Каментары да артыкула

Андрусь Горват выдаў новую кнігу

  • Максім Т
    12.05.2025
    Не ведаў пра такога пісьменніка.
  • кнігарня
    13.05.2025
    Максім Т, ...і вось цудоўная магчымасьць даведацца
  • Цікавы вобраз з кнігі
    12.05.2025
    "Алея, па якой я ішоў, па­да­ва­ла­ся даў­гой, але за аб­віс­лай га­лі­най яна рап­там скон­чы­ла­ся — і

    я ўба­чыў дом.

    Гэ­та ад­бы­ло­ся не­ча­ка­на. Дом паў­стаў ні­адкуль, вый­шаў са змро­ку ўвесь адра­зу і тут жа за­няў са­бой усё.

    Зня­ве­ча­ны ча­сам і людзь­мі, ён ту­ліў­ся на бе­ра­зе Пры­пя­ці, як вя­лі­кі ста­ры са­ба­ка, які ка­лісь­ці быў па­ро­дзіс­ты, пры­го­жы і лю­бі­мы, але по­тым быў кі­ну­ты, за мно­гія га­ды стра­ціў на­дзею і да­вер і ця­пер прос­та ча­каў смер­ці там, дзе ў апош­ні раз ба­чыў свай­го гас­па­да­ра".
    (Андрусь Горват. Дом.)
  • Цікавы вобраз з кнігі
    12.05.2025
    Кні­га спа­лу­чае элемен­ты рэаліз­му і ма­гіч­на­га рэ­аліз­му. *
    Вельмі люблю ­жанр магічнага рэалізму японскіх пісьменнікаў.
    Выдатна, што ў нас паявіўся свой беларускі аўтар, які піша ў такім жанры.
    Гэта проста цуд і асалода.
    Ты ходзіш паміж звычайных рэчаў і раптам усё навокал магічна мяняецца, звыклае вядзе сябе нязвыкла, ты імгненна пераносісся ў іншыя часы, вандруеш паміж рознымі эпохамі, якія адначасова пераплятаюцца прычудлівымі карункамі.

    Дзякуй вялікі, дарагі пісьменнік Андрусь Горват! За прыгожую магічна-рэалістычна-гістарычную кнігу!
    Яна адназначна папоўніць скарбонку нашай беларускай культуры.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць