Каментары да артыкула

Ціханоўская: Трампу вельмі цяжка мець справу з Расіяй, але Беларусь для яго — як нізка вісячы фрукт

  • FF
    13.07.2025
    Ён цалкам паважае, разумее і прымае тое, «што я абраны прэзідэнт Беларусі», – ну такая вы ўжо сціплая, спадарыня Святлана. Анягож за 5 гадоў ужо і самі паверылі ў гэтую казку?
  • Так
    13.07.2025
    FF, Трампу такая лапша на вушы не пракаціць. Як і парады ад неабазнанай у палітыцы жанчыны да вопытнага прэзідэнта вялікай дзяржавы ЗША.
  • Вінцэсь
    13.07.2025
    Хвілін 20 патрэбна цалкам каб у сеціве знайсці інфу: 1. Што ёсць такое "абраны прэзыдэнт", працягам якога часу гэта актуальна. 2. Польшча 80-х, што ж такое там адбывалася, па-першае, да прадухілення чаго датычны дзве са згаданых у артыкуле трох асобаў, па другое, якая частка эканомікі ПНР к тым часам была арыентавана не на маскву.
  • Выдумкі офіса
    13.07.2025
    Вінцэсь , у Канстытуцыі Беларусі такой пасады няма. Пра што мы ўвогуле гаворым? У тым ліку ў законнай Канстытуцыі 1994 года.
  • Барадзед
    13.07.2025
    Выдумкі офіса , там вся конституция об этом.
  • Касандар
    13.07.2025
    Распаду вам будучыню. Праз год-два-тры "офісу" абрэжуць фінансаванне. Ён, вядома, пойдзе пабірацца да грамады, але высветліцца, што такім чынам можна сабраць паўтары працэнты патрэбнае сумы. Як НН сабрала 15 тыс з ... (дырэктарка і цэнзар ведаюць якое сумы і ні ў жысць не прапусцяць у публіку - саромеюцца). І што, розныя дарадцы разбягуцца хто куды, ваяжы спыняцца, сама Ціханоўская зажыве звычайным жыццём палітдысідэнта... застануцца рытуальныя віншаванні з 25 сакавіка і Калядамі, роўна як робяць Сурвіла і Пазняк. І ўсё. Так будзе, паглядзіце.
  • Ванг
    13.07.2025
    Касандар, штосьці падказвае, што цэнзары з дырэктаркай не раскрываюць страшную камерцыйную таямніцу сумы, ад якой атрыманыя 15К, бо падлічыць гэтую падатковую базу можа кожны школьнік ці ўладальнік кітайскага калькулятара.
    Ну, здзьмецца офіс з часам - і што? БНФ у ягоным пачатковым выглядзе загадаў доўга жыць, старыя партыі таксама (фурор на праймерыз-2020 памятаеце?). Гэта эвалюцыйны працэс, хаця і справакаваны агрэсіўнымі, калі не сказаць драпежнымі дзеяннямі рэжыма. Галоўнае, каб ідэя сапраўднай незалежнасці і неўспрымання дыктатуры жыла, каб народ быў зацікаўлены палітычнымі працэсамі, нацыянальнай ідэяй, а не толькі сваім побытам. Тады ёсць перспектыва здабыць волю для Беларусі. Таму якраз больш важна, каб падтрымка была ў СМІ, культуры, адукацыі, а не ў палітычных структур эміграцыі, якія не ўсім даспадобы (асабліва госам).
  • Імя
    13.07.2025
    Касандар, здаецца, яны дагэтуль не зразумелі, што адзіны ў перспектыве падмурак іхняга бязбеднага жыцця - гэта сённяшні наяўны народзец. І што, пакуль той шалапаваты вонька, які сёння з'яўляецца на НН з арыгінальнай праграмай "вы не заставіте міня гаваріць па-біларусскі", не ачуняе, ніякай палітычнай будучыні ў іх няма.
  • Мх
    13.07.2025
    «Ён цалкам паважае, разумее і прымае тое, што я абраны прэзідэнт Беларусі. Я не бачу паміж намі ніякай канкурэнцыі». Тым не меньш Келаг прылятаў менавіта ў Менск і вёў перамовы з Лукашэнкам. І [канкурэнцыя] паміж кім і кім? Ціханоўскай і Трампам? Яна не "цягне" нават на нацыянальную лідарку. Ну і напрыканцы: Трамп ніколі нічога не робіць проста так.
  • Імя
    13.07.2025
    Мх, да таго ж, Трамп ужо апекся на заўчасным прызнанні венесуэльскай альтэрнатывы дыктатару Мадуры. А там усё сур'ёзней вялося, і не ўплываў нават фактар масквагалоўя насельніцтва.
  • Найперш не галасі!
    13.07.2025
    Мх, трамп абсалютна ўсё робіць проста так.
    А пасля проста так дае заднюю.
    )))
  • Однако
    13.07.2025
    Какая пафосная фоточка этой пары в начале этой статьи в британской газете - рядом с "Погоней"! - Зенон Пазняк изойдётся завистью. А как их назвали - "настоящая первая пара Беларуси"! Так что уши торчат совершенно открыто, даже демонстративно, и нетрудно догадаться, что они задумали.
  • Однако
    13.07.2025
    [Рэд. выдалена]

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць