненні да каштоўнасцяў. Tut.by паспрабаваў даведацца, ці вярнулі кліентам банка канфіскаваныя каштоўнасці.

Грамадзянцы Украіны, у якой канфіскоўвалі з дэпазітарнай ячэйкі ў Белгазпрамбанку блізу 170 тысяч даляраў, вярнулі грошы праз некалькі месяцаў пасля ператрусу. Па яе словах, грашовыя сродкі ёй выдалі ў канцы жніўня.

Яшчэ адзін кліент распавёў, што сілавікі аддалі дакументы, якія былі ў ячэйцы, а грошы — не. Пры гэтым кліент кажа, што ўжо і не спадзяецца на вяртанне грошай.

— Дамова з банкам на карыстанне ячэйкай скончылася, наўрад ці ад яго цяпер будуць навіны. Раней жа банк адказваў на зварот, што перадаў заяву ў дзяржорганы. Банк умыў рукі, — кажа ўжо былы кліент банка. — Гэта мне плата за лаяльнасць. Як і некаторыя беларусы, думаў, што калі не лезці ў палітыку, то мяне гэта не закране. Але не меў рацыі. Добрая навука ўсім, вучыцеся на памылках.

У Белгазпрамбанку не сталі адказваць на пытанні, колькі кліентаў агулам звярнуліся з заявамі ў банк аб ускрыцці дэпазітарных ячэек і знікненні з іх каштоўнасцяў, а таксама ці вярнулі ім змесціва. Як і на тое, ці сочыць банк за тым, ці вярнулі кліентам канфіскаванае змесціва іх дэпазітарных ячэек, ці вядзе банк камунікацыю з дзяржорганамі па пытанні вяртання каштоўнасцяў. У Белгазпрамбанку таксама не сталі тлумачыць, у якіх выпадках, прадугледжаных дзеючым заканадаўствам, доступ да ячэек магчымы трэцім асобам.

Пацярпелыя кліенты банка раней звярталіся з заявамі ў банк, міліцыю, КДК, КДБ, Генпракуратуру і Адміністрацыю прэзідэнта. Надзея Ермакова (на той момант кіраўнік часовай адміністрацыі Белгазпрамбанка) распавядала, што заявы з-за ўскрыцця дэпазітарных ячэек напісалі 8 кліентаў, іх перадалі ў Дзяржкантроль. Пазней пацярпелыя кліенты банка распавядалі, што іх заявы перанакіравалі ў КДБ, а іх саміх выклікалі ў гэтае ведамства.

Сярод тых, у каго выявілі дэпазітарную ячэйку і канфіскавалі яе змесціва, аказалася ў тым ліку грамадзянка Украіны. Яна заявіла аб знікненні больш за 170 тысяч даляраў і звярталася да Аляксандра Лукашэнкі. З-за знікнення грошай яна вымушана затрымацца ў нашай краіне. Яшчэ адзін кліент банка ацэньваў агульную суму канфіскаваных каштоўнасцяў з яго дэпазітарнай ячэйкі ў Белгазпрамбанку ў 120 тысяч рублёў. У яго зніклі ў тым ліку наяўныя даляры і еўра, залатыя мерныя зліткі Нацбанка, інвестыцыйныя манеты, лэджэры.

Пацярпелыя кліенты Белгазпрамбанка распавядалі, што неаднаразова бачылі, як мяркуецца, свае канфіскаваныя каштоўнасці ў сюжэтах па дзяржТВ, якія тычыліся «справы Белгазпрамбанка». Да прыкладу, кадры, на якія трапілі манеты, дэманстравалі на АНТ у сюжэце, у якім распавядалася пра тое, якія прыбыткі і маёмасць нібыта не задэклараваў Віктар Бабарыка падчас падачы дакументаў у ЦВК.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

«Не ведаю, што вы там выпраўлялі, але мінус як быў так і застаўся». Кліенты банкаў працягваюць скардзіцца на няправільныя балансы3

Папулярная мінская шаўрменная трапіла ў скандал. Што здарылася2

У Магілёве падчас непагадзі жанчыну забіла дрэвам, яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі

Беларуска пасля платнай медыцыны пайшла ў дзяржаўную і расказала свае ўражанні7

У Абу-Дабі пачаліся перамовы Пашыняна і Аліева3

Чарга на польскай мяжы канчаткова рассмакталася2

Келаг: Украіне патрэбны новы «План Маршала»4

Не толькі «кітайцы». Якія бюджэтныя новыя аўто прапануе беларускі рынак8

Кіеў зазнаў масіраваную атаку дронамі і балістыкай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць