«Чыстая выпадковасць»: геній іранскага кіно зняў фільм пра былых палітзняволеных, якія атрымалі магчымасць адпомсціць
-
21.05.2025V
-
21.05.2025такое толькі ў фільмах магчыма. У рэальнасці Красаўцы засноўваюць феадальныя дынастыі і жывуць доўга-шчасліва, перадаюць прывілеі нашчадкам у спадчыну. Толькі ўнукі (некаторыя) пачынаюць франдзіраваць і засноўваць розныя талокі. Але гэта ніяк не азначае справядлівасці. Карацей, выпусцілі пару і пайшлі цягнуць лямку безнадзёгі далей
-
21.05.2025Тыя, што здзекваліся, білі, смяяліся, судзілі, абвінавачвалі свядома - павінны спазнаць сапраўднае значэнне мянушкі, якую яны надалі нам усім.
-
21.05.2025Беспакаранае зло - гэта як ракавая пухліна. Разрастаецца і заб'е ўвесь арганізм. Таму каты павінны быць пакараны. Тут ужо як атрымаецца: альбо дзяржавай, альбо самастойна ахвярамі. Няма тут аніякага маральнага пытаньня. Прабачыць можна толькі таго, хто шчыра просіць аб прабачэньні. Ці раскаяньне каго відавочна і бяз слоў. Інакш прабачаць няма аніякіх падстаў.
Непакараныя і "прабачаныя проста так" каты з'яўляюцца злачынствам на глебе нейкай "маралі", бо дэманструе мэсадж і заклік да дзеяньняў: "глядзіце, можна катаваць і забіваць - і за гэта нічога не будзе". Але звычайна тыя, хто зараз нешта прасоўвае пра нейкае "паразуменьне" ды "прымярэньне" з катамі - ня маюць асабістага досьведу катаваньняў. А чужы досьвед, нажаль, нічому ня вучыць.
У кожнага свае асабісты выпадак..