«Гісторыя нас навучыла». Берлін адказаў на нападкі адміністрацыі Трампа з-за прызнання АдГ экстрэмістамі
-
04.05.2025бабруйчанін, ты добра сказаў.
-
04.05.2025Так в том-то и дело, что сталин и гитлер были социалистами - и к Холокосту привел левый экстремизм.
-
04.05.2025Так вядома ж, што нацыянал-сацыялізм не быў сацыялізмам: сродкі вытворчасці не былі манапольна дзяржаўнымі.
"Сацыялістычная" з'явілася ў назве партыі, каб прывабіць працоўных, сярод якіх у той час гэтае слова было папулярным з-за марксісцкага (левага) "міжнароднага сацыялізму". "Нацыянальны сацыялізм" як бы перавызначаў тэрмін "сацыялізм", дзе замест еднасці па класам была еднасць па нацыі. Такім чынам, "сацыялізм" у назве партыі меў ужо сэнс проста "еднасці", а не свой арыгінальны: левых ідэй аб сацыяльнай (грамадскай) уласнасці.
Паказальны факт, што расейскія агітатары-каментатары пры апраўданні сваіх саюзнікаў і агентуры ў Германіі працягваюць выкарыстоўваць гэтую гітлераўскую маніпуляцыю з тэрмінамі.
[Зрэдагавана] -
04.05.2025точки над i, Гітлер дакладна ня быў левым, а "левая" назва і чырвоны сцяг былі абраныя нацыстамі выключна з папулісцкіх мэтаў. Ці быў Сталін ультралевым - таксама наўрадці. Ён проста выкарыстоўваў для будавання асабістай ўлады белую пляму ў левай ідэалогіі, якая дэкларуе дыктатуру абстрактнага пралетарыяту, але ня здольная канкрэтызаваць механізмы чалавечага напаўнення органаў улады гэтай дыктатуры, бо адмаўляе любую дэмакратыю. У выніку ўладу непазбежна захоплівае наменклатура, а вышэйшую ўладу - пераможцы ў вельмі крывавай ўнутрынаменклатурай барацьбе. Менавіта гэткім чынам былы крымінальнік і сціплы партыйны сакратар Джугашвілі майстарскі абіраў мацнейшы у моманце бок, узмацняўся, прасоўваў сваіх людзей на ўсе пасады і ў крытычны момант апынаўся на баку большасці ды з падтрымкай сілавікоў. А потым пачынаў атаку ўжо на былых хаўруснікаў. Але ў гэты момант высвятлялася, што ягоныя былыя хаўруснікі страцілі сваіх людзей на ніжэйшых пасадах і таму неўзабаве на падставе дэмагагічных абвінавачванняў падалі, як калос на гліняных нагах. У рэшце рэшт замест абстрактнай дыктатуры пралетарыяту была сфармаваная вельмі канкрэтная наменклатурная вертыкаль з паслухмяных выканаўцаў на чале з крывавым дыктатарам, які без ваганняў адразу ж змяняў западозраных у празмернай амбітнасці шрубаў.
-
04.05.2025Даже агент Краснов не помог союзникам путлера в Германии.
-
04.05.2025На жаль, гісторыя не навучыла, што будзе, калі сілавымі сродкамі змагацца з сімптомамі і ігнараваць прычыны. Ну нічога, зараз навучыць.
-
04.05.2025Усё таму, што Германія разглядала памылкі, рабіла дэнаціфікацыю.
Усходняя Германія, якая была пад Саветамі, таго нармальна не зрабіла (слой савецкай прапаганды над слоем нацысцкай - не ёсць рэфлексія) і зараз там шмат прыхільнікаў АдГ.
Большасць постсавецкіх краін не маюць таго "імунітэту" - дэсаветызацыю рабілі толькі краіны Балтыі і Украіна. -
04.05.2025Так гісторыя і Лукашенку навучыла, калі ёсць пагроза ўладзе, трэба забараніць тых, хто ўяўляе гэту пагрозу!
-
04.05.2025Калі б Лукашэнку своечасова забаранілі б, было б толькі лепш.
І ён тады таксама галасіў бы пра "няма дэмакратыі", "менавіта я абяцаў вырашыць галоўныя праблемы грамадства", "знішчаюць канкурэнтаў". -
04.05.2025., Я згодзен, што такіх людзей як Лука нельга дапускаць да ўлады, але на якой падставе гэта магчыма рабіць?
Калі б напрыклад зараз з'явіцца такі ж палітык- папуліст як і Лука, на свой сцяг ён падыме лозунгі пра "свабодныя выбары", "правы чалавека", "асабістая годнасць", "свабоду бізнесу", як вы ў гэтым чалавека распазнаеце наступнага Лукашэнку і на якіх падставах відзіце магчымы адхіліць яко ад улады? -
04.05.2025Filipp, падчас выбарчай кампаніі 1994 былі парушэньні з боку Лукашэнкі. Напрыклад, ён дэкляраваў недакладныя зьвесткі аб сваім месцы працы. Таксама ён кудысьці быў зьявіўся бяз пашпарту, але ўзьняў вэрхал і атрымаў што хацеў без фармальнай ідэнтыфікацыі асобы. За ўсё гэта яго маглі б лёгка дыскваліфікаваць, але пабаяліся, што народ не зразумее такога рашэньня. Але ж уся гэтая неахайнасьць і дэманстратыўная непавага да правілаў характарызавала Лукашэнку ня зь лепшага боку.
-
04.05.2025За спробы манапалізацыі ўлады, выкарыстанне дэмакратыі для знішчэння яе самай.
Дэмакратыя ў РБ была слабай, каб захаваць сябе і знесці Лукашэнку, напрыклад, у 1996-м.
Зараз па АгД сцвярджаецца, што "ёсць доказы таго, што партыя дзейнічае супраць дэмакратычнай сістэмы Германіі". -
04.05.2025., "За спробы манапалізацыі ўлады, выкарыстанне дэмакратыі для знішчэння яе самай." Вось пытанне, хто з сучасных апазыцыйных палітыкаў адпавядаюць гэтай падставе? І што з імі такімі рабіць?
А на конт Лукашенкі, у меня было пытанне як, такіх людзей як Лука не дапускаць да ўлады ўвогуле? Напрыклад кандыдат у прэзідэнты Ціханоўскі, ён такі ж папуліст як Лукашенка, але людзі гатовыя былі прывесці яго да ўлады. -
04.05.2025., "Зараз па АгД СцвярджаеццА, што "ёсць доказы таго, што партыя дзейнічае супраць дэмакратычнай сістэмы Германіі"."
Я дасканальна не ведаю палітыку Германіі, але ж калі праводзіць паралелі, лукашыстскі рэжым таксама СцвярджаЕ, што ёсць доказы таго, што ў 20 годзе народ нейнічаў супраць "дэмакратычна абранага прэзідэнта". -
04.05.2025Калі будуць фактычныя спробы манапалізацыі ўлады або гэтыя намеры будуць замацаваныя ў перадвыбарных праграмах - тады і дзейнічаць.
Згодна з заканадаўствам.
Дэмакратычная сістэма Беларусі была слабей за сучасную нямецкую і не мела такіх механізмаў, каб прадухіліць прыход Лукашэнкі. Аднак ён і так шматразова парушаў іншыя нормы, з пачатку свайго кіраўніцтва. Каб дэмакратыя была б моцнай і працавала, ён быў бы адхілены ад улады.
Не дапускаць да ўлады ўвогуле на базе толькі падазрэнняў у папулізме немагчыма. Аднак сам папулізм звычайна не ідзе адзіны сам па сабе, звычайна ён у камплекце з карумпаванымі сувязямі (у сучасным свеце - з Расеяй), з тымі жа спробамі манапалізацыі ўлады.
Сцвярджэнні дакладу і рашэння па статусу партыі АдГ могуць быць абскарджаны ў судзе, у адрозненні ад таго, што "сцвярджае" лукашысцкая ўлада. -
04.05.2025Filipp, ты заблытаўся пуфіка. У 2020 народ выступіў супраць недэмакратычна абранага прэзідэнта. Улада Геманіі сапраўды дэмакратычна абраная. Трампісты пуцінцы АгД хочуць яе зьнішчыць. Ілгуць многа як і ты
-
04.05.2025Немец, не ты, а Вы, можаце хаміць у сябе ў Германіі. Вы ведаеце што такое сарказм? Калі штосці стаіць у косках, гэта іронія.
Прыедзь да рБ пазбірай ..Бэатрыса ...цыбулю на ферме свайго аднадумца аднапартыйца пасля паразмаўляем ..можа быць
Рубія?? ...