Каментары да артыкула

Сёння было вызвалена 14 палітвязняў

  • Добрая навіна
    21.06.2025
    Ну вось, а тролі ўсім офісам раўлі ў каментах, што нікога не выпусцяць за візітам Кіта Келага ў Мінск.
  • Смешна
    21.06.2025
    Добрая навіна, што такое 14 чалавек на фоне тысяч? За людзей радасна, аднак, з палітычнага пункту гледжання як коста сабаку.
  • Хутка тролі застануцца без зарплаты
    21.06.2025
    Добрая навіна, ваша рабатаргоўля вас не ўратуе.
  • Добрая навіна
    21.06.2025
    Смешна, згодзен. Але нават Украіна не мяняе ўсіх на ўсіх, а толькі часткамі. Бо вораг супраць адразу аддаць усіх.
  • Зараз беларусаў будуць адусюль спердаляць
    21.06.2025
    У дэмакратычную краіну для жыцця.
  • Неверагодная Чарка і Шкварка
    21.06.2025
    Ціпер зажывем, ціпер старадаўняй Чаркі і Шкваркі не спыніць, ня стрымаць... І прыбудзіт разам з партрэцікам Хітразачосанага і іво Колінькі да самых акраінаў Вялікабрагінскай Імпэрыі. Кожнаму хатаскрайніку прыедзіць спецпасланьнік Сірожа каторы ад Сашы і прывязаць скамунізжаны бюляцень...
  • Улад
    21.06.2025
    Я рады за кожнага з гэтых 14-ці. Але мала надзей, што у спісе Статкевіч, Севярынец ...
  • 0_0
    21.06.2025
    Очень рада - невозможно просто поверить, что и они вырвались из этого ада! Но что с остальными? Нельзя их бросать!
  • Плачу
    21.06.2025
    Бедныя людзі. Прывычна трымаюць рукі за спіной.
    Патрэбная медычная і псіхалагічная рэабілітацыя ўсім палітвязням.
  • Пытанні
    21.06.2025
    пры чым тут Вячорка? Патлумачце, хто гэты хлапец?
  • FF
    21.06.2025
    Дзе Мікола Статкевіч і Павал Севярынец?
  • Веснавое сонейка
    21.06.2025
    FF, Яны з краіны ўцякаць не хочуць. Як Бяляцкі, Пачобут ды іншыя. Таму і не вызваляюць
  • НасУжоПужалі
    21.06.2025
    Засталося некалькі тысяч палітвязняў вызваліць - і зажывем. За 215 тэрмінаў прэзідэнцтва Трампа мы гэта зробім!
  • Франак так з імі фатаграфуецца
    21.06.2025
    Быццам, гэта дзякуючы яму.
  • %
    21.06.2025
    Гэта добра.
  • Vалик
    21.06.2025
    Анджей Почобут снова в пролете. Значит с Польшей и дальше будет напряженка. Здаецца, што нiкому ён не патрэбны. Эх…
  • Vалик
    21.06.2025
    Зараз Канапацкая якiсь пэрл апублiкуе)))
  • Слава героям!
    21.06.2025
    Вызвалены палітвязень Кірыл Балахонаў
    (справа «Саюза Беларускага Нацыянальнага Шчыта»)
    Дата нараджэння: 25 снежня 2003
    Дата затрымання: 8 лістапада 2022

    Прад'яўленыя абвінавачванні:
    арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
    арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
    Дата прысуду: 7 ліпеня 2023

    Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

    Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

    Суддзя: Бачышча Алена

    Кірыл Васільевіч Балахонаў — адзін з пяці ўдзельнікаў закрытага чата "Саюз беларускага нацыянальнага шчыта", аб затрыманні якіх МУС даў справаздачу ў пачатку лістапада 2022 года. Чат МУС прызнала экстрэмісцкім фармаваннем тыднем раней. У ведамстве распавялі, што супраць затрыманых распачалі крымінальную справу па артыкуле аб стварэнні экстрэмісцкага фармавання.

    Судзілі 17-гадовага жыхара Магілёўскай вобласці Алега Паўлавіча Дабрыднева, 19-гадовых жыхароў Гомельскай і Брэсцкай абласцей Кірыла Балахонава і Уладзіслава Аляксандравіча Ефімовіча, 27-гадовага жыхара Гродзенскай вобласці Аляксандра Іванавіча Рукойця. Лёс яшчэ аднаго затрыманага — невядомы. У Мінскім абласным судзе 5 ліпеня 2023 года таксама быў асуджаны 17-гадовы Мікіта Бруй.

    У прэс-рэлізе МУС гаварылася, што адзін з затрыманых — гэта 18-гадовы жыхар Буда-Кашалёва Кірыл Балахонаў, які збіраўся "паехаць ва Украіну для ўдзелу ў баявых дзеяннях у складзе нацыяналістычнага батальёна".

    Дзеянні Дабрыднева і Балахонава кваліфікавалі паводле ч.1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), Ефімовіча – паводле ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), Рукойця – паводле ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання ў ім) і ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варожасці).

    Справу разглядалі з 29 чэрвеня па 7 ліпеня 2023 г. у Мінскім абласным судзе. Працэс у закрытым рэжыме вяла Алена Бачышча.
  • Слава героям!
    21.06.2025
    Вызвалены палітвязень Сяргей Шэлег

    Дата нараджэння: 28 верасня 1960
    Прад'яўленыя абвінавачванні:

    арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
    арт. 290-1 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці
    Дата прысуду: 22 сакавіка 2024

    Вынік суда: 8 гадоў і 6 месяцаў

    Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

    Суддзя: Папко Анастасія
    Справы: Данаты

    Заява аб прызнанні палітвязнем

    У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя тым, хто ў зняволенні)

    Сяргей Шэлег
    Сяргей Васільевіч Шэлег быў асуджаны ў Мінскім гарадскім судзе па ч. 2 арт. 290-1 (Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці), ч. 1 і 2 арт. 361-2 (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), арт. 361-2 (Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання (рэдакцыя страціла сілу 26.05.2021).

    Суддзя Анастасія Папко разглядала справу з 19 па 22 сакавіка 2024 года. Прысуд — 8 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі і штраф 600 базавых велічынь.

    5 ліпеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Святлана Бандарэнка.

    2 жніўня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
  • Слава героям!
    21.06.2025
    Вызваленая палітзняволеная Галіна Краснянская
    Дата нараджэння: 14 лістапада 1956
    Дата затрымання: 27 красавіка 2023

    Прад'яўленыя абвінавачванні:
    арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы
    Дата прысуду: 12 студзеня 2024

    Вынік суда: 5 гадоў

    Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

    Суддзя: Ананіч Алена

    Месца зняволення: ПК № 4
    Групы: Актывісты

    Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Замежныя грамадзяне, Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь, Пенсійны ўзрост

    Справы: Данаты

    Галіна Андрэеўна Краснянская асуджаная паводле ч. 2 арт. 361-3 КК па абвінавачванні ў фінансаванні ўдзелу, навучання, іншай падрыхтоўкі альбо выкарыстання грамадзян Рэспублікі Беларусь для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні аднаго з супрацьлеглых бакоў, ва ўзброеных канфліктах, ваенных дзеяннях – за ахвяраванні беларускім вайсковым фармаванням, якія ваююць на баку Украіны супраць расейскай агрэсіі.

    Галіна Андрэеўна доўгі час жыла ў Швецыі, была адной з заснавальніц афіцыйнай суполкі беларускай дыяспары, актыўна ўдзельнічала ў яе жыцці, мае шведскае грамадзянства. Пры гэтым перыядычна вярталася ў Беларусь да сваякоў. У адзін з такіх прыездаў, імаверна вясной 2023 года яе затрымалі ў Мінску.

    Да шлюбу Галіна мела прозвішча Коваль. Яна нарадзілася ў Бабруйску, ў “вайсковым гарадку Кісялевічы”. Некалі там быў буйны ваенны гарнізон і школа была створаная акурат для дзяцей вайскоўцаў. У незалежнай Беларусі працавала спачатку ў вайсковай частцы, а пасля інжынерам у прыватнай фірме.

    12 студзеня 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе Краснянскай быў вынесены прысуд. Як паведамляе тэлеграм-канал дыяспары ў Швецыі Sveriges Belarusier, суд прысудзіў ёй пяць гадоў пазбаўлення волі. Суд пачаўся 4 студзеня, суддзя – Алена Ананіч.

    3 траўня 2024 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў".
  • Ганьба
    21.06.2025
    Прычым тут Вячорка??? Няўжо ня можна зрабіць не сэлфі крывадушнае, а проста нармальные фоты нашых вызваленых герояў??? Хто ты такі, каб на іх піярыцца?
    Ніякага гонара і сораму!

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць