Каментары да артыкула

Памочнік Ціханоўскай Даніла Гаркавы і доля невядомых

  • Беларус з-пад Маладэчна
    02.05.2025
    Спасылка кажа што збор зачынены.
  • Веда
    02.05.2025
    Шмат ты яшчэ чаго не ведаеш, Мікола, і пра Данілу таксама. Будзем спадзявацца, для аб'ектыўнасці, з часам і пра тое напішаш. Публічны актывізм - перш за ўсё адказнасць перад людзьмі, а ўласныя справы-хваробы, якім б цяжкімі яны б не здаваліся, адыходзяць на другі план.
  • Дай Бог яму здароўя
    02.05.2025
    Карэтней было б "Памочнік Ціханоўскай і доля невядомых вынікаў працы".
  • Nk
    02.05.2025
    Слушна. Ведаю шмат такіх "партызанаў", якія без піяру, сацсетак і славы робяць свае "трошкі".
    І іак заўсёды было ў Беларусі. Можна на нейкі час стрымаць, але немагчыма спыніць.
  • Ё
    03.05.2025
    Мікола, калі так спачуваеце невядомым, навуцеся пісаць Полк Каліноўскага і Каліновец з вялікай літары. А то неяк непрыгожа атрымліваецца, калі Полк піша пра сябе з вялікай, а вы ўсцяж з маленькай, нібы яны ня вартыя таго. Па-другое, калі Каліноўцы без сумнення знаходзяцца свядома ў зоне максімальнай з існуючых рызык і гэта робіць кожнага Каліноўца вартым павагі, то што робіць вартым павагі памочнікаў Ціханоўскай ? Толькі вынікі працы і бэкграўнд. Пра гэтага хлопца мы не ведаем абсалютна нічога, акрамя таго што ён хворы. Напішыце калі ласка, як чалавек без грамадскага бэкраўнда раптам апынуўся ў памочніках Ціханоўскай, і вынікі працы гэтага чалавека. Што ён зрабіў ? Бо ўражанне такое, што нам лепяць героя праз хваробу. Такі выгодны пакутнік. У чым сімвал веры гэтага чалавека, напішыце.
    • Найперш не галасі!
      03.05.2025
      Ё, не галасі,
      словы "каліновец" і "каліноўцы" трэба пісаць з маленькай літары. Гэта не імя ўласнае: не прозьвішча, не імя, не мянушка кагосьці канкрэтна.
      Да прыкладу: пёс Барбос пішацца з малой і вялікай, бо Барбос мянушка, імя, уласны назоўнік, а пёс не, агульны.
      Пачатковая школа, база пісьменнасці.

      Але, "дзіўны свет на штукі здаўся": людзі ня ведаюць элементарных правілаў мовы, элементарна непісьменныя, не засвоілі базы пачатковай школы, не разумеюць "як гэта працуе", але агрэсіўна і смела вучаць мове і правапісу астатніх, патрабуюць непісьменнасці ад іншых, ад і прафесіяналаў слова, і ад ўсіх навокал.
      І тут ўжо ня дзіва пачуць ганаровае качанаўскае "я не паніма-а-ю!, што там робіць той Офіс" .
      Скандаліць і ножкамі тупаць:" Хачу, хачу, хачу!.. " яно канечне ж прасцей, чым паглыбляцца.
      Дзе ўжо тут "паймеш": лукашызм ва усёй красе.
      • Ясна
        03.05.2025
        Найперш не галасі! , іншага параўнання для Каліноўцаў ты не знайшоў, як з сабакамі?
        Ну ўсё з табой ясна і з тваім стаўленнем да Палка Каліноўскага.
      • Ясна
        03.05.2025
        "Офіс" чаму пішаш з вялікай літары? На офіс твае "элементарныя правілы мовы" не распаўсюджваюцца?
        • Найперш не гпласі!
          03.05.2025
          Ясна , што тут няма памылкі, бо у тэксце зразумела: размова пра канкрэтны Офіс.
          Гэта як Полк, калі вядома, што размова пра канкрэтны Полк Каліноўскага, а не пра нейкі безыменны полк.
          Барбос таксама імя, а пёс не.
          Хоць ў сказе "Панабегла ў каменты барбосаў" барбосы пішам з маленькай.
          Беларусь з вялікай, а беларусы з маленькай.
          Мінск з вялікай, а мінчукі з маленькай.
          Полк імя Каліноўскага з вялікай, а каліноўцы з маленькай.
          Пазьняк з вялікай, а "пазьнякоўцы" з маленькай і лепей ў двукоссі, бо няма такой канкрэтнай структуры.

          У артыкуле М. Бугая і бог з маленькай, тут пытанне дыскусійнае, пакуль што "хто как хаціт, тот так і гаварыт" (с).

          Пісаць з вялікай Каліноўцы, гэта перавесці ПКК на ўзровень Бога ці вышэй, на ўзровень рэлігіі,
          а рэлігійная вера ў з'яву, тым больш у асобу ці структуру адмаўляе крытычнае мысленне.
          Не ўтварай сабе куміра, вучылі нас мудрацы, і не будзеш падмануты.
          Так што чытаем беларускія кніжкі, пішам, гаворым і думаем па-беларуску правільна, па-сапраўднаму.
    • Брэст
      03.05.2025
      Ё, ты гэбісцкі бот? Думаеш гэтым удасца людзей пасварыць? Хрэн табе
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць