Агент красноў - лапідарны геній, вайну за тры дні аднім званком, і нечага не разумее?
Чытайце ўважліва
28.06.2025
Зянон Пазьняк: "Больш складаная карціна ў міжнароднай палітыцы. Найбольш бліскучае асабістае дасягненьне Трампа тут – гэта спыненьне ваенных дзеяньняў паміж Конга і Руандай і асабліва паміж Індыяй і Пакістанам, што было зроблена, фактычна, на працягу аднаго дня і адной ночы.
Гэта я адмыслова адзначаю адносна вобразнай фразы, сказанай некалі Трампам, што вайну паміж Расеяй і Украінай ён спыніць за адны суткі.
Адносна Расеі, аднак, вобразна лепш не выказвацца. На Захадзе, праўда, таго не разумеюць. А менавіта не разумеюць, што «умом Расею не понять».
І гэта праўда. Расею можна «паняць» толькі біцьцём. І чым мацней – тым лепей. Украінцы гэтую азбуку ведаюць.
Заходнікам яна, на жаль, інтэлектуальна недасяжная. І ніякая гісторыя з масавай разьнёй і групавым згвалтаваньнем двух мільёнаў жанчын іх нічаму не навучыць. Будуць пісаць неразумныя кніжкі пра «канец гісторыі» і будаваць «дэмакратыю» ў Расеі (якая ёй, гэтая дэмакратыя, арганічна не патрэбная)".
Не сорамна брахаць паважаных антыімперыялістаў ?
29.06.2025
Нечага не разумее сам Пазьняк?, спрабуеш крытыкаваць ТАГО хто заснаваў БНФ ў 80х, нам практычна падараваў Незалежнасць ў 1991. Пра Курапаты чуў ? таксама Зянон. Дзе ты, а дзе Зянон, Не сорамна брахаць паважаных антыімперыялістаў ?
нечага не разумее сам Пазьняк
28.06.2025
Чытайце ўважліва , Конга і Руанда мне да аднаго мейсца
Найперш не галасі!
29.06.2025
Чытайце ўважліва , "заходнікам яна інтэлектуальна недасяжная..." То хай шуруе да сваіх інтэлектуалаў усходнікаў, у Крэмль ці куды там..) Падобных ляпаў поўна, кожны артыкул блытаны, шматслоўны, пра ўсё адразу і ні пра што апрача сябе любімага. Калі чытаць першакрыніцу цалкам, то відавочна для кожнага, што чалавек ўжо грувасціць словы без усялякага сэнсу. Нават звыклы маргінальны набор лозунгаў ("базу ад Ппзьняка") ўжо не пад сілу складна выдаваць.
Разумею, як балюча расчароўвацца людзям ў сваіх ідэалах, але.. Мусім быць шчырымі. Беларусь важнейшая за асабістую фанабэрыю і самалюбаванне, ці не так?
Мірон
29.06.2025
Чытайце ўважліва , што тычыцца спынення вайны між Індыяй і Пакістанам, то тут выбітнага ўнёску Трампа няма. Даволі хутка Індыя зразумела, што СПА Пакістана здольныя збіваць індыйскую авіяцыю, таму дамінавання ў паветры не атрымаецца. У гэтых умовах пачынаць наземную вайну ў адказ на тэракт радыкалаў, якімі наўрадці кіраваў цэнтральны ўрад у Ісламабадзе, у Дэлі палічылі нерацыянальным. А Трамп проста нахабна адштурхнуў усіх іншых пасярэднікаў, калі бакі канфлікту ўжо і самыя былі гатовы вернуцца ў статус-кво. Каб прысабечыць сабе ўсю славу. Нешта кшталту таго было і паміж Конга і Руандай. Там імаверна сутыкнуліся дзве бананавых дыктатуры, якія ўжо зразумелі, што рэсурсаў няма, іхная вайна грамадствам не патрэбная і перамога нікога з іх немагчымая. Трамп проста дапамог зберагчы твары дзьвум афрыканскім дыктатарам. Што тычыцца расейска-украінскай вайны, то тут адзіным матывам Трампа было з мінімальнымі выдаткамі неяк хуценька замарозіць канфлікт. Што будзе далей і чым гэта вернецца праз некалькі гадоў - яго не турбуе, бо Трамп заўсёды прагне славы тут і зараз з поўным ігнорамі магчымых наступстваў. І моцны правал Трампа ужо адбыўся - ягоная схільнасць да эфектных, але непадрыхтаваных ультыматумаў прывяла да таго, што іранцы проста вывезлі ўран і адпаведнае абсталяванне ў невядомым кірунку, а амерыканцы крыху патрэнаваліся ў вельмі дарагім пашкоджанні пустых бункераў недзе ў скале.
Три года ни о чем
29.06.2025
нечага не разумее сам Пазьняк, а мне до тогоже месца украина которой Беларусь всегда была по барабану.
Пагоня
29.06.2025
нечага не разумее сам Пазьняк, Табе і Беларусь да аднаго месца.
Артыкул для разумных людзей
29.06.2025
Найперш не галасі! , артыкул грунтоўны. Для разумных людзей, якія ўмеюць чытаць і разумець складаныя тэксты. Для палітыкаў, грамадскіх дзеячоў, інтэлектуалаў, палітолагаў, гісторыкаў, аналітыкаў, людзей, якія прымаюць рашэнні, і проста для разумных, кемлівых беларусаў.
Найперш не галасі!
29.06.2025
Артыкул для разумных людзей , забыліся касманаўтаў, футбалістаў, артылерыстаў і нобелеўскіх лаўрэатаў.)) яшчэ псіхіятраў.
Калі сур'ёзна, то нікому з разумных людзей тая блытаная пісаніна сама па сабе нецікавая. Доказам таму наведванні, прагляды, час чытання, лайкі, цытаты. Гэтую статыстыку не перабіць славасловіем саміх сябе ці лаянкай на адрас іншых.
Лапідар
28.06.2025
Донні ўсё роўна не вінаўваты, ён геній амінь
Три года ни о чем
29.06.2025
Лапідар, в чем виноватый? в том что украинцы выбрали в 2019году зеленского? распродали свою армию и свернули все военные программы? разминировали чонгар? разворовали военную и гуманитарную помощь? в чем он виноват?
Нечага не разумее сам Пазьняк?
28.06.2025
Пазьняк паўтарае расейскі наратыў пра поўную залежнасьць украінскай барацьбы супрацьстаяньня і перамогі ад ЗША. І далей разам з Салаўевым па дзесятаму кругу
Прачніцесь, ідзе вайна
28.06.2025
Нечага не разумее сам Пазьняк?, Украіна залежыць ад паставак заходняй (амерыканскай) зброі. Для вас гэта навіна? Сваёй зброі Украіна вырабляе недастаткова, каб перамагчы ворага, які тэрытарыяльна і па колькасці насельніцтва у некалькі разоў большы за яе.
Праўда
28.06.2025
Не, гэта адмазка толькі для дурняў, ці ты разумеш Расію, хто яна ці ты дурань
Чытайце першакрыніцы
28.06.2025
Цісніце падкрэсленыя рыскай словы "крануўся пытання" у першым сказе артыкула, вам адчыніцца поўны тэкст артыкула Зянона Пазьняка на яго афіцыйнай Фэйсбук-старонцы. Раю пачытаць тэкст цалкам.
Ёсік
28.06.2025
Дык не такі Дональд Трамп і геніяльны, спадар Зянон, калі не разумее, што ўяўляе зь сябе пуцінская расея.
ФСБ кіруе Расеяй
29.06.2025
Ёсік, іншыя прэзідэнты ЗША яшчэ меньш разумелі, што такое Расея. Адзін ў іх увогуле сказаў, што заглянуў у вочы Пуціна і ўбачыў у іх душу рускага народа. У гэтых пустых рыб'іх вачах чэкіста Пуціна... (Чэкісты = КДБ = ФСО = ФСБ - гэта злачынная тэрарыстычная група, якая прыйшла да ўлады ў РФ з прыходам Пуціна на пасаду прэзідэнта РФ.) Праўда Рэйган не стаў заглядаць у вочы чэкістам і камуністам, а проста абваліў цану на нафту і разваліў СССР. У выніку частка народаў атрымала шанец выскачыць з імперыі і стварыць уласныя незалежныя дзяржавы.
Аксцісь
29.06.2025
Ёсік, гэта ў цябе сарказм ці хамства і хлусня?
Ёсік
29.06.2025
Аксцісь, няма ў мяне хамства, ды шчэ да Зянона Станіслававіча. Не хапіла ў яго моцы, каб стаць прэзідэнтам Беларусі, па-іншаму жылі б. Лічу, заблытаўся спадар Пазьняк, ацэньваючы трампаўскія ўчынкі й намаганьні.
Аксцісь
29.06.2025
Ёсік, а можа пачакай, перш чым нешта тут пісаць?
Найперш не гадасі!
29.06.2025
Гэта дужа цяжкае пытанне, сп. Ёсік, на што не хапіла моцы. Сам пра гэта шмат думаю. І не бачу дастатковых варункаў для шчаслівых гарантый, што абраўшы Пазьняка жылі б доўга і шчасліва. "Не хапіла моцы" гучыць занадта фатальна, аб'ектна, па-дзіцячы. Як ў дзіцячым садзе: не хапіла моцы дабегчы да фініша, але цяпер кожнага трэба пахваліць, кожнаму удзельніку цукерку за ўдзел. Тут хутчэй не хапіла моцы не ўдзельнічаць самому, не хапіла моцы правесці адну кампрамісную фігуру, вакол якой згуртаваліся б здаровыя людзі.
Не свісці
29.06.2025
Ёсік, ну, маніпуляцыя есць
Ніна
29.06.2025
Шаноўны Зянон Станіслававіч, усё мае контраргументы да сказанага Вамі тут агучаны. Толькі нагадаю прымаўку пра крыжык і трусы. Як такі прахадзімец нарцыс Трамп з "чуйкай" можа не ўбачыць , што гэта за моль. Нават калі ён разумных кніжак не чытае. Навошта тады нехтаваць Ціханоўскую за "мудрага Пуціна". Асабіста я вельмі хацела б мець яшчэ мізернае спадзяванне на нейкую фантастычную мнагахадовачку, якую па прычыне абмежаванасці не магу бачыць.
Ёсік
29.06.2025
Аксцісь, дык можа Трамп па просьбе Зянона Пазьняка скажа лукашэнку, каб той выпусьціў усіх палітзьняволеных, а калі адмовіцца, дык хай паглядзіць на Іран, што можа здарыцца з яго кдб, губазік ды іншымі вар'ятамі. Не трэба беларусам чакаць ад захада ды ЗША пернікаў і цудаў, толькі самі, і ніхто нам не дапаможа, ні Ціханоўская, ні Пазьняк. P.S. А каб менш трындзелі ў мой бок ды залічвалі мяне то ў лукашысты, то ў пазьнякоўцы, то ў расейца, скажу - у свой час я браў удзел у перакладах мульцікаў і фільмаў на родную мову, кнігі выдаваў, ведаю вярхі БНФ, і шмат чаго цікавага ведаю, і магу сказаць, хто здурнеў, хто скурвіўся, хто звар'яцеў. Посьпехаў усім у будаўніцтве Новай Беларусі.
Праўда
28.06.2025
Праз шэсць месяцаў ЧынгачПазняк стаў аб нечым здагадвацца. Праз год здагадаецца болей, не мяшайце дзеду
Газета такая была ў бальшавікоў
29.06.2025
Праўда, а чым ты можаш перашкодзіць?
Ботам
28.06.2025
Вы чаго, ў лукапазнякаўскіх ботаў палец адваліцца кожны дзень тут масава ставіць лайкідызлайкі.
Лапідар
28.06.2025
Ботам, іх усяго толькі чацвера. Ходзяць славіць свайго лідара як на працу.
Сустрэліся два бота
29.06.2025
Ботам, можна да вас у гурток?
Кілер троляў
29.06.2025
Зноў гэты тролі лукашысцкія тут, звярніце ўвагу, што яны ненавідзяць Пазняка больш за Пуціна. Рабіце высновы навошта яны на НН
А хто там ідзе? Боты!
29.06.2025
Ботам,
Боту Ботам
Боты, боты, боты Паўсюдна бачу іх Але ці сам не ёсць я ботам Не ботам аб гэтым судзіць
Чытаю артыкул
28.06.2025
Пакуль я яшчэ чытаю артыкул па спасылцы і не дачытаў нават да сярэдзіны артыкула (а яшчэ і падумаць трэба, бо сур'ёзныя рэчы закранутыя), каментатары "Нечага не разумее сам Пазьняк?", "Лапідар, "Праўда", "Есік" і "Ботам" ужо адстраляліся ў каментах. Не па тэме артыкула, а ў асноўным па асобе Пазьняка. Пайду далей чытаць.
Найперш не галасі!
28.06.2025
Так... Паклічце, калі ласка, Ну-ну: з яе(яго) данат на штосьці добрае. Казаў жа, што хутка знікне захапленне Трампам.)) Тое, што "Амерыка расцвіла" гэта Прарок сам сябе пахваліў ў стылі "я ж казаў!". А вось Трамп ўжо "не разумее", "спатыкнуўся"
Ну-ну
28.06.2025
Найперш не галасі!, я тута, вось ён я :D не, пачакайма, яшчэ ж ня вечар... Дый пакуль што Дзед вяшчае пра Трампа ў духу «передайте товарішу Трампу, што проізошла чудовішьная ошібка».
Ну-ну
28.06.2025
Прыхільнікі старога дзеда ўжо вывалілі прамысловую колькасьць дызлайкаў. Малайцы :D вашую энэргію ды ў нейкае карыснае рэчышча... А наогул, нічога страшнага, мае дарагія прыхільнікі дзеда Зянона. Ня ведайце нос, гардэмарыны! Ну і што, што Трампу не хапіла 11 гадоў вайны масковіі супраць Украіны каб зразумець. Ну і што, што Трампу не хапіла першай прэзыдэнтуры каб зразумець. Ну і што, што Трампу не хапіла паўгода другой кадэнцыі каб зразумець. Ну і што, што яму не хапілі пастаянныя пераконваньні заходнеэўрапейскіх хаўрусьнікаў каб зразумець. Ён толькі вучыцца! Ён абавязкова зразумее! Калі-небудзь. Галоўнае каб доктор Усов яму яшчэ пачак віншавальных факсаграмаў выслаў – і дакладна зразумее! :D
Найперш не галасі!
29.06.2025
Ну-ну , ну як жа ня вечар!)) Паўнавартасны змрок! Трамп, як і ўсе мы, як і ўсе навокал і як і ўсё навокал створаныя толькі для аднаго - матэрыял, ўгнаенні для росту велічы Прарока. Калісьці Прароку падалося, што прымазаўшыся да экстравагантнага Доні можна падняцца ў сваіх вачох. Пачалося новае маніякальнае захапленне, эпітэты сыпаліся ад душы А калі кожнаму лапідару стала відавочным, што Доні Краснофф лузер, махляр і пуцінферштэер, палітык на ўзроўні "Альтэрнатывы для Германіі", Прарок пачаў яго зліваць ў каналізацыю. Зараз пабачым колькі артыкулаў пра памылкі Божага Дару для Амерыкі, "Самага Геніяльнага за 100 сто гадоў". Ну а што такова? Божы Дар вам не Пазьняк можа памыляцца.
P. S. Пасля і Левіт трапіць пад раздачу. Такі лёс кожнага, хто трапіў на Вока Саўро.. прабачце, Прарока з базай.
Ну-ну
29.06.2025
Ну-ну, паўгадзіны нават не мінула, а мае камэнтары ўжо маюць пяць і сем дызлайкаў :D зянонаўцы, мая вам парада – папрасіце вашых унукаў навучыць вас карыстацца інтэрнэтам, нейкім падставам кампутарнай пісьменнасьці і ўсё такое. На двары ўжо не 00-я, не часы Аські і «Одноклассніков». Людзі глядзяць на гэтую імгненную накрутку і круцяць пальцам ля скроні. Інтэрнэты – гэта ня ваша стыхія.
Ян Зянонавец
29.06.2025
Ну-ну, Ну, што называецца-са старта: парады свае можаш трубачкай скруціць.Наконт Однокласніков-ну хто-хто, але "зянонаўцы" гэтым ніколі не хварэлі і не хварэюць З гэтым-да аматараў мудлого Пуціна і Віктордмітрічя,які на пытаньне аб нацыянальных сімвалах пачынае жваць саае вусны.
Найперш не галасі!
29.06.2025
Ян Зянонавец, хварэюць НА ГЭТА, а не ГЭТЫМ. Хварэюць на грып, на ўласную веліч, на коплекс ўласнай непаўнавартасці, на шызафрэнію і г.д. Вас непісьменых мега патрыётаў-зянонаўцаў ў Падольску рыхтуюць ці што? Ці чытанне рэлігійных факсаў засланіла і кніжкі і інтэрнэт? ))
Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе.
28.06.2025
«…Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і, можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, — но не жаль згінуць за тваю праўду… Няма ш, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і науку… Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам наука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай наукі, — адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу… Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе.
Твой слуга Яська-гаспадар з-пад Вільні»
спыніць Маскоўскі імперыялізм
28.06.2025
зразумела усім што наступныя 5 год Лукашэнкі паспрабуюць спыніць Маскоўскі імперыялізм . 2014-2020 яны гэта ужо рабілі і наш афіцыйны планктон замест нашых трасяншыкаў выбраў прыблудаў, людзей на 100 % Маскоўскамоўнай імперскай культуры . Нацыя атрымала жахлівую лекцыяю , малюся каб мы усе зразумелі што без Мовы роднай , на азіяцкіх імперскіх наратывах толькі ГУЛАГ і магчыма пабудаваць
М
29.06.2025
спыніць Маскоўскі імперыялізм, якіх прыблуд абраў народ у 2020 г. Што за галюцынагены?
"Беларускія" палітыкі цалкам імперскай, маскоўскай "культуры", пушкін , броцкі, цой
29.06.2025
М, прыблудаў = "Беларускія" палітыкі цалкам імперскай, маскоўскай "культуры", пушкін , лайно на аcавaльце, броцкі, цой і г.д
100%~3%
29.06.2025
М, дык гэта той самы супрацоўнік, каторы на іншай галінцы нам заціраў пра 120% маскоўскіх прыблудаў 2020-га! Але тэндэнцыя радуе: -20% меней, чым за суткі! Праз 5 пастоў працэнтоўка здрайцаў ўпадзе да нуля.
Помнім усё
29.06.2025
М, не пагаджуся з каментатарам вышэй, што "лукашэнкі паспрабуюць спыніць Маскоўскі імперыялізм", лукашэнкі будуць ратаваць толькі самі сябе і свае грошы, бізнэсы і капіталы. А вось наконт таго, што кандыдаты на выбарах 2020 года былі ўсе прарасейскія - пагаджуся. Узяць таго ж кандыдата Валерыя Цапкалу - шматгадовага інтэгратара з Расеяй з яго жонкай Веранікай, якая восенню 2020 запісвала звароты да Пуціна, "Владимир Владимировича", абяцаючы зрабіць яго нацыянальным (!) героем Беларусі, калі ён дапаможа скінуць Пуціна.... Забыліся ўжо? А інтэрнэт усё памятае. https://m.youtube.com/watch?v=STKa4MI_7e0
ф
28.06.2025
Ніпраўда! Пазняк не разумее, што Трамп - лапідарны, а Пуцін - геній! Пазняк так сказаў!
Не даць зацягнуць Беларусь у чужую вайну
28.06.2025
ЗГОДНЫ НА 100%,
Стратэгічныя нацыянальныя інтарэсы Беларусі на цяперашнім гістарычным этапе: 1) Ацалець як нацыі і зберагчы нашу дзяржаву Беларусь. 2) Не даць зацягнуць Беларусь у чужую вайну. 3) ДАМОВІЦЦА ПАМІЖ САБОЙ/Спыніць грамадзянскую вайну , Размаўляць Ў ХАЦЕ РОДНАЙ МОВАЙ 4) змагацца з імперый 7/24
М
29.06.2025
Не даць зацягнуць Беларусь у чужую вайну, дамаўляцца з кім?, адказвай, бот.
Ну-ну
29.06.2025
Не даць зацягнуць Беларусь у чужую вайну, шкада толькі, што пакуль што «змаганьне» абмяжоўваецца капіпастам факсаграмаў са старажытнымі барадатымі мхамі.
Ботам
29.06.2025
Ну-ну, мох гэта ў вас з Лукой
Ботам
29.06.2025
Гэта не мой комент, а лукабота Кілер троляў.
Генерал Белаконеф
29.06.2025
Ботам, кепска првцуеш, что за тебе ужэ пишаць нейкия килеры
.
28.06.2025
"Але ў выніку… пшык!" (Пазняк пра намаганні Трампа дамовіцца з Пуціным). Гэта называецца прачнуцца і расказваць як навіну тое, што адразу было відавочна ўсім, акрамя цябе і тваіх прыхільнікаў. Сумленны чалавек ну хаця б выбачыўся. Сказаў бы, напрыклад, "занадта я верыў у магчымасці Трампа, але цуда не адбылося". Не.
Дадаткова: 1. "Спыніць вайну за адны суткі" - не "вобразная фраза", гэта абяцанне з дакладным тэрмінам. Калі называць "вобразам" тое, што не спраўдзілася, то размываюцца паняцці праўды і хлусні, любую хлусню можна ператварыць у "праўду". 2. Ізноў Пазняк інтэрпрэтуе нацыянал-сацыялізм як від сацыялізму. Але ён не быў сацыялізмам: сродкі вытворчасці не былі манапольна дзяржаўнымі. "Сацыялізм" у назву партыі дадалі наўмысна, каб прывабіць працоўных. Прайшло стагоддзе і Пазняк верыць таму тактычнаму ходу гітлераўскай прапаганды. 3. Ізноў блытае і няверна выкарыстоўвае тэрмін "гнасеалогія" - гэта філасофскае вучэнне аб пазнанні і яго крыніцах, а не самі крыніцы нейкай канкрэтнай з'явы.
Это та у лесе здох
28.06.2025
Ой, Пазьняк дрейфует прочь от Трампа
Рэган разгарну падобную стратэгію. Саудаўская Арабія павялічыла здабычу нафты
29.06.2025
Это та у лесе здох, У 1980-я гады Рэган разгарну падобную стратэгію. Саудаўская Арабія павялічыла здабычу нафты з 2 мільёнаў да 10 мільёнаў барэляў у дзень. Гэта затапіла рынак, выклікаўшы падзеньне цэнаў з 32 да 10 даляраў за барэль. Для Бальшавіцкай імпэрыі, якая моцна залежала ад высокіх даходаў ад нафты, гэта быў разбуральны ўдар. Толькі ў 1986 годзе яны страцілі больш за 20 мільярдаў даляраў — каля 7.5% свайго гадавога даходу — і іхны бюджэт ужо быў дэфіцытным. Хоць гэта і нашкодзіла эканоміцы Саудаўскай Арабіі ў кароткатэрміновай пэрспэктыве, выглядае, што ЗША аказалі фінансавую падтрымку. Як сьведчыць адна крыніца, тагачасны дырэктар ЦРУ Кейсі прапанаваў шэйхам фінансавыя рэпарацыі ў абмен на гэты крок. Гэта пацьвярджаецца тым фактам, што ў 1986 годзе 80% саудаўскай нафты прадавалася праз амэрыканскія кампаніі, такія як Exxon, Mobil, Texaco і Chevron. У выніку Бальшавіцкая імпэрыя пагрузілася ў глыбокую рэцэсію. Ужо далікатнае, цэнтралізавана плянаванае гаспадарка Бальшавіцкай імпэрыі не змагла справіцца з шокам. Замежная запазычанасьць СССР вырасла з 30 мільярдаў даляраў у 1986 годзе да 50 мільярдаў даляраў у 1989 годзе. Урэшце, цэны на нафту аднавіліся, дасягнуўшы прыбытковасьці для Саудаўскай Арабіі ў пачатку 2000-х. Але да таго часу яны, верагодна, назапасілі значныя сувэрэнныя фонды з высокапрыбытковых 1970-х гадоў. ЗША ж, тым часам, атрымалі значны прыбытак. У 1986 годзе амэрыканскія бэнзакалёнкі нават раздавалі бяспланны бэнзін у якасьці рэклямы. Гэты абвал цэнаў на нафту быў галоўным фактарам перамогі ЗША ў Халоднай вайне. Выніковыя эканамічныя цяжкасьці вымусілі Бальшавіцкага мафіёзнага боса Міхаіла Гарбачова пайсьці на непапулярныя палітычныя саступкі. Ягоныя спробы рэформаў (ягонай імпэрыі) былі асуджаныя на правал з-за недахопу сродкаў. Рыторыка Гарбачова не знайшла водгуку ў насельніцтва, якое ўсё больш беднела і патрабавала адказнасьці за недальнабачныя дзеяньні ўраду. Гэта адкрыла шлях для антыкаляніяльнай жорсткай крытыкі ўсёй Бальшавіцкай імпэрскай сыстэмы. Да канца 1980-х гадоў распад Бальшавіцкай імпэрыі быў непазьбежны.
Дзякуй
29.06.2025
Рэган разгарну падобную стратэгію. Саудаўская Арабія павялічыла здабычу нафты , дзякуй вялікі за даступна выкладзеную гісторыю развала Саўка.
апошні інспэктар
29.06.2025
памятаю, калі мы раней пыталі журналістаў, чаму яны так мала пра нас пішуць, адказ быў заўсёды адзін: стварайце інфармацыйныя нагоды. то бок, актывісту недастаткова было проста напісаць нейкі пост у ЖЖ - трэба было сабраць пікет, альбо падаць зварот у нейкую міжнародную ўстанову, альбо зладзіць выставу... але, гляджу, Пазьняка гэтае правіла ня тычыцца. яму дастаткова посьціць абы што ў Фэйсбук, а журналісты будуць удзячна пераказваць дзеля лайкаў. інфармацыйнае поле, якое мы (не)заслужылі.
Ф
29.06.2025
Навучыцесь, вашу маць, умом расію панімаць!
Статыстыка
29.06.2025
Гэты артыкул Пазняка пры перапублікацыі скарочаны ў 5 (пяць) разоў. Чытайце арыгінал.
Хацелася б, каб рэдакцыя патлумачыла свой падыход - Пашкевіча і Баркоўскага, якія крытыкуюць Пазняка, друкуюць цалкам. А самога Пазняка рэжуць у 4-5 разоў.
жэўжык
29.06.2025
Статыстыка, слушная заўвага. Тут сапраўды пытаньне журналісцкай этыкі. Нічога добрага не будзе без сапраўднай свабоды слова і роўнага доступу да СМІ. Інакш атрымліваецца у некаторым сэнсе аналяг лукашэнкаўскай цэнзуры.
Мх
29.06.2025
Пазняк мае рацыю. Спачатку Трамп пайшоў на саступкі Пуціну (ультыматумы Зяленскаму, рэверансы ў бок Расеі - не дапамагло. Потым пачалася фаза перамоваў у Турцыі, якую Пуцін фактычна праваліў праз байкот, пасылаючы замест сябе нейкага гісторыка Мядзінскага. Справа дайшла нават да таго, што Трамп і Пуцін мелі прыватную тэлефонную размову - не дапамагло. Пуцін напрыдумляў сабе "гістарычных вывіхаў" якія "трэба выправіць любой цаной", і ўспрымае Трампа як клоўна. Да апошняга гэта толькі зараз дайшло. А ў палітыцы: Трамп ўжо не Чэрчыль (каб прымаць адназначныя і жорсткія рашэнні), але яшчэ і не сучасныя "маладыя" палітыкі 70-х гадоў нараджэння (з больш гнуткім успрыманнем свету).
Три года ни о чем
29.06.2025
Мх, девушка, какие "рашенни" должен принимать Трамп?
Колькі вам гадоў?
29.06.2025
Мх, Як прыляпіць "саступкі Пуціну" да напісанага вамі спачатку?Что такое "гнуткае успрыняцце свету"?Вось гэтае трампаўскае блуканьне па лабірынтам магчымага-не ёсць "гнуткае ўспрыняцце"?
.
29.06.2025
Вы ж раней самі зразумелі і слабасць Трампа, і як да яго адносіцца Пуцін. У той час, калі Пазняк памылкова інтэрпрэтаваў ваганні і наіўную самаўпэўненасць Трампа як "праяўленне стратэгічнага думання з разлікам на дзясяткі гадоў наперад". То-бок, Вы былі нетыповым пазнякоўцам, хаця б у гэтым пытанні. І як ізноў "Усё верна кажа Пазняк"? Зараз ужо верна (пра Трампа), але на што сышла палова года?
Мх
29.06.2025
., Прэзідэнт ЗША пакуль што не Пазняк а Трамп. 49,91% амерыканцаў прагаласавала за яго, значыць ён ім досыць прыгожа "паездзіў па вушах" (ну і выбаршчыкі падтрымалі). (Беларусы таксама маюць досвед падобнага "лідара"). Што было пазней? Каскад правакацыйных заяў, мыты па 200% з усімі краінамі свету, Зяленскі, які яго "недастаткова паважае", урэшце міграцыйныя пратэсты (якія закранулі ў тым ліку і беларусаў, якія не паспелі ці не змаглі своечасова легалізавацца ў ЗША). І гэта яшчэ палова году ледзь прайшла. Да таго ж Трамп мае звычку рэзка мяняць сваю пазіцыю на супрацьлеглую. Я думаю што Пазняк спрабуе займець найбольш дывідэндаў для беларускай справы і ні з кім не пасварыцца. А рашэнні геапалітычнага характара - гэта зараз "прывілей" Трампа, там ён сапраўды як слон ў краме посуду.
.
29.06.2025
"Пазняк спрабуе займець найбольш дывідэндаў для беларускай справы і ні з кім не пасварыцца". А зараз з крытыкай Трампа ён выйграе дывідэнды і не пасварыцца? Калі не пасварыцца, то мог бы з тым жа поспехам крытыкаваць Трампа паўгода раней.
Або жадаеце сказаць, што Пазняк нібыта падманваў нас, калі ўпэўніваў, што вось, трэба яшчэ пачакаць і хітры план Трампа вось-вось спрацуе?
Чаму сам Пазняк не тлумачыць змену сваіх поглядаў пра Трампа?
Ці могуць адначасова быць вернымі выказванні Пазняка пра Трампа: 1) "праяўленне стратэгічнага думання з разлікам на дзясяткі гадоў наперад", "рацыянальная пазіцыя міру паводле прэзідэнта Трампа", "уражліва здзіўляе лапідарная геніяльнасць Трампа" (раней) і 2) "Трамп шчыра не разумее", "ментальная пастка, у якую трапляюць заходнікі", "Зацяжная дыпламатыя Трампа высвечвае, але не вырашае праблему" (зараз)?
Так, "прэзідэнт ЗША не Пазняк, а Трамп", аднак калі б Пазняк меў рэальную ўладу, гэтая памылка з зацяжным няправільным даверам да чалавека, які прынцыпова памыляецца, магла б каштаваць шмат для краіны.
Мх
29.06.2025
., Пазняк калісці казаў, што можа памыляцца ў людзях. Але зараз не пра тое. Вы чамусці хочаце, каб Пазняк быў адказны за геапалітычныя рашэнні Трампа. І з сілай бульдога чапляецеся да любых слоў. Шукаеце супярэчнасці "хваліць Трампа-крытыкуе Трампа", чым вы спрабуеце маніпуляваць на сваю карысць. Яшчэ раз, Пазняк дзейнічае ў першую чаргу на карысць беларусаў, ну як можа, за ім нажаль няма ні войска, ні дзяржаўнага апарату як за Трампам, толькі аўтарытэт Лідара Нацыі. Яшчэ раз, на словы Трампа глядзіць увесь свет, словы Пазняка маюць значэнне хіба што для беларусаў. Вы ж ставіце іх на адну дошку.
Ну-ну
29.06.2025
., вы забылі як офіс дзякаваў Трампу за вызваленне палітвязняў? Ці гэта было няшчыра?
.
29.06.2025
Я задаў прамыя пытанні, на якія адказы "так" ці "не". Вам не хапае чэснасці на іх адказаць? Замест таго круціце, прыдумваеце новыя адгаворкі. Але яны ізноў слабыя.
- Калі Пазняк казаў, што можа памыляцца ў людзях, чаму не прызнаў гэта зараз? Калі замест пыхі "Я тады ведаў ісціну і зараз ведаю ісціну" сказаць "Я тады памыляўся", гэта будзе выглядаць больш па-людску і здыме значную частку рэакцый на такія супярэчлівыя паводзіны.
- Я не жадаю, каб Пазняк быў адказны за чужое - геапалітычныя рашэнні Трампа, я жадаю, каб ён быў адказны за ўласную падтрымку Трампа і яго геапалітычных рашэнняў. Каб ён быў адказны за свае словы. (Тут няма розніцы, Пазняк гэта ці нехта іншы - прынцып адзіны).
- Праблема супярэчнасцей "хваліць Трампа - крытыкуе Трампа" не ва мне. Не ў тым, што я іх знайшоў. (Выглядае па-дзіцячаму: вінаваты не той, хто зрабіў, а той, хто звярнуў увагу). Супярэчнасці існуюць аб'ектыўна. Прычына іх - у аўтары (Пазняк).
- "На словы Трампа глядзіць увесь свет, словы Пазняка маюць значэнне хіба што для беларусаў. Вы ж ставіце іх на адну дошку." У беларусаў свая шкала, і, зразумела, што яна важная для нас. Калі Пазняк падманваў беларусаў (частку іх) з ілюзіямі па Трампу, якая розніца, што пра гэта думае іншыя ў свеце?
Увогуле, я з самага пачатку не жадаў прымусіць Вас апраўдвацца за Пазняка. Я не зразумеў адну рэч: калі Вы бачылі хібы Трампа, а Пазняк не, няўжо не бачыце зараз, што ён паўгода памыляўся.
Мх
29.06.2025
., Пазняк забараняе людзям думаць галавой? "Я не зразумеў адну рэч: калі Вы бачылі хібы Трампа, а Пазняк не, няўжо не бачыце зараз, што ён паўгода памыляўся." Галоўнае, што гэта не шкодзіць беларускай справе. У любым выпадку кожны можа мець уласную думку.
.
29.06.2025
Трамп шкодзіць украінскай справе і ўскосна беларускай, бо галоўны вораг у нас агульны. Шкодзіць і падтрымка Трампа Пазняком, бо дэзарыентуе беларусаў, тых, хто яшчэ прыслухоўваецца да Пазняка. Нават тут, у крытычных каментарыях многія пісалі, што ўсё ж чакалі цуда, шматхадоўкі ад Трампа.
Гэта толькі пра адносіны да вайны. А калі браць шырэй, шмат дрэннага ад пераносу расейскіх (псеўда)-"традыцыйных" каштоўнасцей праз Трампа, праз Пазняка у заходнюю і беларускую грамадскую думку.
.
29.06.2025
Выкарыстоўвайце, калі ласка, логіку: прывяжыце сваё пытанне да майго каментарыя, на які адказваеце. Пакажыце, як ён нешта абвяргае ў маіх словах. Я не буду дадумваць, што Вы жадалі даказаць, імаверна, пра Пазняка і Трампа, ці яшчэ пра што - гэта Ваш аргумент і Вашая частка працы.
Логіка
29.06.2025
., Пашкевіч, ты? Схадзі пазагарай
Ну-ну
29.06.2025
., ты разумееш, што ты з'ехаў з адказам? Ботам не будзе ў захапленні
Лапідар
29.06.2025
Я таксама не люблю Пазняка (я больш люблю сала), але тут ён мае рацыю
.
29.06.2025
Так, ОСТ дзякаваў Трампу за вызваленне палітвязняў. Таму што ён дзейны прэзідэнт і пры яго адміністрацыі працягваецца вызваленне палітвязняў. І? Якая тут сувязь з памылкай Пазняка, які адразу не разумеў, што Трамп няверна ацэньвае Пуціна?
Тут пішуць пра тое, што артыкул для інтэлектуалаў, але дзе яны? Пакуль толькі людзі, якія ўмеюць толькі падпарадкоўвацца (лідару) і ненавідзець (астатніх), аргументы на ўзроўні "самдурак". Вы выдалі нейкі агрызак думкі і не здольныя зрабіць з яго свой жа аргумент, звязаць з тэмай дыскусіі. А, і ізноў тыкаць, як менты. Або менты і ёсць?
Три года ни о чем
29.06.2025
А праблема паказвае, што яна можа быць вырашана толькі радыкальным (сілавым) шляхам, Для этого надо задействовать американскую армию против росии. На это не пойдет ни один президент чтобы вы знатоки росии не говорили. По одной простой причине такой конфликт может привести к обмену ядерными ударами. И вторая Украина не входит в зону интересов США. Все эти переговоры только об одном что нет реального пути которым можно остановить путина. Время упущено это главная причина. Все говорят только силовым методом. Каким силовым ответа не дают скромно ожидая что за ваши интересы будут погибать американские солдаты.
Варыянты ёсць
29.06.2025
Три года ни о чем , неабавязкова. Можна проста даць больш дальнабойнай зброі Украіне, дазволіць біць па Расеі, даць самалёты, ракеты, дапамагчы распрацаваць і ажыццявіць спецаперацыі па ліквідацыі ваеннага і палітычнага кіраўніцтва РФ. (Ізраіль, напрыклад, б'е ім ракетай прама ў спальню.) Ваш варыянт не адзіны.
Ну і канечне спачатку трэба выкінуць расейскіх кратоў з украінскіх кіраўнічых структур, якія усё зліваюць Расеі. (Напрыклад, злілі усе дэталі контрнаступа 2023 г. на поўдні Украіны, Расея прааналізавала і падрыхтавалася, пабудавала вялікія ўмацаванні, нават чыгунку пабудавала ўздоўж лініі фронта, каб хутка падвозіць зброю. Частку ўкраінскіх войскаў па рашэнні ўкраінскага кіраўніцтва адцягнулі ў Бахмут. Хаця амерыканцы казалі, што трэба біць у адну кропку моцным кулаком.) Ваш варыянт не адзіны.
T
29.06.2025
Три года ни о чем , на данный момент (как и в начале) по моему речь шла просто о продаже необходимого «оборудования» и даже сейчас в этом тормоза. Нельзя купить то что в наличии.
Ваш кэп
29.06.2025
Вкратце — Трамп гений, но он не понимает вещи, которые понимают не только лишь все. Каждый эксперт, каждый человек со знанием России говорил, что Путин не хочет закончить войну, что он лишь имитирует переговоры. Трамп им не верил и почему-то решил, что отказ Зеленского капитулировать и идти на условия, на которые не все даже проигравшие страны идут — это знак того, что это Зеленский не хочет остановить войну. У Трампа ушло где-то полгода на то, чтобы понять, кто действительно не хочет конца войны. Хотя в Белом Доме Зеленский предупреждал, что договоренности для Путина не значат ничего. Но Трамп понял это, только когда Путин бомбил города и мирную инфраструктуру на следующий день после переговоров и телефонных звонков, где он кивал и говорил "Да, Дональд, всё будет как ты хочешь". Лапидарно.
пиар
29.06.2025
Позняку, этот опус, надо писать в соцсети трампа, в комментариях под заявлениями трампа и желательно на английском, глядишь, будет услышан. А так - пиар, как и у трампа....
Анціпіяр
29.06.2025
пиар, свой камент табе трэба было пісаць у одноклассніках ці вконтакце
Василь
29.06.2025
[Рэд. выдалена]
Пеця
29.06.2025
Згодны з Пазняком
да ну
29.06.2025
прикольно, как кэлх рассуждает о том, что не понимает Президент США - сверхдержавы. СЩА и Президент руководствуются стратегическими соображениями и подходами в отношениях с РФ, так чтобы не понести ущерба и в то же время держать РФ в узде. Им это прекрасно удавалось. Думаю, что ради Украины они не будут кардинально менять свои подходы.
Чытач
29.06.2025
Чакаю, што распавядзе Зянон Пазьняк сёння на канферэнцыі ў Варшаве. Спадзяюся, будзе відэазапіс.
Пеця
29.06.2025
Чытач, будзе галаву дурыць, як дурыць ужо 30 г
Ботам
29.06.2025
Пеця, а ты , бот, ужо ведаеш, што ён скажа
Пеця
29.06.2025
[Рэд. выдалена]
Пеця
29.06.2025
[Рэд. выдалена]
Жаль конечно
29.06.2025
Что Трамп оказался не таким хитрым, как о нем гениально догадался Позняк.
Не галасі!
29.06.2025
Жаль конечно, жалка ў пчолкі
Лапідар
29.06.2025
Не галасі!, жалка ў Пазьняка?
Лапідар
29.06.2025
Лапідар, у ботама пракансультуйся
Не "Кропка"
29.06.2025
Алесь ужо трэці пост напісаў пра Пазняка за тры дні і яшчэ да таго артыкулы тут. Нейкая залежнасць ад Пазняка.
З Вільні
29.06.2025
Не "Кропка", адпрацоўвае летувіскі грант
Лапідар
29.06.2025
Не "Кропка", пазьнякоўцам цяжка змагацца за трызьненьне лідара?
Не "Кропка"
29.06.2025
Лапідар, тое, што ў вас культ лідара ці лідаркі, не значыць, што іншыя маюць падобна. Уявіце сабе, што можна адначасова крытыкаваць Пазняка, Ціханоўскую, Лукашэнку і іншых палітыкаў.
Цырк
29.06.2025
Звярніце ўвагу, дзе тэма Ціханоўскай і Пазняка, там заўсёды троіца троляў-ботаў: ".", "Ботам" і "Найперш на галасі!", якія рупліва замагаюцца з Пазняком і атакуюць усіх крытыкаў Ціханоўскай.
Тут таксама, вядома!
.
29.06.2025
Я заўважыў, што Вы паўсюдна пішыце гэта. Займаецеся цкаваннем асоб, бо не здольныя хоць нешта сказаць па сутнасці.
Лапідар
29.06.2025
Цырк , вас пазьнякоўскіх адэптаў толькі чацьвера. Ты мяне забыў. Санкцыям супраць акупацыйнага рэжыма быць, як бы пазьнякоўцы не скуголілі супраць. Трамп - лапідарны геній. Таксама факт.
Пазняк: Трамп шчыра не разумее, што за бледная моль шалясціць перад ім
Гэта я адмыслова адзначаю адносна вобразнай фразы, сказанай некалі Трампам, што вайну паміж Расеяй і Украінай ён спыніць за адны суткі.
Адносна Расеі, аднак, вобразна лепш не выказвацца. На Захадзе, праўда, таго не разумеюць. А менавіта не разумеюць, што «умом Расею не понять».
І гэта праўда. Расею можна «паняць» толькі біцьцём. І чым мацней – тым лепей. Украінцы гэтую азбуку ведаюць.
Заходнікам яна, на жаль, інтэлектуальна недасяжная. І ніякая гісторыя з масавай разьнёй і групавым згвалтаваньнем двух мільёнаў жанчын іх нічаму не навучыць. Будуць пісаць неразумныя кніжкі пра «канец гісторыі» і будаваць «дэмакратыю» ў Расеі (якая ёй, гэтая дэмакратыя, арганічна не патрэбная)".
"заходнікам яна інтэлектуальна недасяжная..."
То хай шуруе да сваіх інтэлектуалаў усходнікаў, у Крэмль ці куды там..)
Падобных ляпаў поўна, кожны артыкул блытаны, шматслоўны, пра ўсё адразу і ні пра што апрача сябе любімага.
Калі чытаць першакрыніцу цалкам, то відавочна для кожнага, што чалавек ўжо грувасціць словы без усялякага сэнсу. Нават звыклы маргінальны набор лозунгаў ("базу ад Ппзьняка") ўжо не пад сілу складна выдаваць.
Разумею, як балюча расчароўвацца людзям ў сваіх ідэалах, але.. Мусім быць шчырымі.
Беларусь важнейшая за асабістую фанабэрыю і самалюбаванне, ці не так?
Што тычыцца расейска-украінскай вайны, то тут адзіным матывам Трампа было з мінімальнымі выдаткамі неяк хуценька замарозіць канфлікт. Што будзе далей і чым гэта вернецца праз некалькі гадоў - яго не турбуе, бо Трамп заўсёды прагне славы тут і зараз з поўным ігнорамі магчымых наступстваў. І моцны правал Трампа ужо адбыўся - ягоная схільнасць да эфектных, але непадрыхтаваных ультыматумаў прывяла да таго, што іранцы проста вывезлі ўран і адпаведнае абсталяванне ў невядомым кірунку, а амерыканцы крыху патрэнаваліся ў вельмі дарагім пашкоджанні пустых бункераў недзе ў скале.
Калі сур'ёзна, то нікому з разумных людзей тая блытаная пісаніна сама па сабе нецікавая.
Доказам таму наведванні, прагляды, час чытання, лайкі, цытаты.
Гэтую статыстыку не перабіць славасловіем саміх сябе ці лаянкай на адрас іншых.
І далей разам з Салаўевым па дзесятаму кругу
Сваёй зброі Украіна вырабляе недастаткова, каб перамагчы ворага, які тэрытарыяльна і па колькасці насельніцтва у некалькі разоў большы за яе.
У гэтых пустых рыб'іх вачах чэкіста Пуціна... (Чэкісты = КДБ = ФСО = ФСБ - гэта злачынная тэрарыстычная група, якая прыйшла да ўлады ў РФ з прыходам Пуціна на пасаду прэзідэнта РФ.)
Праўда Рэйган не стаў заглядаць у вочы чэкістам і камуністам, а проста абваліў цану на нафту і разваліў СССР.
У выніку частка народаў атрымала шанец выскачыць з імперыі і стварыць уласныя незалежныя дзяржавы.
Сам пра гэта шмат думаю.
І не бачу дастатковых варункаў для шчаслівых гарантый, што абраўшы Пазьняка жылі б доўга і шчасліва.
"Не хапіла моцы" гучыць занадта фатальна, аб'ектна, па-дзіцячы. Як ў дзіцячым садзе: не хапіла моцы дабегчы да фініша, але цяпер кожнага трэба пахваліць, кожнаму удзельніку цукерку за ўдзел.
Тут хутчэй не хапіла моцы не ўдзельнічаць самому, не хапіла моцы правесці адну кампрамісную фігуру, вакол якой згуртаваліся б здаровыя людзі.
Асабіста я вельмі хацела б мець яшчэ мізернае спадзяванне на нейкую фантастычную мнагахадовачку, якую па прычыне абмежаванасці не магу бачыць.
P.S. А каб менш трындзелі ў мой бок ды залічвалі мяне то ў лукашысты, то ў пазьнякоўцы, то ў расейца, скажу - у свой час я браў удзел у перакладах мульцікаў і фільмаў на родную мову, кнігі выдаваў, ведаю вярхі БНФ, і шмат чаго цікавага ведаю, і магу сказаць, хто здурнеў, хто скурвіўся, хто звар'яцеў. Посьпехаў усім у будаўніцтве Новай Беларусі.
Боту Ботам
Боты, боты, боты
Паўсюдна бачу іх
Але ці сам не ёсць я ботам
Не ботам аб гэтым судзіць
Пайду далей чытаць.
Паклічце, калі ласка, Ну-ну: з яе(яго) данат на штосьці добрае.
Казаў жа, што хутка знікне захапленне Трампам.))
Тое, што "Амерыка расцвіла" гэта Прарок сам сябе пахваліў ў стылі "я ж казаў!".
А вось Трамп ўжо "не разумее", "спатыкнуўся"
Трамп, як і ўсе мы, як і ўсе навокал і як і ўсё навокал створаныя толькі для аднаго - матэрыял, ўгнаенні для росту велічы Прарока.
Калісьці Прароку падалося, што прымазаўшыся да экстравагантнага Доні можна падняцца ў сваіх вачох. Пачалося новае маніякальнае захапленне, эпітэты сыпаліся ад душы
А калі кожнаму лапідару стала відавочным, што Доні Краснофф лузер, махляр і пуцінферштэер, палітык на ўзроўні "Альтэрнатывы для Германіі", Прарок пачаў яго зліваць ў каналізацыю.
Зараз пабачым колькі артыкулаў пра памылкі Божага Дару для Амерыкі, "Самага Геніяльнага за 100 сто гадоў".
Ну а што такова? Божы Дар вам не Пазьняк можа памыляцца.
P. S. Пасля і Левіт трапіць пад раздачу. Такі лёс кожнага, хто трапіў на Вока Саўро.. прабачце, Прарока з базай.
Вас непісьменых мега патрыётаў-зянонаўцаў ў Падольску рыхтуюць ці што?
Ці чытанне рэлігійных факсаў засланіла і кніжкі і інтэрнэт?
))
Твой слуга
Яська-гаспадар з-пад Вільні»
А вось наконт таго, што кандыдаты на выбарах 2020 года былі ўсе прарасейскія - пагаджуся. Узяць таго ж кандыдата Валерыя Цапкалу - шматгадовага інтэгратара з Расеяй з яго жонкай Веранікай, якая восенню 2020 запісвала звароты да Пуціна, "Владимир Владимировича", абяцаючы зрабіць яго нацыянальным (!) героем Беларусі, калі ён дапаможа скінуць Пуціна....
Забыліся ўжо? А інтэрнэт усё памятае. https://m.youtube.com/watch?v=STKa4MI_7e0
Стратэгічныя нацыянальныя інтарэсы Беларусі на цяперашнім гістарычным этапе:
1) Ацалець як нацыі і зберагчы нашу дзяржаву Беларусь.
2) Не даць зацягнуць Беларусь у чужую вайну.
3) ДАМОВІЦЦА ПАМІЖ САБОЙ/Спыніць грамадзянскую вайну , Размаўляць Ў ХАЦЕ РОДНАЙ МОВАЙ
4) змагацца з імперый 7/24
Гэта называецца прачнуцца і расказваць як навіну тое, што адразу было відавочна ўсім, акрамя цябе і тваіх прыхільнікаў.
Сумленны чалавек ну хаця б выбачыўся. Сказаў бы, напрыклад, "занадта я верыў у магчымасці Трампа, але цуда не адбылося". Не.
Дадаткова:
1. "Спыніць вайну за адны суткі" - не "вобразная фраза", гэта абяцанне з дакладным тэрмінам.
Калі называць "вобразам" тое, што не спраўдзілася, то размываюцца паняцці праўды і хлусні, любую хлусню можна ператварыць у "праўду".
2. Ізноў Пазняк інтэрпрэтуе нацыянал-сацыялізм як від сацыялізму.
Але ён не быў сацыялізмам: сродкі вытворчасці не былі манапольна дзяржаўнымі. "Сацыялізм" у назву партыі дадалі наўмысна, каб прывабіць працоўных. Прайшло стагоддзе і Пазняк верыць таму тактычнаму ходу гітлераўскай прапаганды.
3. Ізноў блытае і няверна выкарыстоўвае тэрмін "гнасеалогія" - гэта філасофскае вучэнне аб пазнанні і яго крыніцах, а не самі крыніцы нейкай канкрэтнай з'явы.
Хоць гэта і нашкодзіла эканоміцы Саудаўскай Арабіі ў кароткатэрміновай пэрспэктыве, выглядае, што ЗША аказалі фінансавую падтрымку. Як сьведчыць адна крыніца, тагачасны дырэктар ЦРУ Кейсі прапанаваў шэйхам фінансавыя рэпарацыі ў абмен на гэты крок. Гэта пацьвярджаецца тым фактам, што ў 1986 годзе 80% саудаўскай нафты прадавалася праз амэрыканскія кампаніі, такія як Exxon, Mobil, Texaco і Chevron.
У выніку Бальшавіцкая імпэрыя пагрузілася ў глыбокую рэцэсію. Ужо далікатнае, цэнтралізавана плянаванае гаспадарка Бальшавіцкай імпэрыі не змагла справіцца з шокам. Замежная запазычанасьць СССР вырасла з 30 мільярдаў даляраў у 1986 годзе да 50 мільярдаў даляраў у 1989 годзе.
Урэшце, цэны на нафту аднавіліся, дасягнуўшы прыбытковасьці для Саудаўскай Арабіі ў пачатку 2000-х. Але да таго часу яны, верагодна, назапасілі значныя сувэрэнныя фонды з высокапрыбытковых 1970-х гадоў. ЗША ж, тым часам, атрымалі значны прыбытак. У 1986 годзе амэрыканскія бэнзакалёнкі нават раздавалі бяспланны бэнзін у якасьці рэклямы.
Гэты абвал цэнаў на нафту быў галоўным фактарам перамогі ЗША ў Халоднай вайне. Выніковыя эканамічныя цяжкасьці вымусілі Бальшавіцкага мафіёзнага боса Міхаіла Гарбачова пайсьці на непапулярныя палітычныя саступкі. Ягоныя спробы рэформаў (ягонай імпэрыі) былі асуджаныя на правал з-за недахопу сродкаў. Рыторыка Гарбачова не знайшла водгуку ў насельніцтва, якое ўсё больш беднела і патрабавала адказнасьці за недальнабачныя дзеяньні ўраду. Гэта адкрыла шлях для антыкаляніяльнай жорсткай крытыкі ўсёй Бальшавіцкай імпэрскай сыстэмы. Да канца 1980-х гадоў распад Бальшавіцкай імпэрыі быў непазьбежны.
але, гляджу, Пазьняка гэтае правіла ня тычыцца. яму дастаткова посьціць абы што ў Фэйсбук, а журналісты будуць удзячна пераказваць дзеля лайкаў.
інфармацыйнае поле, якое мы (не)заслужылі.
Хацелася б, каб рэдакцыя патлумачыла свой падыход - Пашкевіча і Баркоўскага, якія крытыкуюць Пазняка, друкуюць цалкам. А самога Пазняка рэжуць у 4-5 разоў.
То-бок, Вы былі нетыповым пазнякоўцам, хаця б у гэтым пытанні. І як ізноў "Усё верна кажа Пазняк"? Зараз ужо верна (пра Трампа), але на што сышла палова года?
А зараз з крытыкай Трампа ён выйграе дывідэнды і не пасварыцца? Калі не пасварыцца, то мог бы з тым жа поспехам крытыкаваць Трампа паўгода раней.
Або жадаеце сказаць, што Пазняк нібыта падманваў нас, калі ўпэўніваў, што вось, трэба яшчэ пачакаць і хітры план Трампа вось-вось спрацуе?
Чаму сам Пазняк не тлумачыць змену сваіх поглядаў пра Трампа?
Ці могуць адначасова быць вернымі выказванні Пазняка пра Трампа:
1) "праяўленне стратэгічнага думання з разлікам на дзясяткі гадоў наперад", "рацыянальная пазіцыя міру паводле прэзідэнта Трампа", "уражліва здзіўляе лапідарная геніяльнасць Трампа" (раней) і
2) "Трамп шчыра не разумее", "ментальная пастка, у якую трапляюць заходнікі", "Зацяжная дыпламатыя Трампа высвечвае, але не вырашае праблему" (зараз)?
Так, "прэзідэнт ЗША не Пазняк, а Трамп", аднак калі б Пазняк меў рэальную ўладу, гэтая памылка з зацяжным няправільным даверам да чалавека, які прынцыпова памыляецца, магла б каштаваць шмат для краіны.
Замест таго круціце, прыдумваеце новыя адгаворкі. Але яны ізноў слабыя.
- Калі Пазняк казаў, што можа памыляцца ў людзях, чаму не прызнаў гэта зараз?
Калі замест пыхі "Я тады ведаў ісціну і зараз ведаю ісціну" сказаць "Я тады памыляўся", гэта будзе выглядаць больш па-людску і здыме значную частку рэакцый на такія супярэчлівыя паводзіны.
- Я не жадаю, каб Пазняк быў адказны за чужое - геапалітычныя рашэнні Трампа, я жадаю, каб ён быў адказны за ўласную падтрымку Трампа і яго геапалітычных рашэнняў.
Каб ён быў адказны за свае словы. (Тут няма розніцы, Пазняк гэта ці нехта іншы - прынцып адзіны).
- Праблема супярэчнасцей "хваліць Трампа - крытыкуе Трампа" не ва мне. Не ў тым, што я іх знайшоў. (Выглядае па-дзіцячаму: вінаваты не той, хто зрабіў, а той, хто звярнуў увагу).
Супярэчнасці існуюць аб'ектыўна. Прычына іх - у аўтары (Пазняк).
- "На словы Трампа глядзіць увесь свет, словы Пазняка маюць значэнне хіба што для беларусаў. Вы ж ставіце іх на адну дошку."
У беларусаў свая шкала, і, зразумела, што яна важная для нас. Калі Пазняк падманваў беларусаў (частку іх) з ілюзіямі па Трампу, якая розніца, што пра гэта думае іншыя ў свеце?
Увогуле, я з самага пачатку не жадаў прымусіць Вас апраўдвацца за Пазняка. Я не зразумеў адну рэч: калі Вы бачылі хібы Трампа, а Пазняк не, няўжо не бачыце зараз, што ён паўгода памыляўся.
"Я не зразумеў адну рэч: калі Вы бачылі хібы Трампа, а Пазняк не, няўжо не бачыце зараз, што ён паўгода памыляўся." Галоўнае, што гэта не шкодзіць беларускай справе. У любым выпадку кожны можа мець уласную думку.
Гэта толькі пра адносіны да вайны. А калі браць шырэй, шмат дрэннага ад пераносу расейскіх (псеўда)-"традыцыйных" каштоўнасцей праз Трампа, праз Пазняка у заходнюю і беларускую грамадскую думку.
Я не буду дадумваць, што Вы жадалі даказаць, імаверна, пра Пазняка і Трампа, ці яшчэ пра што - гэта Ваш аргумент і Вашая частка працы.
І?
Якая тут сувязь з памылкай Пазняка, які адразу не разумеў, што Трамп няверна ацэньвае Пуціна?
Тут пішуць пра тое, што артыкул для інтэлектуалаў, але дзе яны?
Пакуль толькі людзі, якія ўмеюць толькі падпарадкоўвацца (лідару) і ненавідзець (астатніх), аргументы на ўзроўні "самдурак". Вы выдалі нейкі агрызак думкі і не здольныя зрабіць з яго свой жа аргумент, звязаць з тэмай дыскусіі.
А, і ізноў тыкаць, як менты. Або менты і ёсць?
Для этого надо задействовать американскую армию против росии. На это не пойдет ни один президент чтобы вы знатоки росии не говорили. По одной простой причине такой конфликт может привести к обмену ядерными ударами. И вторая Украина не входит в зону интересов США. Все эти переговоры только об одном что нет реального пути которым можно остановить путина. Время упущено это главная причина. Все говорят только силовым методом. Каким силовым ответа не дают скромно ожидая что за ваши интересы будут погибать американские солдаты.
Ваш варыянт не адзіны.
Ну і канечне спачатку трэба выкінуць расейскіх кратоў з украінскіх кіраўнічых структур, якія усё зліваюць Расеі. (Напрыклад, злілі усе дэталі контрнаступа 2023 г. на поўдні Украіны, Расея прааналізавала і падрыхтавалася, пабудавала вялікія ўмацаванні, нават чыгунку пабудавала ўздоўж лініі фронта, каб хутка падвозіць зброю. Частку ўкраінскіх войскаў па рашэнні ўкраінскага кіраўніцтва адцягнулі ў Бахмут. Хаця амерыканцы казалі, што трэба біць у адну кропку моцным кулаком.)
Ваш варыянт не адзіны.
Трамп им не верил и почему-то решил, что отказ Зеленского капитулировать и идти на условия, на которые не все даже проигравшие страны идут — это знак того, что это Зеленский не хочет остановить войну. У Трампа ушло где-то полгода на то, чтобы понять, кто действительно не хочет конца войны. Хотя в Белом Доме Зеленский предупреждал, что договоренности для Путина не значат ничего. Но Трамп понял это, только когда Путин бомбил города и мирную инфраструктуру на следующий день после переговоров и телефонных звонков, где он кивал и говорил "Да, Дональд, всё будет как ты хочешь".
Лапидарно.
А так - пиар, как и у трампа....
это прекрасно удавалось. Думаю, что ради Украины они не будут кардинально менять свои подходы.
Тут таксама, вядома!