Адмін беларускай Вікіпедыі: Давайце спынім пісаць пра бяздарнасцяў толькі таму, што яны беларусы або эмігранты
-
24.07.2025БрБрПатапім , нявартая, бяздарная культура таксама не набліжаюць нас да вольнай і незалежнай Беларусі, а набліжаюць да культурнага выраджэння, бо ў беларусаў збіваюцца арыенціры - што вартае, а што не.
-
25.07.2025Лапідарны крытык. Як сварлівая старуха вярзе на на іншых, займаючыся вікіпедыяй... Ого.
Падобна на тое, што чэл - спецыяліст па ўсіх пытаннях. Ужо такую пластылінавую асвету прыдбаў, што беражыцеся:)
Наш наступны прэзідэнт, ня менш, бо ведае, што каму можна, а каму няможна. Што Культура, а што не.
Перад тым як вярзці на іншых, пластылінавы геній, ствары сам нешта "нябруднае" і пераканайся наколькі ўсім на цябе абыякава будзе. Лапідарны беларускі Ван-Гог. -
24.07.2025Ня згодзен з аўтарам. Лепш бы пісалі пра ўсе "нязначныя" падзеі ў беларускай культуры.
Але замест гэтага прапануюць 100500 артыкулаў пра дзікпікі Гайдукевічаў і Стрыжакоў. -
24.07.2025Чытач , дзікпік Стрыжака мае палітычныя наступствы, а малазначныя эмігранцкія імпрэзы не маюць.
-
24.07.2025Правомочно ли подобное противопоставление? Автор статьи пишет не о том. Его уровень образования, погруженности в профессию и жизненный опыт позволяет обосновать точку зрения, в которой, кроме здравого смысла, еще и логика есть А сталкивать лбами чью-то грязь и вот эти самые малохудожественные и малозначимые "культурные явления" - прежде всего, нелогично.
-
24.07.2025Марыя, дзікпік Стрыжака не мае аніякіх палітычных наступстваў, гэтыя наступствы раздзьмулі смі.
Вунь Андрэя Павука Андрэя жонка тэлефонам біла. Ён у ФБ сігнал sos падаваў. І якія наступствы? Ніякіх. Бо ніхто не раздзьмуваў. Усе проста праігнорылі.
А дзікпік на маршы роўнасці? Таксама праігнаравалі.
Так што ад смі таксама залежаць у тым ліку і наступствы. -
25.07.2025Роля смі ў наступствах, А нагадайце, якую арганізацыю ўзначальваў Павук, я забыўся.
-
24.07.2025[Рэд. выдалена]
-
24.07.2025Ізноў ты я ж самыя граблі. Чакаць, пакуль таленты з'явяцца, і потым іх на руках насіць. Астатняе нецікава. Давай шэдэўры! Так не працуе. Сапраўды таленавітае застанецца. Астатняе будзе глебай для таленавітага. Пішыце, спадарства, пішыце пра ўсё. Мне ўсё цікава
-
24.07.2025Культурны мастак, дык вось жа напісана, што ёсць конкурсы, фестывалі, дзе спецыялісты адбіраюць таленты — гэта не задача медыя. Задача медыя падсвяціць, калі нехта дамогся поспеху.
Чаму такія заўзятыя і пакрыўджаныя аматары мастацтва не вядуць уласныя тэлеграм-каналы пра любімае мастацтва? Калі хлопцы і дзяўчаты гараць агучкай фільмаў і стрымамі гульняў, дык ужо дзясяткі канальчыкаў па-беларуску вядуць. Беларускае кола вельмі вузкае: чагосьці няма — ствары сам!
Пасля з гэтых каналаў нешта і ў медыя трапіць. -
24.07.2025Культурны мастак, мне здаецца, наўрад ці хто-небудзь хацеў нешта забараняць, тым больш - забараняць "пісаць пра ўсё". Але варта разумець, што аўдыторыя медыя для звычайнага чалавека не заўсёды мае магчымасць чытаць пра ўсё, таму вельмі важны адказны падыход да выбару кантэнту.
-
24.07.2025Ёсць асобная каста мастакоў і знатакоў сучаснага мастацтва, якія існуюць для ўласнага самападтрымання: адны ствараюць нікому не патрэбныя рэчы, задача іншых - усхваляць гэтае непатрэбства і казаць, што іншыя занадта дурныя, каб зразумець такое мастацтва. А насамрэч гэта проста дрэннае мастацтва і людзі, якія зарабляюць на хлусні. Першы раз? Не. Паглядзіце колькі інфамахляроў, якія прадаюць курсы дыхання паветрам. А вось гэтыя знатакі знайшлі сваю нішу нашмат раней.
-
24.07.2025Ён не можа казаць газетам ды журналістам, пра каго пісаць, а пра каго не.
Пра беларусаў трэба пісаць, бо хто акрамя нас напіша?
Эмігранцкая культура шмат каму цікава. -
24.07.2025Ваш кэп, вы бачылі прагляды артыкулаў пра эмігранцкую культуру? Калі "шмат каму цікава", то няхай прыйдуць і прагаласуюць праглядамі.
-
24.07.2025Ваш кэп, Стварыце беларускамоўныя віленскую і варшаўскую раёнкі і пішыце туды пра свае імпрэзы. Чамусьці ніхто ж не патрабуе, каб у Нашай Ніве з'яўляліся навіны, пра выступ ВІА "Верасок" у ДК Бездзежскага сельсавета, пра што дакладна напіша мясцовая раёнка. А яны як бы не толькі беларусы, але прасоўваюць нацыянальную культуру. Дык чаму мы павінны чытаць на Нашай Ніве навіны таго ж узроўню раёнкі, але адабраныя з эмігранцкага кола?
-
24.07.2025CV, менавіта гэта я і запатрабаваў, толькі сфармуляваў гэта не настолькі дэбільна
-
24.07.2025Pravilna havoryć. A to adkryješ staronku, a tam tolki pra dzikpiki.
Byccam dzikpik naša kulturnaje dasiahnieńnie. -
24.07.2025Даўно пара. Занадта шмат увагі іхнім вычварэнствам ды пустому трызненню.
-
24.07.2025Не, давайце вырашым, хто адораны а хто бнздарны. А яшчэ лепей будзем пісаць толькі пра Зянона Станіслававіча.
-
24.07.2025В некоторых моментах редактор прав, но вот в целом (!!!) он несёт чушь.
просто потому, что или не понимает, или сознательно закрывает глаза на то, что "геттоизацию" затеяли не свободные СМИ, а гауляйтерские.
это в их изданиях все написано исключительно о государственных согласованных мероприятиях. а учитывая, что талантливым там по определению не место, только лояльным, то и уровень "культурных" событий там ещё ниже тех, на которые он ополчился.
а в природе любое действие вызывает противодействие. изгнанным сми нет смысла писать о том, что презентует провластная "культура", там, повторюсь, смысла на порядок меньше. и что остается? так понятно же, что освещение всего остального, что замалчиватся совбелией с региональными сателитами.
и большое спасибо им за это!!!
что здесь его так возмутило? -
24.07.2025политзек, про основные культурные события в Беларуси госсми пишут, рекомендую хоть раз открыть и почитать. В принципе исчерпывающе, но часто видно, что пишут очень зеленые журналисты. Они так же пишут много про культурный мусор, который автор правильно назвал "пустазеллем". Вы про него не знаете, потому что приличные сми, которые вы читаете, берут из госсми зёрна, а плевел не берут. Собственно вся статья кажется про то, что и в сложных условиях, когда нет прямого доступа к белорусскому искусству, не нужно опускаться до плевел.
-
24.07.2025Просты прыклад - гурт ili-ili, хто пра іх піша? Ніхто. Пры гэтым людзі выходзілі ў захаплаеньні ад іх, пасьля тутакі і зьдзіўляліся, што ня ведалі пра іх дагэтуль. Таму справа далёка не ў якасьці.
-
24.07.2025oh my, а што пра іх пісаць, калі яны за шмат гадоў на свой уласны ютуб здолелі заліць толькі тры свае песні? Ніхто не патрабуе рабіць кліпы, проста музыкі з застаўкай дастаткова. Але гэтага няма. Ну і хто вінаваты?
-
24.07.2025ані-ані, нават самыя валікія прагляды на ютубе не гарантуюць, што пра вас будуць пісаць. Зараз ёсьць дастатковая колькасьць беларускіх трэкаў, якія маюць мільённыя прагляды на ютубе. Хто пра іх піша? Ніхто. Проста таму што гэта не дае прагляды СМІ.
-
24.07.2025ані-ані, Стрыжак свой дзікпік нікуды не заліваў, ніводнага відэа ў ютубе, але смі некалькі дзён гэтую тэму мусоляць.
-
24.07.2025Пра канцэртны тур Ірдарат НН напісала 1 (адзін) раз. Таму я на іх трапіў, і зараз магу праехаць 10 гадзінаў у адзін канец, каб трапіць да ніх на канцэрт.
Але чаму НН не піша вогуле НІЧОГА пра леташні тур Ірдарат з тэрмінамі і краінамі? Чаму вогуле НІЧОГА пра канцэрты Ваданосавай? Дзікпікі Стрыжака і вы€&@ры нікому невядомых аналітыкаў цікавейшыя?
Я назваў зараз двух кюнстлераў. А дзесятак застаўся не названымі. Можа НН зрабіць разьдзел КУЛЬТУРА - многа беларусаў гастралююць у замежжы - іх рэкляма робіцца праз адно мейсца беларускімі медыя, нат аўтаматычных банераў няма. -
24.07.2025Лапідарны геній, гэты раздзел трэба называць не Культура, а Наша Эміграцыя — можа было б і варта зрабіць такі раздзел. Але чаму дагэтуль ніхто не зрабіў такі ў сябе?
-
24.07.2025ннн, у мяне няма сайта
-
24.07.2025ннн, і што, Ціханоўская адразу выб'е для такога сайта фінансаванне? Не. Усе мы ведаем, на якія сайты яна выбівае фінансаванне. Астатнім - фігу. У тым ліку і культурніцкім.
-
24.07.2025Сумняваюся, я пра разьдзел на НН а не пра асобны сайт
-
24.07.2025Аўтар так аўтарытэтна сябе падаў - і мастацкая школа, і рукамі з пластыліну ўмею і навукі з высокімі мастацтвамі засвоіў... Толькі што ў хоры не спяваю. ))
Але з усіх навук не засвоіў базы, пра каторую сам ўзгадаў : ўсё зробленае чалавекам і ёсць культура, духоўная ці матэрыяльная, але ўсё ёсць культура.
Вобразна кажучы, гэта як рознакаляровая коўдра, сшытая са шматлікіх шматочкаў. Вырві адзін шматок і будзе дзірка. Дзіравая коўдра слаба грэе. Парушаны ўзор перастае быць ўзорам.
Размовы ў стылі "рассунься, гразь, сапраўдны гной плыве" не для нас.
Сёння нам важны кожны ўзор і кожны шматок, за нас ніхто нашу коўдру нам не сатчэ і не скроіць.
Даступнасць нашых медыя да інфармацыі "з палёў" - асобная праблемка.
Хто можа - дапамажыце, а не галасіце ў нябёсы. -
25.07.2025Найперш не галасі! , Згодзен з вамі.
Тыя, хто сам ніколі не спрабаваў ствараць нешта, як і тыя, хто маюць нейкія нарцыссічныя адхіленні і комплексы асабовасці, дарваўшыся да "мікрафона" дэманструюць свае хібы прылюдна.
Бо мэта - прыцягнуць увагу да сябе, а не да твораў мастацтва ці культуры. Мэта папрасіць, каб мы іх вылечылі.
Чаму ён вырашыў - гэты чалавек з артыкула, - што раптам толькі ён можа бачыць Ван-Гогаў??? З-за комплексаў. Няшчасны. -
24.07.2025Як яны могуць пісаць пра штосці цікава і аб'ектыўна, калі яны пакланяюцца перш за ўсё перад пэўнымі палітычнымі фігурамі, сервільна несучы ім кветкі?
-
24.07.2025Яшчэ з часоў Ван Гога і па нашыя дні, смі, тыкток і колькасць падпісчыкаў не маюць карэляцыі з якасцю.
-
24.07.2025Праблема нашмат больш шырэйшая і палягае ў татальнай цэнзуры так званых незалежных СМІ, якія аказаліся цалкам незалежнымі ад беларускага грамадства. Што казаць пра культуру, калі яны нават не публікуюць важныя палітычныя тэмы кшталту прапановы Ціханоўскаму 200,000 на ўдар? Ці здарыўся б той Стрыжак з Лявончыкам увогуле, калі б гэтыя "СМІ" асвячалі аб'ектыўна падзеі ў "дэмакратычных колах"? Пра гэтыя рэчы даўно ж было вядома!
Няма ў нас журналістыкі, няма! -
24.07.2025Наша Ніва, дзякуй, цікавыя разважанні! Не бачу нейкіх супярэчнасцей, згодзен з абодвума аўтарамі.
-
24.07.2025Той хто чатам там gtp перакладае, і не ведае слова няздара.
-
24.07.2025Бчздарнасць гэта хто?, беларускія слова без + дар = бездар, а ад яго бяздарнасць. Не трэба выдумляць новую мову, калі ўжо яна ёсць.
-
24.07.2025Ёсць праўда ў гэтых словах. Лічу, што ў першую чаргу ў прасоўванні сябе наябольш зацікаўленымі павінны быць самі творцы. Гэта 2025-ы год, сябручкі. Мала зрабіць 1 раз нешта - трэба дзень за днём трымаць планку ўвагі да сябе/прадукту. Цяжкая маркетынгавая праца, якая дакладна дасць плён, калі вашая творчасць сапраўды падыходзіць для массавага спажывання. Мы не ў 1990-я жывём, алё!
-
24.07.2025Няма такой перадачы "Мне таксама не падабаецца". Ёсць расейскамоўная "Мне тоже не нравится".
-
24.07.2025Гэта не той Уладзіслаў, які абураецца, калі знішчаюцца помнікі савецкім акупантам?
*Не, не пра архітэктуру гаворка. -
24.07.2025Няхай пішуць больш. Для любога адэкватнага чалавека мае вялікую вартасць тое што стварае сям’я, сябры, калегі, землякі. Ці ёсць увогуле нейкая абсалютная мастацкая вартасць? У кожнай сям’і або ў вузкім коле сяброў ёсць наратывы, жарты, асобныя словы, невядомыя і незразумелыя тым хто па-за кантэкстам. Тое самае з нацыянальным мастацтвам. Пакуль творчасць не выйшла на больш сур’ёзны ўзровень дзе змогуць ацаніць самабытнасць успрымаючы “як ёсць” або мець дастаткова жадання паглыбіцца ў кантэкст каб зразумець пра што гэта, трэба падтрымаць у сваім асяродку. А каб падтрымаць, трэба ведаць. Хай пішуць значна больш. Культура аб’ядноўвае лепш за астравы-бізнэс-хабы.
-
24.07.2025Пра фестывальнае кіно пагаджуся. Нават калі яно і адзначана журы - дзе яго паглядзець? Яно схаванае за сямю пячацямі. Ну дык калі здымаеце для сваёй цеснай тусовачкі, калі я не магу яго паглядзець, то не хачу і ведаць.
-
24.07.2025Рэжысёркi, пiсацелькi i скульптаркi негодуэ.
-
24.07.2025Дзякуй за срач вакол культуры :) Срачы гэта тое, што рухае нас наперад. Трэба больш срацца за культуру!
-
24.07.2025Воля , iснуе праблема абмежаванасці рэсурсаў. Напрыклад, вольнага часу ў аўдыторыі. Акрамя таго, укладваючы свой вольны час, яна павінна развівацца, а не дэградаваць, або, па справядлівасці, атрымліваць пэўную каштоўнасць узамен.
Прабачце за маю душноту - разумею, што гучыць занадта сур’ёзна, але хочацца, каб быў адказны падыход да кантэнту. -
24.07.2025Воля , трэба больш дыскусіі, тым больш, калі размова пра культуру. А срач хай застанецца для хамаватых мужыкоў і бабак, якія пабудавалі тую народную сістэму, якая сёння ў Беларусі.
-
24.07.2025Так-так, менавіта таму мы чытаем пра "дісс" нейкай кз-рэперкі на інстасамку - вось яно сапраўднае мастацтва! Куды там мігрантамі з гета?
-
24.07.2025Ну гэта даўно вядомая сітуацыя. Таксама крынжаваў з пастоў у розных чатах, кшталту МКБ, дзе паносілі лагатыпы беларускіх спартовых гульняў, толькі праз тое, што яны "дзяржаўныя", а значыць — рэжымныя: зубра-хакеіста ці рысёнка. Хоць такія самыя лагатыпы ў іншых краінах нічым не лепшыя і беларускі дызайнер добра выканаў сваю справу.
-
24.07.2025Падобна што руплівец увагі да геніяў мае на мэце рэчы больш празаічныя - легалізацыя рэжыму ўзурапатара праз легалізацыю рэжымных мерапрыемстваў.
"генацыд беларускага народа" правалены, "вайна і немцы" не працуе, "Мінск перагаворны" адразу абсмяялі і забылі.
Дык вырашылі зайсці з боку культуры: аказваецца ўсе павінны любіць і шанаваць дазволеныя рэжымам мерапрыемствы. А вось ведаць пра прэм'еру беларускага рэжысёра на французскім кінафестывалі? Не-не! Эмігранцкае, значыць, нікому не павінна быць цікава.
На першы погляд дзіўная логіка для архітэктара-скульптара, прыгледзеўшыся бачыш разлік і мэтанакіраваны пасыл. -
24.07.2025Найперш не галасі!, Тэсла ўсе
-
24.07.2025Лучшее произведение на мове в этом веке - клятва Полка Калиновского .
-
24.07.2025Маё меркаванне як спажыўца культуры блізкае да таго, што сказаў Тарас, пры гэтым сфармаваў я яго раней незалежна.
Падача ў артыкуле чамусьці даволі рэзкая: "абвінаваціў", "не пісаць пра бяздарнасцяў". Далей не зусім зразумелыя і паслядоўныя параўнанні архітэктурных і кіношных спраў. Мабыць, нешта асабістае.
Па сутнасці:
1. Людзям цікавыя: а) падзеі вакол сабе і б) нешта незвычайнае, значнае ў свеце.
Таму недастаткова толькі найлепшых прыкладаў сусветнай культуры (б), важна і тое, што побач, сваё, таго ўзроўню, што ёсць (а).
Пра гэта шмат і па-рознаму сказалі таксама іншыя каментатары.
2. Агляд культуры ў "агульных" беларускіх СМІ не закрывае тое, што адбываецца, ён даволі "ласкутны" і выпадковы. (Тут згодны з Тарасам).
Гады 3-4 таму:
- За старой архітэктурай - на "Спадчыну".
- За кіно - на "Белавуд".
- Тэатр - да Марцінкевіча.
- Літаратура - "Белліт" Насты (які пасля Азаронак захапіў у "Кнігаўке").
Зараз:
- Архітэктура і спадчына годна прысутнічаюць на "НН". З бонусамі ў выглядзе археалогіі.
(Не згодны з Настассяй Роўдай, што гэта цалкам пра культуру, гэта пра яе частку).
- Кіно, па той жа схеме, разам з журналістам, з'явілася на "Еўрарадыё".
На "НН" кіно прысутнічае ў выглядзе сусветных серыялаў (мабыць, нехта тут фанат менавіта гэтага жанру). І трохі астатняе.
Я сам не фанат кіно, но дзякуючы "Белавуду" і "Паўночнаму ззянню" зразумеў, што беларускае кіно - не нейкае "месцячковае", яно цікавае. Тое, што на фестывалі, можна глядзець амаль цалкам і запар.
Вось тут, на мне, адукацыйная функцыя аглядальнікаў і прапагандыстаў беларускага кіно і спрацавала.
- Літаратура. Зараз на "НН" пры перадрукоўках з "Белліт" (новага сайту) і рэцэнзіях Зосі - закрывае даволі шмат. Але і не ўсё, што жадалася б.
- Музыка. Дагэтуль ласкутна і выпадкова.
Для прыкладу, тут увесь прошлы год чалавек у каментарыях пісаў, што альбом Такінданга прайшоў цалкам незаўважаным. І гэта праўда.
3. Адвечны спор "СМІ павінны шукаць навіны культуры" або "дзеячы культуры павінны зацікавіць СМІ" - пустое, на мой погляд.
Гэта калі ў СМІ культурай займаецца "звычайны" чалавек. Тады можна палову жыцця спрабаваць яго "зацікавіць". Можа, зменіць густ і зацікавіцца, можа не.
А ідэальныя аглядальнікі - якія цалкам "ў тэме", апантаныя даследчыкі. Вось такія як Уладзіслаў і Тарас (кожны ў сваёй вобласці). І тады ніякіх пустых дылем няма. Яны ідэальна закрываюць свае напрамкі.
І па дробязі. Новы парк у Заслаўе да Дажынак, новы помнік ахвярам нацыстаў, новы мікрараён у Сухарава - гэта таксама важна. Хаця б таму, што людзі ў гэтым жывуць (гл. пачатак, п.1а).
Веды ўрбаністаў "як павінна быць" і "што тут зроблена не так" да мэйнстрыму, "агульных" СМІ не дайшлі і да 2020-га, а зараз увогуле губляюцца. "Мінск-Свет - пекла" гэта пароль, які распазнае ўжо не кожны гараджанін, многія глядзяць "а што такога?"
Таму ў ідэале і гэта б было карысна і мела б сваю аўдыторыю. Тым больш, усё роўна ідуць патокам перадрукоўкі з дзяржаўных СМІ, нейкіх Мінск-Навін і г.д. Так лепш каб яны ішлі не проста бяздумным перакладам, а з каментарыям спецыяліста і кантэкстам. -
24.07.2025., калі ўчытацца, то там усё зразумела: чытаць пра чарговы фільм беларускіх аўтараў гэтак жа нецікава абсалютнай большасці, як і чытаць пра фасады чарговага дома на праспекце Дзяржынскага. Пры тым першае з задавальненнем абмяркуе Тарналіцкі, а другое - Чаховіч. Але аўтар просіць не засіраць медыя гэтай драбязой эфір, пакінуць яго для сапраўды варты рэчаў.
-
25.07.2025Перачытаў, у тым ліку рэплікі ў фэйсбуке.
Усё ж хворы тэкст. Нейкае параўнанне архітэктуры з астатняй культурай, невядома для чаго і з наўмыснымі перабольшваннямі.
1. Колькі трэба вучыцца.
- Гэта не крытэрый мастацкай вартасці. Мабыць, адзін з іх, і тое не гарантуе вынік.
2. Тое, што архітэктура, ў адрозненне ад фестывальных фільмаў, застаецца на гады.
- Так застаецца і дрэннае, не толькі выдатнае.
3. Можаш рэалізавацца, калі толькі прадасі прадукт-твор заказчыку з грашыма, як арыстакрат або царкоўнік. Па сутнасці, грошы як крытэрый вартасці.
- Так, гэта мінімальны фільтр, але і не крытэрый, які гарантуе вартасць.
Тое, што старая архітэктура, якая засталася, даволі выдатная - ёсць "памылка ацалелага".
Залатыя цыбулі на "адноўленых" цэрквах, новыя сацыяльныя мікрараёны - яны маюць мастацкую вартасць? Іх жа аўтары здолелі прадаць заказчыкам. -
25.07.2025., я вам плюсану, бо я той самы фанат Такінданга.) Якраз сёння ўвечары праслухоўваю на ютубе, бачу гэтыя мізэрныя прагляды кліпаў з прыўкраснай Андрусёвай анімацыяй, услухоўваюся ў абсалютна актуальную лірыку ягоных песень... і мне робіцца дужа сумна, што пра гэты альбом "Mir i supakoj" разгорнута напісала хіба толькі Радыё Рацыя, пагутарыла з Андрусём, а для астатніх СМІ гэты твор прайшоў міма. Калі ўжо пра такія рэчы не пісаць, то сапраўды раздзелы "культура" ў большасці СМІ лепей зачыніць і не марнаваць грошы на стаўку журналіста-культуролага, а раздаць іх камусьці з палітычных ці эканамічных аглядальнікаў. І гэта будзе шчыра.
Як меламан і аўдыёфіл я сваё заўсёды знайду - хапае блогераў, хто робіць агляды, кампануе плэйлісты усіх беларускіх рэлізаў, а я адтуль, як разынкі з булкі, выкалупваю новыя імёны беларускамоўных артыстаў ці трэкі цікавых мне жанраў. Але ж размова не пра мяне такога мэтанакіраванага)), а як данесці беларускую культуру да мас, у тым ліку эмігранцкіх, каторым незалежны культурны сегмент лепей дасяжны. І тут без СМІ аніяк - пісаць трэба. Хай сабе каротка ў тэлеграм-фармаце, але гэта неабходна. Інакш і надалей усё будзе круціцца (я зноў у музыку) вакол Вольскага, Навібэнд і скончацца плачам "ах, беларусы масава валяць на "рукі ўгору" ў Менску і на Меладзэ ў Варшаве". Ну, вось такі ўзровень вядомасці, раскруткі ў СМІ ў нашых артыстаў.
Вынік на табло. -
24.07.2025Ясна, дзякуй. Але гэта ніяк не абвяргае назіранне, што СМІ паказваюць культуру даволі ласкутна і з прабеламі. Хутчэй, гэта давядзенне да абсурду - маўляў, нібыта разгледжана амаль ўсё важнае, а кожны фасад, фільм і бездары ўжо залішнія.
Во, яшчэ для прыкладу забыў нагадаць пра BAYBUS. Выдатны недаацэнены канал для беларускамоўных дзяцей. І ўсяго сотні праглядаў. Там і для самых маленькіх. І "Асцярожна, дзеці" (раней пад гэтым імем выходзіў і часопіс у Беларусі, ад таго ж выдавецтва, што і "Наша гісторыя").
Дарэчы, тыя ж коміксы з "Нашай гісторыі" было б карысна проста перадрукаваць у веб (калі аўтарскія правы дазваляюць).
І я не ведаю ўмоў, пры якіх гэта можа "зацікавіць" густы умоўнага "звычайнага" дарослага журналіста без уласных дзяцей у такім узросце. Ну значыць, згіне. -
25.07.2025., якім месцам вы чытаеце?
"Нейкае параўнанне архітэктуры з астатняй культурай, невядома для чаго і з наўмыснымі перабольшваннямі".
Людзі абураюцца, што вось пра літаратуру, тэатр, кіно і беларускіх мастакоў нічога не пішуць - вось дзе перабольшанне. Гэтыя людзі нават не ведаюць, што акрамя той культуры, пра якую яны ведаюць, ёсць іншая культура, пра якую сапраўды нічога не пішуць - архітэктура, дызайн, ландшафтнае мастацтва, скульптура. Гэта ж крывадушша, патрабаваць пісаць пра кожную графаманію і просценькую песеньку, бо яны па-беларуску, але ігнараваць цэлыя віды мастацтваў. У кожнага свая званіца, але трэба неяк прызнаць, што нявартых рэчаў занадта шмат, каб марнаваць на іх свой час і журналістам, і чытачам.
"Залатыя цыбулі на "адноўленых" цэрквах, новыя сацыяльныя мікрараёны - яны маюць мастацкую вартасць? Іх жа аўтары здолелі прадаць заказчыкам."
Яны і змаглі прадаць сваё фуфло, бо ніхто не піша і не паказвае вартыя прыклады, прыклады таго, як мусіць быць. Большасць беларусаў ніколі не бачыць мікрараёны ў фінскіх гарадах, каб нешта сказаць пра свой спальнік.
Пра выдатныя кнігі, кіно і музыку пішуць, дык людзі разумеюць на што арыентавацца. І тыя, хто ные, што мала пішуць, хочуць выцягнуць з нябыту нявартыя кнігі, кіно і музыку, каб людзі перасталі разумець, што вартае, а што не, як сёння ёсць у архітэктуры.
Ну і не трэба забываць, што беларускі заказчык не мае грошай. Ён не можа аплаціць мастацтва, ён не заўсёды можа аплаціць нават нікчэмную каробку. Архітэктуры няма ў Беларусі, бо яна не мае грошай і канкурэнцыі за іх, гэтае мастацтва абяскроўленае. Так што ў сцвярджэнні, што поспех і грошы заўсёды побач ёсць праўда. -
25.07.2025Я згодны, што не хапае інфармацыі і пра дызайн, ландшафтнае мастацтва і г.д. Гэта толькі пацвярджае факт, што культура недастаткова асветлена.
Зараз не пра прычыны таго, у тым ліку, аб'ектыўныя і сумныя, а пра сам факт. І не "абвінавачванне", а факт. Факт такі: у СМІ ласкутная і выпадковая карціна таго, што адбываецца.
Я не разумею, чаму і аўтар, і Вы з гэтага робіце высновы, што "кнігі, кіно і музыка" ніякія. Што да чаго? Калі дрэнна ўсім, трэба пхнуць такіх жа?
Мабыць, у вас з літаратарамі, музыкантамі і кіношнікамі нейкія застарэлыя міжцэхавыя склокі і ўзаемныя крыўды? Мабыць, таму я і не разумею падтэкстаў гэтых прэтэнзій.
У тым ліку, навошта абясцэньваць запыт людзей на гэтыя жанры, які існуе і пра які яны кажуць самі. Мабыць, лепш не тапіць іншых, а ствараць запыт і на свае жанры (Улад пісаў жа, што сапраўдны майстар праб'ецца.)
Я гляджу з боку як спажывец: і пра кіно з музыкай выпадкова, і пра скульптуру нічога (хаця ёсць пра што расказаць і даведацца).
Пра тое, што карысна параўноўваць "на што арыентавацца" ў архітэктуры і "што пабудавалі", я напісаў вышэй. Калі ў РБ пабудавалі абы што, яно таксама вартае ўвагі. Крытычнай.
Заказчык сёння дае грошы на залатыя цыбулі. Такі ў яго густ. Гэта абвяргае спрашчэнне, што грошы - крытэрый культурнай каштоўнасці. Не ведаю, як прасцей растлумачыць.
Нарэшце, пішыце без наскокаў і грубасцей. Што за "якім месцам чытаеце". Размовы пра культуру, з такой колькасцю дрэнных эмоцый. -
24.07.2025.
• ЛЯ ГРЭНОБЛЯ •
👀 «Для чаго чытачу ... ведаць, што малады беларускі рэжысёр прэзентаваў сваю новую стужку на фестывалі ў правінцыйным французскім гарадку — не ўяўляю.»
———
👆 Дык (пік – выдалена) уяві! Бо цяперака зусім здымаюць па ўсім сьвеце нейкае ня надта чапляльнае кіно. І «шо», крытыкам належыць вышваброўваць спрэс яго ў ігнор? Вось і я патрапіўся на гэты крывы кінакручок, учора загледзеўшы «Герэтыкá».
💖 Адзінае, што лагодзіла ў ім вочы, сэрца й ... гэта Сафійка Бэтшыба Тэтчэр. На здымках звычайная дзяўчына паўстала ў вобразе найпекнай эратычнае гатэсы, хоць і праваслаўнатай на ўсе глузды. (У выніку яе зарэзалі.) А каб не Сафія, то гэна стужка зусім была б друхло.
📝 І ў тэй час столькі сур'ёзных водгукаў на яе ад кіназнаўцаў — надта крытычных і раз-пораз цалкам наадварот. Каб жа толькі кінцо ня спрахла дзесьці на сьмецьцемагільніку, ня ўеўшыся ў сэрверы фіксатараў мастацтва.
🔦 Не, асьвятляць трэба ўсё — і кіч, вынырнуўшы нават ля Парыжу ці Грэно бля, ад таго не ператворыцца ў шэдэўр.
. -
25.07.2025ЯНКА, асвятляйце, калі вам гэтым цікава, чаму вы хочаце гэта рабіць чужымі рукамі, часам і грашыма?
-
25.07.2025Я не адрадзу зразумеў што значыць "суч" у слове сучбелкульт
-
25.07.2025я спатыкнуўся аб "Давайце спынім пісаць"
і далей ужо чытаць не змог
Беларускія СМІ на тое і беларускія смі каб расказаць пра беларускую культуру. Нават калі гэтая культура з большага нічога не вартая(гэта вельмі суб'ектыўна).
Я, напрыклад, лічу што лепей пісаць пра культуру, чым даваць форум балаболам і шкоднікамі якія не набліжаюць нас да вольнай і незалежнай Беларусі.