Каментары да артыкула

Магіла акадэміка Карскага ў Пецярбургу ўся зарасла баршчэўнікам ФОТАФАКТ

  • Ёсік
    19.06.2025
    Калі не памыляюся, тамака ёсьць консульства беларускага МЗС, хай прывядуць магілу ў належны стан. Але ж трэба папрацаваць, не тое, што на лукашэнкаўскіх суботніках - на фота і відэа аб'ектывах з рыдлёўкамі ды граблямі пастаялі, і раз'ехаліся. Карскі - выбітны беларус, ля АН помнік знакамітым беларусам стаіць, там ёсьць і Карскі.
  • Валік
    19.06.2025
    Дык справа беларусаў Піцярбургу даглядаць могілкі беларускіх дзеячоў. Нават сорамна за йх, што дапусьцілі да такога стану магілу.
  • Віктась
    19.06.2025
    У цяперашні час можа лепей ціхенька прыбраць, а не пісаць на ўвесь свет. Або не чапаць. Могуць знішчыць, як польскія пахаванні
  • Беларус
    20.06.2025
    Віктась, Карскага ў палякі запісаць складана, ён хоць навукова і займаўся беларусамі, але сам быў нармальным такім прыхільнікам трыадзінства.
  • варшавяк
    20.06.2025
    Віктась, ён да Польшчы не мае ніякага дачынення. Ён звыклы функцыянер расейскай імперыі. Так што хай Расея і даглядае. У гісторыі Польшчы пра яго ніводнага следу і ўзгадкі. Для палякаў ён прадстаўнік акупацыйнае ўлады. Красамоўна сведчыць галерэя партрэтаў рэктараў Варшаўскага ўніверсітэту, ягонага партрэту як і іншых расейскіх прызначэнцаў няма.
  • 1
    19.06.2025
    Вецер дзьме і вые,
    Што аж мыслі рвуцца,
    Змоўклі песні тые,
    Што іграў на дудцы.
    Раз яшчэ зайграю
    У астатняй хвілі
    Для тых, што жаль маю,
    Што мяне забылі...

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць