Никаких 4.6 штрих кодов, только беларуские, европейские и американские. Запомните, мелочевку которую предлагает WB, вы можете прекрасно заказать на алике, сами, без посредников и наценок. Помогайте беларускому производителю. лука решил полностью ушатать беларускую экономику, чтобы в 30 году отдать эту страну без задней мысли. Помогайте беларускому бизнесу: 7745, 21век, oz.by и другим. Бойкотируйте российское и внимательно изучайте ценник в магазине. Ни копейки россиянским террористам!
Вредные советы
23.07.2025
Фиксируем информацию , Алик - это автоматом +20% к стоимости, что часто не выгодно. И давайте польские яблоки бойкотировать! Отомстим за полонизацию!
БрБрПатапім
23.07.2025
Фиксируем информацию , гэта ўсё добра, але і беларускі бізнес нармалёва дапамагае рускім. Тая ж крыптабіржа Дзеньгі супрацоўнічае з рускімі, той жа Машэнскі прадае прадукцыю ў расею і г.д.
.
23.07.2025
Фиксируем информацию , вы не ўлічваеце, што ў Wildberries іншая мадэль, і іх пункты выдачы — гэта малы беларускі бізнес. Таму не так проста падзяліць на чорнае і белае.
Р79
23.07.2025
Фиксируем информацию ,
>Помогайте беларускому бизнесу
Але ж гэта як сікаць у сазлучаныя сасуды. Што б вы не рабілі - усё роўна грошы дойдуць да маскалёў і пойдуць на вайну. Тым больш большасьць "беларускага" бізнэса - сябры гаўлятара Лукі і па локаць у крыві па сутнасьці. Можна спрабаваць падтрымліваць тых хто беларускую мае на упакоўцы - хоць штось, няхай хоць маркетолягі трохі павучаць мову краіны ў якой яны жывуць.
>Бойкотируйте российское А вось гэта амаль немагчыма калі вы жывеце ў БССРыі. Бо байкатаваць трэба ўсё са штрыхкодамі 46/48 і ўсіх "дружалюбных" крыважэрных краін з - Эрытрэй там усялякіх, Іранаў і г.д. А іншага на паліцах амаль што і няма. Плюс часта друкуюць і на расеянскіх вырабах штрыхкоты Італіі напрыклад - гэта робіцца элементарна. Тут варта байкатаваць толькі выездам за мяжу альбо на глухі хутар і натуральную гаспадарку (і старацца ніякіх падаткаў не плаціць).
Р79
23.07.2025
Фиксируем информацию ,
> прекрасно заказать на алике Ну гэта зусім дурасьць. Па-першае кітайцы дапамагаюць маскалям ваяваць. Па-другое, калі вы не ведалі, aliexpress.RU - гэта не кітайцы на ru-дамене, гэта сапраўды маскальская крама :). Якая праз Сінгапурскі афшор завязаная на VK.com (дзе кіруе сынок Патрушава праз "Согаз") і іншых цікавых людзей... Вось інфармацыя, ад саміх жа маскалёў:
--- Основное юрлицо AliExpress в России, совместного предприятия (СП) китайской Alibaba Group, российских холдингов VK и USM, а также Российского фонда прямых инвестиций (РФПИ) и его соинвесторов — ООО «Алибаба.ком (РУ)» — отчиталось о чистой прибыли в размере 10 млрд руб. по итогам 2023 года. Для сравнения: годом ранее компания получила убыток в 11,7 млрд руб. Об этом со ссылкой на финансовый отчёт по РСБУ сообщает РБК.
По данным издания, компания оставалась убыточной как минимум с момента создания СП в 2019 году.
Кроме юрлица «Алибаба.ком (РУ)», в сингапурский холдинг Aliexpress CIS Holding Pte. Ltd, через который партнёры владеют AliExpress в России, входят ещё два российских ООО — «Аэр-технологические решения» и «Агрегатор-с Онлайн». ---
Абамка
24.07.2025
Фиксируем информацию , помогая "беларускому производителю", беларусы тем самым кормят режим Лукашенко. Нет уж, пусть горит он огнем вместе с русскими.
Ха-ха-ха
23.07.2025
Вредные советы, минусуют польские фермеры?
Русіфікатару
24.07.2025
Вредные советы, паланізацыя даўно скончылася, а вось русіфікацыя працягваецца. Як і аджым беларускага бізнэсу расейцамі, як і забойствы расейцамі ўкраінцаў.
.
23.07.2025
Бізнес-мадэль пунктаў выдачы - хутчэй, форма, схема замена найму наёмных работнікаў, дзе ўсё астатняе зарэгулявана. Дзяржаўныя льготы для WB - ізноў нахабны нерыначны механізм у РБ, амаль як разгортванне Табакерак. І толькі жаданнем і сумленнем, як тое прапануе "Фиксируем информацию", сітуацыю на рынку не пераможаш.
Фиксируем информацию
23.07.2025
Их модель дать 3.5 тысячи на открытие ПВЗ и взять 4 если бизнес не взлетел. А как он не взлетит, если китайцы готовы завалить вас оптом за копейки? Так что ничего беларуского, кроме здания и воздуха в нем, там нет. Думайте и будьте кемливее. Приятного вам дня!
Сергей
23.07.2025
Они свои цены на книги и другие товары видели?
Талака
23.07.2025
Што можна набыць у крамах oz.by, акрамя кніжак (мая жонка там купляе)? Я хачу ім дапамагчы!
Лол
23.07.2025
А што ў іх беларускага? Нават інтэрфейсу беларускага няма, а тады якая нам розніца? Калі "беларускаму" бізнесу пляваць на беларускае, то гэта не беларускі бізнес.
.
23.07.2025
Адразу відаць крытыка з боку, не знаёмага з прадметам. Яны маюць раздзел з кнігамі на беларускай мове. Зараз не ўсе выдавецтвы. Але і гэта карысна. Выпускалі пад сваім брэндам настольныя гульні на беларускай мове. Узроўню symbal.by чакаць у гэты час і ў гэтым месцы неразумна. Але і нельга сказаць, што ўжо і "пляваць на беларускае". Ясна, што ў першую чаргу гэта бізнес, і ён адлюстроўвае рынак, а рынак захоўвае цікавасць да беларускага. Ізноў зянонаўцы за канчатковае знішчэнне беларушчыны, пад радыкальнымі лозунгамі.
Мова
23.07.2025
Лол, Усё роўна яны нашыя. І мова будзе, дайце час.
fly9
23.07.2025
Лол, з такімі беларусамі як ты, шанцаў у Беларусі выжыць амаль няма
Найперш не галасі!
23.07.2025
., зянонаўцы мне часам нагадваюць сярэдневечных катаў інквізіцыі, каторыя пад лозунгамі святасці імкнуліся закатаваць як мага больш людзей. Гатовыя знішчыць дашчэнту ўсіх і ўсё без разбору абы ўзвысіцца над астатнімі. Кнігарня, поўная цікавых, патрэбных і разумных кніжак, ім ўжо не даспадобы. Хай гіне кнігарня, Валдберыс, прыйдзі! Так, Лол? Гэта яшчэ беларускія інквізітары ўлады ня мелі.
Мх
23.07.2025
., Вы бачылі якую полькую інтэрнэт-краму, дзе польская мова была б адсунута кудысці ў цёмны кут, у раздзел схаваны ад масавых замоўнікаў? OZ.by, ды і ўвогуле "круты" бізэнэс" абралі "размаўляць на нармальнай мове", а цяпер жаляцца, што не могуць канкурыраваць з расейцамі. А у чым канкурыраваць? Расейцы задавяць грашыма + асноўная мова сайта расейскя. "Беларускія расейскамоўныя" артысты ўжо выціснуты адусюль. "Капусту косяць" розныя Лепсы і Газманавы. Цяпер і "беларускі расейскамоўны" бізнэс будзе пераходзіць пад кантроль расейцаў. А ўсё пачыналася з "якая розніца на якой мове размаўляць".
Жора
23.07.2025
Найперш не галасі!, спадар Негалась, гэта Вы з вашым калегам Кропкаю не ў тэме, а не мы. Ёсць кнігі.бай, кнігер, і іншыя інтэрнэт-крамы, каторыя пытанне кніжнай інтэрнэт-крамы з кніжкамі па-беларуску нават у сённяшніх складаных умовах закрываюць на 100%, пры гэтым яны ад запуску працуюць і з беларускім інтэрфейсам, і з беларускім майндсэтам. Калі oz.by з (500+ супрацоўнікамі!) не знайшоў аднаго (прычым аднаразова, можна фрылансера было ўзяць), каторы быў бы адказны за беларускі інтэрфэйс, тады туды ім і дарога. Яны нам смачна плюнулі ў твар, нам застаецца толькі парагатаць у адказ і хаця б не казаць добрыя словы, гледзячы як яны тонуць. А казаць праўду.
.
23.07.2025
Мы неяк тут размаўлялі пра навінкі на беларускай мове, якія выходзяць у Беларусі. У той жа кампаніі: "Mx", "Імя". Іх меркаванне было с пыхай, нахабнае, пагардлівае: маўляў, нічога няма, не выдаецца.
Ваша рэакцыя зараз таксама хворая, нават пра культуру размаўляеце на звычайнай сваёй ноце пакрыўджанай нянавісці: "нам смачна плюнулі ў твар", "нам застаецца толькі парагатаць у адказ".
Дагаварыце ўжо: хай гінуць? Расейскае лепш? Калі беларускае ў краме ёсць, але недастаткова, трэба знішчыць?
Маніпулятару
24.07.2025
., чарговая ваша маніпуляцыя. Ложная дыхатамія. Чалавек прапануе зрабіць на сайце беларускі інтэрфейс, вы на гэта кідаецеся на яго з лаянкай і адзіным выйсцем называеце аддаць рускім.
[Зрэдагавана]
Санкцыі
24.07.2025
., вы сваімі эканамічнымі санкцыямі загналі Беларусь у Расею і спрыяеце знішчэнню беларускага бізнэсу на карысць расейскага.
.
23.07.2025
Так што, знішчыць? Калі недастаткова беларускай мовы, то хай зачыняюцца ўвогуле і нічога не будзе? І "Імя" таксама за тое, расейцаў лічыць лепшымі.
"Найперш не галасі!" мае рацыю, калі б вы былі інквізітарамі, вы б пазабівалі ўсіх людзей, бо кожны не ідэальны і мае нейкі грэх. Па-вашаму неідэальнасць свайго горш за ворага.
Найперш не галасі!
23.07.2025
., самае важнае, што крытэрыяў "дастатковасці мовы" няма і не прапануецца. І ні МХ, ні Імя не прапанавалі ім беларускі інтэрфэйс і дакументаабарот. Не з'явілася імпэту.
Але вось хтосьці МХ заявіў, што яму "мовы недастаткова" і ўсё, капец, вам не жыць - смерць ворагам народа. Лагічным вынікам сталася, што ўсе паплечнікі станавіліся недастаткова неагентура, гэта значыць ворагамі народа. Трацкісты, нацдэмы, касмапаліты, манкурты, агентура..... Знаёма да болю, бальшавік - ён ў беларускай мове бальшавік.
Жора
23.07.2025
., будуць knihi.by, kniger.by і іншыя, хто не плюнуў на беларускую мову. Пра інквізіцыю - трызненне, канечне крама з беларускімі кніжкамі патрэбна. Але ОЗ.бай зрабіў стаўку на тожа-беларусаў і прайграў. Дык падзялом, хай у бізнэсе застануцца сапраўдныя, а не "тожа"-беларусы.
Маніпулятару
24.07.2025
., ізноў выкарыстоўваеце прыём дэмагогіі пад назвай "ложная дыхатамія" (ложны выбар з двух варыянтаў): "Калі недастаткова беларускай мовы, то хай зачыняюцца ўвогуле і нічога не будзе?" Не, не трэба зачыняцца.
Жора
23.07.2025
Найперш не галасі! , відавочны неабходны крытэр беларускасці для інтэрнэт-крамы, базавы мінімум - гэта інтэрфейс па-беларуску, г.зн. навігацыя і статычныя старонкі, розныя пытанні і адказы, як што працуе і г.д. У ідэале яшчэ трэба чалавека, які б змог адказваць на тэлефанаванні па-беларуску, але гэта ўжо болей за базавы мінімум. Я вельмі ўпэўнены, што выдаткі на беларускі інтэрфэйс у агульным аб'ёме выдаткаў oz.by як бізнэса не склалі б болей за 0.00нешта% працэнта. А патэнцыйных беларускамоўных кліентаў у озбая, якім гэты інтэрфэйс быў бы патрэбны, 5-10% і болей. Відавочна, озбай палічыў, што будуць набываць і так, нікуды не падзенуцца. А пакупнікі вырашылі па-іншаму, і падзеліся на вайлдбэрыз і ў іншыя месцы. Магчыма, якраз гэтых 5-10% озбаю і не хапае, каб пазбегнуць банкруцтва. Што ж.. самі сабе злобныя бураціны.
Мх
24.07.2025
Найперш не галасі! , "самае важнае, што крытэрыяў "дастатковасці мовы" няма і не прапануецца." - дзіўнае пытанне. Што значыць "крытэры"? Выкарыстанне беларускай мовы гэта само па сабе не крытэр? Ці па вашаму, ўсё павінна быць расейкамоўным на 100%, а калі некім чынам, у нвзве якога "тавара" ўсё ж наб'юць літару "ў", то гэта ўжо "крытэр" ці не? "І ні МХ, ні Імя не прапанавалі ім беларускі інтэрфэйс і дакументаабарот. Не з'явілася імпэту." Таварышам з 1999 года гэта ўсё было "нахрэн не трэба". Мы ім нічога не абавязаныя. Ды і, ўпээўнены, што за такі час розныя валанцёры і добраахвотнікмі ім штосці прапаноўвалі, тыя ж ТБМаўцы, нават бясплатна. Але людзі відаць займаліся "бізнэсам для нармальных людзей". Вось вынік. "Але вось хтосьці МХ заявіў, што яму "мовы недастаткова" і ўсё, капец, вам не жыць - смерць ворагам народа." Вы з "." майстры дадумваць тое, чамго насамрэч няма. OZ.by гіне не праз тое, што ўсё ж паслухалі людзей і перайшлі хоць і часткова на беларускую мову, а якраз праз тое, што ўпарта да канца стаяць на расейскамоўных пазіцыях.
.
24.07.2025
> "OZ.by гіне ... якраз праз тое, што ўпарта да канца стаяць на расейскамоўных пазіцыях." Аргументуйце тут на фінансавых аргументах, калі ласка. Калі б "не стаялі на расейскамоўных пазіцыях", па-вашаму, было б больш грошай? Пры гэтым, настолькі, каб канкураваць з WB, які і гігант, і мае прэферэнцыі ад дзяржавы.
Мх
24.07.2025
., А праз гэта атрымалі прамую канкурэнцыю з расейскімі плпатформамі - і ў выніку страцілі прыбыткі. Так што ігнараванне беларускай мовы - прывяло да страты грошаў, і патэнцынаму банкруцтву.
.
24.07.2025
Па-вашаму, пры змене мовы інтэрфейсу крамы ўжо нібыта не будуць канкурэнтамі? Пры гэтым асартымент амаль агульны: 90% (груба) кніг oz.by на расейскай мове, а на расейскіх платформах прысутнічаюць і выдавецтвы з беларускамоўнымі кнігамі. Або Вы пра тое, каб прадаваць толькі беларускамоўныя кнігі? Так гэта адразу асартымент і прыбытак менш на парадак. І, як сказаў, нават з канкурэнцыяй ад расейскіх платформаў.
Не першы раз назіраю фантазійныя ўяўленні, нібыта пры правільным палітычным выбары і эканоміка цудоўным чынам дасць цудоўныя вынікі.
.
23.07.2025
Так патрэбна крама з беларускімі кнігамі ці хай згіне? Oz мае сетку крам. Дарэчы, чалавек у РБ можа прыйсці туды нагамі і купіць, пры гэтым размаўляць, у тым ліку, на беларускай. Knihi, kniger не зоймуць гэтую сетку крам. Замест яе будуць або WB/Ozon/Mila/Euroopt, або яна проста знікне. І вось, ці будзе лепш, калі пунктаў, дзе ёсць беларускія кнігі, будзе менш? Як дзіцяці тлумачу. Зрабіце выбар у рэальных умовах: Хай на некалькі дзясяткаў крам з беларускамі кнігамі будзе менш? Хай крамы з беларускімі кнігамі зачыняцца і замест іх будзе крама з расейскімі кнігамі або нешта іншае?
.
24.07.2025
Гэта дыхатамія з самога артыкулу. Хто канкурэнт oz.by і хто прыйдзе замест іх. А вось ілжывая дылема (слова "ложная" у беларускай няма) якраз у Жоры, які параўноўвае oz.by з невялікімі крамамі без сеткі крам па краіне knihi, kniger. Яны амаль не канкурэнты, раней было нашмат болей беларускіх крам, у тым ліку, пры выдавецтвах, і яны не заміналі адна адной, а дапаўнялі. Рынак не быў перанасычаны.
Добра, што Вы лічыце, што "не трэба зачыняцца". Ад Мх, Імя, Жоры пачуў адваротнае, толькі зларадства: "вось вынік", "застаецца парагатаць", "горш за расейцаў".
.
23.07.2025
Куды знік Грыневіч, чаму аддаў усё Ткачову? Пра гэтую гісторыю СМІ пісалі?
Імя
23.07.2025
Ці яны яшчэ жывыя? Памятаю перадранае з расейскага ОЗОНу імя, конскія цэны на кніжкі, адсутнасць беларускай мовы.
Такія "беларусы" горш за расейцаў. Наконт другіх хоць ілюзій няма.
[Зрэдагавана]
Жора
23.07.2025
Імя, а расейскі азон у сваю чаргу перадралі імя з амэрыканскага амазона. Озбаі - нават не другасны, а трэцясортны прадукт, атрымліваецца.
Невезучим
24.07.2025
Імя, и вам тоже с народцем не повезло? Ну так карту поляка в зубы и вперёд к правильному народу!
Нэймінг
24.07.2025
Імя, Правільны нэймінг - палова посьпеху. Беларусы ізноў паказалі сваю кемлівасьць. Oz для інтэрнет карыстальніка гэта нашмат лепш за ozon ці amazon.
Імя
25.07.2025
Невезучим, гэта народцу-манкурту з сабой не пашанцавала, таму і жыве ў рабстве. А за мяне не хвалюйцеся.
Імя
25.07.2025
Нэймінг, добра, што тыя чэрці з Вілдберрыез ня ведалі, што добра для інтарнэт-карыстальніка. А то б зжэрлі ўсіх у расеі ды па "кемлівых" правінцыялаў прыйшлі б. O, wait…
Нэймінг
26.07.2025
Імя, Як прыйшлі так і сыдуць. Без вайны і пры адкрытых межах ардынскія правінцыялы не маюць шансаў у цэнтры Эўропы.
Імя
23.07.2025
Трацічны :)
Маркет
24.07.2025
«У гэты цяжкі для айчыннай кампаніі перыяд выглядала б адказным запланаваць там пакупкі»
Гэта не дапаможа. Ва ўмовах, калі ўлады адчынілі дзверы і фактычна субсідуюць(!) замежную кампанію, на канкурэнцыю няма шанцаў
Лявон
24.07.2025
Ну вообще-то, и Озон, и Вайлдберриз продают беларуския книги. Например, там представлены книги издательств Попурри и Адукацыя и выхаванне: Подых начальницы; Завеи, Снежань и многие другие. Цены приятней, чем в Белкниге
Найперш не галасі!
24.07.2025
Жора, троляў з ботафермы забыліся спытаць. ))
Мх
24.07.2025
Проста беларускія кампаніі - свядома ставяць сябе у "правінцыйную пазіцыю" адносна расейскіх (і маскоўскіх) кампаній. Пачынаецца ўсё праз ігнараванне беларускай мовы, (якую "цяжка вывучыць", "яна нікому нецікава", "патрэбныя дадтковыя грошы на брэндынг"), у выніку гэтыя кампаніі проста раздушваюцца расейскімі "акуламі бізнэса", ці самі сыходзяць на "больш плацежаздольны" расейскі рынак. У выніку ствараецца ўраджанне што Беларусь - гэта "бесперспектыўны і неадукаваны калгас", затое "Мааасква" - гэта проста "цэнтр сусвету". Наадварот, нешматлікія нацыянальна-арыентаваныя кампаніі давялося сілком зачыняць у 2020-2021 гадах.
Імя
25.07.2025
Мх, абсалютна. Пры адсутнасці адмінрэсурса, адзіная іхняя канкурэнтная перавага - гэта лакальнасць. І гэта тое, што іхні маркетынг мусіў максімальна падкрэсліваць і выкручваць на максімум, каб займець эмацыйную сувязь з аўдыторыяй. А заходзіш туды, і не разумееш, ці то Беларусь, ці то Разань.
З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае
>Помогайте беларускому бизнесу
Але ж гэта як сікаць у сазлучаныя сасуды. Што б вы не рабілі - усё роўна грошы дойдуць да маскалёў і пойдуць на вайну. Тым больш большасьць "беларускага" бізнэса - сябры гаўлятара Лукі і па локаць у крыві па сутнасьці. Можна спрабаваць падтрымліваць тых хто беларускую мае на упакоўцы - хоць штось, няхай хоць маркетолягі трохі павучаць мову краіны ў якой яны жывуць.
>Бойкотируйте российское
А вось гэта амаль немагчыма калі вы жывеце ў БССРыі. Бо байкатаваць трэба ўсё са штрыхкодамі 46/48 і ўсіх "дружалюбных" крыважэрных краін з - Эрытрэй там усялякіх, Іранаў і г.д. А іншага на паліцах амаль што і няма. Плюс часта друкуюць і на расеянскіх вырабах штрыхкоты Італіі напрыклад - гэта робіцца элементарна. Тут варта байкатаваць толькі выездам за мяжу альбо на глухі хутар і натуральную гаспадарку (і старацца ніякіх падаткаў не плаціць).
> прекрасно заказать на алике
Ну гэта зусім дурасьць. Па-першае кітайцы дапамагаюць маскалям ваяваць. Па-другое, калі вы не ведалі, aliexpress.RU - гэта не кітайцы на ru-дамене, гэта сапраўды маскальская крама :). Якая праз Сінгапурскі афшор завязаная на VK.com (дзе кіруе сынок Патрушава праз "Согаз") і іншых цікавых людзей... Вось інфармацыя, ад саміх жа маскалёў:
---
Основное юрлицо AliExpress в России, совместного предприятия (СП) китайской Alibaba Group, российских холдингов VK и USM, а также Российского фонда прямых инвестиций (РФПИ) и его соинвесторов — ООО «Алибаба.ком (РУ)» — отчиталось о чистой прибыли в размере 10 млрд руб. по итогам 2023 года. Для сравнения: годом ранее компания получила убыток в 11,7 млрд руб. Об этом со ссылкой на финансовый отчёт по РСБУ сообщает РБК.
По данным издания, компания оставалась убыточной как минимум с момента создания СП в 2019 году.
Кроме юрлица «Алибаба.ком (РУ)», в сингапурский холдинг Aliexpress CIS Holding Pte. Ltd, через который партнёры владеют AliExpress в России, входят ещё два российских ООО — «Аэр-технологические решения» и «Агрегатор-с Онлайн».
---
Дзяржаўныя льготы для WB - ізноў нахабны нерыначны механізм у РБ, амаль як разгортванне Табакерак.
І толькі жаданнем і сумленнем, як тое прапануе "Фиксируем информацию", сітуацыю на рынку не пераможаш.
Яны маюць раздзел з кнігамі на беларускай мове. Зараз не ўсе выдавецтвы. Але і гэта карысна.
Выпускалі пад сваім брэндам настольныя гульні на беларускай мове.
Узроўню symbal.by чакаць у гэты час і ў гэтым месцы неразумна. Але і нельга сказаць, што ўжо і "пляваць на беларускае".
Ясна, што ў першую чаргу гэта бізнес, і ён адлюстроўвае рынак, а рынак захоўвае цікавасць да беларускага.
Ізноў зянонаўцы за канчатковае знішчэнне беларушчыны, пад радыкальнымі лозунгамі.
Хай гіне кнігарня, Валдберыс, прыйдзі! Так, Лол?
Гэта яшчэ беларускія інквізітары ўлады ня мелі.
Ваша рэакцыя зараз таксама хворая, нават пра культуру размаўляеце на звычайнай сваёй ноце пакрыўджанай нянавісці: "нам смачна плюнулі ў твар", "нам застаецца толькі парагатаць у адказ".
Дагаварыце ўжо: хай гінуць? Расейскае лепш? Калі беларускае ў краме ёсць, але недастаткова, трэба знішчыць?
[Зрэдагавана]
І "Імя" таксама за тое, расейцаў лічыць лепшымі.
"Найперш не галасі!" мае рацыю, калі б вы былі інквізітарамі, вы б пазабівалі ўсіх людзей, бо кожны не ідэальны і мае нейкі грэх. Па-вашаму неідэальнасць свайго горш за ворага.
І ні МХ, ні Імя не прапанавалі ім беларускі інтэрфэйс і дакументаабарот. Не з'явілася імпэту.
Але вось хтосьці МХ заявіў, што яму "мовы недастаткова" і ўсё, капец, вам не жыць - смерць ворагам народа.
Лагічным вынікам сталася, што ўсе паплечнікі станавіліся недастаткова неагентура, гэта значыць ворагамі народа. Трацкісты, нацдэмы, касмапаліты, манкурты, агентура.....
Знаёма да болю, бальшавік - ён ў беларускай мове бальшавік.
Не, не трэба зачыняцца.
"І ні МХ, ні Імя не прапанавалі ім беларускі інтэрфэйс і дакументаабарот. Не з'явілася імпэту." Таварышам з 1999 года гэта ўсё было "нахрэн не трэба". Мы ім нічога не абавязаныя. Ды і, ўпээўнены, што за такі час розныя валанцёры і добраахвотнікмі ім штосці прапаноўвалі, тыя ж ТБМаўцы, нават бясплатна. Але людзі відаць займаліся "бізнэсам для нармальных людзей". Вось вынік.
"Але вось хтосьці МХ заявіў, што яму "мовы недастаткова" і ўсё, капец, вам не жыць - смерць ворагам народа." Вы з "." майстры дадумваць тое, чамго насамрэч няма. OZ.by гіне не праз тое, што ўсё ж паслухалі людзей і перайшлі хоць і часткова на беларускую мову, а якраз праз тое, што ўпарта да канца стаяць на расейскамоўных пазіцыях.
Аргументуйце тут на фінансавых аргументах, калі ласка. Калі б "не стаялі на расейскамоўных пазіцыях", па-вашаму, было б больш грошай? Пры гэтым, настолькі, каб канкураваць з WB, які і гігант, і мае прэферэнцыі ад дзяржавы.
Пры гэтым асартымент амаль агульны: 90% (груба) кніг oz.by на расейскай мове, а на расейскіх платформах прысутнічаюць і выдавецтвы з беларускамоўнымі кнігамі.
Або Вы пра тое, каб прадаваць толькі беларускамоўныя кнігі? Так гэта адразу асартымент і прыбытак менш на парадак. І, як сказаў, нават з канкурэнцыяй ад расейскіх платформаў.
Не першы раз назіраю фантазійныя ўяўленні, нібыта пры правільным палітычным выбары і эканоміка цудоўным чынам дасць цудоўныя вынікі.
Oz мае сетку крам. Дарэчы, чалавек у РБ можа прыйсці туды нагамі і купіць, пры гэтым размаўляць, у тым ліку, на беларускай. Knihi, kniger не зоймуць гэтую сетку крам. Замест яе будуць або WB/Ozon/Mila/Euroopt, або яна проста знікне.
І вось, ці будзе лепш, калі пунктаў, дзе ёсць беларускія кнігі, будзе менш? Як дзіцяці тлумачу.
Зрабіце выбар у рэальных умовах: Хай на некалькі дзясяткаў крам з беларускамі кнігамі будзе менш?
Хай крамы з беларускімі кнігамі зачыняцца і замест іх будзе крама з расейскімі кнігамі або нешта іншае?
А вось ілжывая дылема (слова "ложная" у беларускай няма) якраз у Жоры, які параўноўвае oz.by з невялікімі крамамі без сеткі крам па краіне knihi, kniger. Яны амаль не канкурэнты, раней было нашмат болей беларускіх крам, у тым ліку, пры выдавецтвах, і яны не заміналі адна адной, а дапаўнялі. Рынак не быў перанасычаны.
Добра, што Вы лічыце, што "не трэба зачыняцца".
Ад Мх, Імя, Жоры пачуў адваротнае, толькі зларадства: "вось вынік", "застаецца парагатаць", "горш за расейцаў".
Пра гэтую гісторыю СМІ пісалі?
Такія "беларусы" горш за расейцаў. Наконт другіх хоць ілюзій няма.
[Зрэдагавана]
Гэта не дапаможа. Ва ўмовах, калі ўлады адчынілі дзверы і фактычна субсідуюць(!) замежную кампанію, на канкурэнцыю няма шанцаў
Например, там представлены книги издательств Попурри и Адукацыя и выхаванне: Подых начальницы; Завеи, Снежань и многие другие. Цены приятней, чем в Белкниге
))