Каментары да артыкула

«Галоўнае, што шмат беларусаў выказалі словы падтрымкі». Ціханоўская пракаментавала рэакцыю на сваё інтэрв'ю «Новой газете»

  • mikola
    18.10.2023
    Malaiczyna ! Dobra skazala !
  • Paliašuk
    18.10.2023
    Гэтую інфармацыйную нагоду Святлана адпрацавала на ўра - рэспект! Што да рускіх, то яны ў свой час абралі сабе дырэктара саўгаса, і нават лібералы ўспрымаюць Беларусь праз ягоныя саўковасць і мантры пра агульную радзіму ад Брэста да Ўладзівастока. Ім нязвыкла, што хтосьці кажа пра іншы шлях Беларусі ды рознасць кантэксту, які з гэтага выбара вынікае. Хай прызвычайваюцца, так цяпер будзе заўсёды. Пакаленні змяніліся, новыя людзі, выгадаваныя ў суверэннай дзяржаве, а не ў правінцыі ссср, генеруюць новыя сэнсы.
  • Скляр
    18.10.2023
    Главное ,что я опять привлекла к себе внимание. На недельку ,до второго...
  • Mafkees
    18.10.2023
    Светлана посылайте всех этих чертей Н...Й. Вас выбрал беларуски народ и вы отстаиваете интересы беларусов,а русня для нас никто,ноунэймы, и поэтому свое мнение они могут себе засунуть далеко и глубоко.
  • Антось
    19.10.2023
    Света, побольше этнического национализма и всё будет хорошо!
  • Васп
    19.10.2023
    Кажется появляется надежда, что в случае с Тихановской не работает пословица : "муж и жена одна сатана"(о рюскомирской любви ее мужа к путинуи попам)
  • Янка
    20.10.2023
    Мяне ўзгадваецца мэм Арэстовіча "Чтобы что?". Бо незразумела, якую мэту планавалася дасягнуць.

    Існуе добрая прыказка - "Разумны прываблівае хаўрускнікаў, а дурань - стварае ворагаў". Нажаль найлепш за ўсё яе другой частцы адпавядаюць паводзіны спадара Пазняка.

    Калі вакно магчымасцей у Беларусі асацыюецца са з'яўленнем турбулентнасці ў Расеі, то варта заўсёды задумвацца - а хто менавіта з расейцаў будзе гэтую турбулентнасць ствараць/узначальваць, і ці магчыма яму неяк дапамагчы? Чаму няшмат хто задумваецца, чаму тая ж Літва, якая досыць рэзка ставіцца да Расеі, ўсё ж такі дае прытулак расейскім палітуцякачам, хоць погляды некаторых з іх могуць разыходзіцца з поглядамі тамтэйшых правых колаў?

    Спрэчную заяву СЦ вельмі добра пракаментаваў Павел Слюнькін. Ўсім раю яго паслухаць. Ў прыватнаасці ён заўважыў, што абагульненне беларусамі расейцаў ў адзіны стос - гэта тое ж самае, калі некаторыя ўкраінцы абагульняюць усіх беларусаў.

    Безумоўна, за 20+ год пуцінізма расейскае насельніцтва моцна атручанае імперскай прапагандай. І нягледзячы на наяўнасць на пасадзе міністра замежных спраў Расеі спадара Козырава ў 90х, у яго не атрымалася пераадоліць імперскія настроі тагачаснага расейскага прэзідэнта Ельцына. Таксама і ў ліберальным расейским асяроддзі сапраўды існуюць дзеячы, схільныя да імперыялізму. Напрыклад Хадаркоўскі альбо Крашэніннікаў. Прынамсі яны калісці выказвалі сумневы на конт украінскай прыналежнасці Крыму, грунтуючыся на меркаваннях нібыта істотнай частцы тамтэйшага насельніцтва. Але таксама існуюць дзеячы, якія заўсёды трымаліся прынцыповай антыімперыялістычнай пазіцыі. Нават калі іх няшмат - заўсёды варта памятаць выпадак з пікетам сямі дэсідэнтаў на Чырвонай плошчы 25.08.1968, якія выйшлі пратэставаць супраць ваеннага здушэння саветамі "Празкай вясны" і трапілі за гэта ў турму.

    Адразу пасля пікета пакуль яшчэ вольная празкая газета «Literární listy» напісала:
    - Сем чалавек на Чырвонай плошчы — гэта прынамсі сем нагодаў, па якіх мы ўжо ніколі ня зможам нянавідзець рускіх

    А ў 2008 усе яны былі ўзнагароджаныя чэскім урадам.

    Якім моцным ня быў бы спакус, ня варта зніжаць свой палітычный узровень да папулізму. Акрамя палітычных маргіналаў - ніхто гэтага станоўча не ацэніць, а ва ўмовах немагчымасці хутка канвертаваць падобныя заявы ў практычныя вынікі іх эфект будзе вельмі караткачасовым.






 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць