Каментары да артыкула

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

  • Indrid Cold
    27.07.2025
    Здымаем санкцыі і адмаўляемся з Лукашэнкам, так? Як нам рэкамендуюць Лойка, Кавалеўскі і іншыя Хомічы?
  • Крытыкуеш - прапаноўвай
    27.07.2025
    Indrid Cold, здымаем санкцыі, не звязаныя з працай на расейскі ВПК у абмен на выпуск усіх, хто сядзіць на сённяшні момант. Нешта іншае можа вызваліць героя артыкула? Што? Якая ваша прапанова?
  • Indrid Cold
    27.07.2025
    Крытыкуеш - прапаноўвай, эмбарга, закрыццё гандлёвых межаў і блакіроўка ўсіх банкаў з Беларусі. Поўная забарона на працу з контрагентамі з Беларусі ці калі ў ланцугу паставак ёсць юрліца з Беларусі. Забарона на экспарт лекаў і ежы ў Беларусь. Увядзенне налога на ўезд у ЕС для ўсіх хто працуе на дзяржаву. Скажам 1000 еўра на дапамогу беларускім палітзьняволеным і 1000 еўра на дроны для Украіны.
    Калі межы нельга зачыніць - пачаць правяраць кожны транспарт вельмі дакладна на мяжы.
    Вольга, каб вы так на мове размаўлялі калі інтэрв'ю даеце на Еўрарадыё ці на Наша Ніве ;)
  • Indrid Cold
    27.07.2025
    Крытыкуеш - прапаноўвай, Вольга, праблема ў тым што проста выпусціць палітзняволеных ужо мала. Трэба спыніць рэпрэсіі і мігрантскі крызіс на мяжы з ЕС. Ну і канешне, трэба трохі асудзіць і пасадзіць усіх хто катаваў і здзекаваўся з беларусаў - каб паказаць што ў Беларусь вярнулася верхавенства закона. Ну і хворых на галаву ў Навінкі пад галаперыдол - Азаронка, Гігіна, Бондараву і іншых паехаўшых дахам. Згодныя?
  • Контролю - няма!
    27.07.2025
    Крытыкуеш - прапаноўвай, якія прадпрыемствы працуюць на акупантау́, якія - не ? Ты ведаеш?....
    Як па мне, УСІ прадпрыемствы дзяржсектара (і нават прыватныя), працуюць на акупацыю!
    Нейкія - на расію, усі астатнія - на антыбеларускі рэжым!
    Кропка!
  • Аддзел фантастыкі паверхам вышэй
    27.07.2025
    Indrid Cold, трошкі рэалізму ў свае развагі дадаваць не спрабавалі, не? А чаго так? Асаблівае замілаванне непахіснай пазіцыяй выклікае прапанова забароны на экспарт лекаў. За што вы ненавідзіце гэты народ - магу зразумець толькі калі вы ўзброены гугл-транслэйтам украінец. На саму эрэфію эмбарга не ўводзяць, але беларусы павінны здохнуць без лекаў і іншых гуманітарных тавараў. Ну, а што? Нармальная такая тактыка выпаленай зямлі для расчысткі поля бою. Вельмі па-камісарску ўзору 1941. Бярыце бутэлькі з молатавым, бяжыце паліць умоўнае сяло Пятрышчава. Ці проста з канапы кідайце. Так пераможам.
  • Усё супраць народа
    27.07.2025
    Indrid Cold, дык а супраць рэжыму што прапануеце?
  • Чагосьці не хапае
    28.07.2025
    Indrid Cold, а дзе ў вашай схеме вызвольная армія, якая скіне хунту Лукашэнкі?
    Толькі санкцыі агулам на ўсё і адразу, без разбору на ўсіх беларусаў?
    А на сябе чаму не прапануеце санкцыі, спадар эмігрант, а толькі на такіх жа як, вы, але якія не выехалі за мяжу. Вы ж плацілі падаткі, кармілі гэты рэжым, а значыць і вырасцілі яго.
    Ужо нават не пытаюся, за каго вы галасавалі і вашы бацькі і ці састаялі вы ў БРСМ.
  • Indrid Cold
    27.07.2025
    Аддзел фантастыкі паверхам вышэй , а як вы хочаце перамагчы тэрарыстаў? 30 гадоў гуманізма у стасунках з Лукашыстамі давялі да тысячаў загубленных лёсаў і загінулых беларусаў. Гуманныя падыходы не працуюць - за трыццаць гадоў не спрацавалі і далей працаваць не будуць.
    Хочаце каб рэжыму было КАМФОРТНА?
    ;)
    Ведайце што такое вар'яцтва? Гэта калі трыццаць гадоў рабіць адное і тое і чакаць што будзе нейкі новы рэзультат ;)
    Дык можа дажмем Луку і прыкарытнікаў, ці будзем далей у паддаўкі гуляць?
  • Indrid Cold
    27.07.2025
    Аддзел фантастыкі паверхам вышэй , чытаю і пачуццё што размаўляю з нейкім старым чалавекам які размаўляе саўковымі штампамі, праміком з Журфака БДУ. Логіку вукладалі у гэтай хабзе? Выкарыстоўваю супраць ваша Ad Hominem - Ad, бо вам па сутнасці сказаць няма чаго, толькі зрабіць параўнанне з чырвоным камісарам, па модзе 1989 года. Прачніцеся, на двары 2025, зараз трэба па фактах размаўляць, а не Ad hominem выкарыстоўваць
  • Аддзел фантастыкі
    27.07.2025
    Indrid Cold , сваім нерэалістычным радыкалізмам вы прапануеце не луку даціснуць, а дабіць насельніцтва нібыта вашай жа краіны. Схематозы для рэжымаў будуць працаваць - прасцей ці складаней, але будуць. І пашпарты прыкрыцця будуць выдавацца лукашыстам, з якіх вы сабраліся пошліны 2000 збіраць. А тым часам рынак унутры будзе завалены расейскімі і кітайскімі таварамі, у тым ліку гуманітарнымі; уся плынь паездак не звязаных з рэжымам грамадзян канчаткова перанакіруецца на ўсход, кантакты з цывілізацыяй сыдуць на нішто. А там і да поўнай палітычнай інкарпарацыі недалёка.
    Так што, на ваш допіс ніжэй аб маёй логіцы нібыта 1989 года магу адказаць, што ваша - часоў карэйскай вайны і падзелу па 38-й паралелі ці часу блакады камуністамі Заходняга Берліна. Але вы забываецеся, што ў Заходні Берлін саюзнікі скідалі грузы гуманітарнай дапамогі, а не кінулі яго, каб там неяк само рассмакталася. Чаму ж цяпер у ХХІ ст. трэба ізаляваць Беларусь, як чумны барак, застаецца незразумелым.
  • Нейкае абы што
    27.07.2025
    Indrid Cold , перамагчы фашыстаў шляхам спалення вёсак з мірнымі жыхарамі - прыкладна такое вы прапануеце.
    Пазбавіць беларусаў лекаў. Гэта ж трэба такое напісаць...І так беларусы інваліды ўжо многія, толькі інваліднасці ім не даюць, каб пенсію па інваліднасці не плаціць.
    А вашы тысяча еўра да палітвязняў не даходзяць. Прыклад: той жа Сяргей Ціханоўскі, які сядзеў зусім без перадач.
    Засунуць беларусаў у адзін мех з тэрарыстам і запаяць мяшок, і замініраваць вакол, каб той, хто здолее вырвацца з лап тэрарыста, падарваўся на супрацьпяхотнай міне, бегучы ў Еўропу.
    Поўнае абы што.
  • Усё супраць народа
    27.07.2025
    Indrid Cold , рэжыму і так камфортна. Грошы ў Арабскіх Эміратах і ў Афрыцы, супраца з Расеяй, сяброўства з Кітаем, асабісты самалёт для сям'і, бізнэсы, латэрэі.
    Што супраць самога рэжыму прапануеце?
  • Indrid Cold
    27.07.2025
    Аддзел фантастыкі , усе тое, пра што вы кажаце - ўжо адбылося, і тавары кітайскія, і паездкі ў Расею. Вон на Viva Браслаў руская папса пад фанеру, а людзі плоцяць вялізныя грошы за гэта. Можа вы забылі, але Беларусь саюзнік Расеі ў вайне супраць Украіны і НАТА ;)
    Каб перамагчы Расею - трэба вынішчыць яе саюзнікаў. У тым ліку беларускі прыкарытны бізнес якія дапамагае Расеі.
    Таму трэба зрабіць такія варункі - каб бізнесу было больш карысна перайсці на наш бок, чым заставацца пры карыце, ці сядзець ціхенька і спадзявацца што пранясе. Не пранясе ;)
    Вядома што ўсе меры якія я прапаную - гэта дарожная карта. Але інакш Луку не перамагчы ніяк. 30 гадоў гуманізму і адкрытых межаў прывялі да тысячаў зломаных лёсаў, і ўдзелу ў вайне на баку Расеі. Так жыць нельга. Нам трэба вольная Беларусь, а не нейкі гібрыд Самалі і Офшора на Кайманавых выспах. Нават калі адзін з варлордаў дапамог дзьвум дзецям з СМА(колькі тысячаў дзяцей сталі інвалідамі праз рэжым лукі, на які гэты варлорд працуе?)
  • Аддзел фантастыкі
    27.07.2025
    Indrid Cold, адносна адкрытыя межы і 30 гадоў гуманізму прывялі да эмансіпацыі грамадства, усведамлення, як жывуць у краінах без дыктатуры і што нядрэнна было б гэты лад жыцця сюды перанесці. Зараз кісларод перакрыт рэжымам, а вы прапануеце ўвогуле яго падачу спыніць - не толькі для машэнскіх, а і для тых, каго да карыта на гарматны стрэл не падпусцілі. То трэба засяродзіцца менавіта на ціску на гаманцы рэжыма, а не патрабаваць поўнае эмбарга супраць усяго насельніцтва. Возьмем 90-я і пакаленне савецкіх людзей, якія жылі 70 гадоў у ізаляцыі і выбралі потым сабе луку - такога ж саўка. Нельга паўтарыць тыя самыя дзеянні над народам і разлічваць, што пасля новай ізаляцыі будзе абраны хтосьці лепшы. Будзе такі самы лукашыст. Так што не варта кансерваваць народ забаронамі нібыта дзеля яго ж вызвалення. Гэта не спрацуе. Прыклады - Іран, Кндр.
  • Нейкае абы што
    28.07.2025
    Indrid Cold, паездкі ў Расею як раз вынік вашай тактыкі забароны беларусам ездзіць у Еўропу. Вы цалкам. хочаце зачыніць дзверы ў Еўропу для усіх беларусаў, гэта вядзе да таго, што ў іх застаецца адзіны шлях - у Расею.
    Нават нашы палітвязні вымушаныя эвакуявацца праз Расею. Хаця іх там таксама могуць затрымаць! Бо базы МВД аб'яднаныя з Расеяй.
    І яшчэ маладыя беларусы вымушаныя лятаць у іншыя краіны на працу ці па іншых справах перасадачнымі рэйсамі менавіта праз Расею. З пасадкай у расейскіх аэрапортах. А там небяспека папасці пад удар баявых дронаў.
    Сваімі забаронамі лятаць з Мінска ў Еўропу, вы падвяргаеце рызыке смерці нашых людзей у расейскіх аэрапартах пад дронавымі атакамі.
  • Indrid Cold
    27.07.2025
    Аддзел фантастыкі , ну глядзіце, а прыклад Расеі? Там 30 гадоў былі адкрытыя межы, Клінтан, Буш, Абама ездзілі, у ЗША ляталі свабодна і назад, візы танней каштавалі чым для Беларусаў - і што? Хто напаў на Грузію? Украіну?
    Гуманізм не працуе - толькі пралангіруе пакуты народу і дазваляе прыкарытнікамі здзеквацца над народам. Навошта даваць ім больш часу, калі за месяц можна цалкам знішчыць прыкарытны бізнес і прымусіць іх пазбавіцца лукі?
  • Крытыкуеш - прапаноўвай
    27.07.2025
    Indrid Cold, не ведаю, хто такая Вольга, да якой Вы ўвесь час звяртаецеся, але дзеля таго, каб "асудзіць і пасадзіць усіх хто катаваў і здзекаваўся з беларусаў", трэба іх арыштаваць, то бок узяць уладу, то бок звергнуць іх з дапамогай зброі - бо ў іх саміх зброя ёсць у дастатковай колькасці, і арыштоўвацца яны катэгарычна не хочуць. Далей што, прапанова ваша ў чым? Замест засылкі зброі цераз мяжу, вы прапаноўваеце забараніць увозіць лекі. І пасля гэтага пра логіку яшчэ агрызаецеся..
  • Indrid Cold
    27.07.2025
    Крытыкуеш - прапаноўвай, Вольга, чым гуляцца ў лагічныя памылкі - лепей адкажыце на запыт ад шоў Саша што ты нясешь - які ў вас стопень афіляванасці са спадаром Машэнскім
  • Аддзел фантастыкі
    27.07.2025
    Контролю - няма!, ну ок, а якія вашы прапановы для прыватнікаў, каторыя ў спісе на забарону вываду капітала з РБ? Распрадаць бізнэсы рускім ці перадаць за бясцэнак рэжыму?
    Чым добрае маралізатарства і татальнае асуджэнне: хто першы кінуў камень - той рыцар увесь у белым, а ўсе астатнія ў гэ (натуральна, пырскі ад кінутага камня заляпалі). Вось са свайго п'едэстала маральнага камертона і парайце людзям, як ім выйсці са справы, не падставіўшы сябе, свае сем'і і калектывы.
  • Indrid Cold
    27.07.2025
    Аддзел фантастыкі , вывезці мэнэджмент, прадпрыемства спаліць/зламаць машыны. Ведайце як Оскар Шындлер працаваў на нацыстаў? Амаль 100% браку было.
    Не атрымаецца на двух стуллях сядзець. Альбо пераходзяць на наш бок з магчымасцю атрымаць кампенсацыю/страхоўку/інвестыцыі ў будучыні, альбо згубіць усё што ёсць, у тым ліку асабістую маёмасць і магчыма, жыццё ;)
  • Indrid Cold
    27.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Аддзел фантастыкі
    27.07.2025
    Indrid Cold, дзякуй за казку на ноч. Пра вугальныя міны ў топкі варожых паравозаў яшчэ забыліся. Карацей, ясна, што акрамя лозунгаў не пакінуць акупантам ні пуда хлеба, ні літра гаручага ў вас прапановаў для бізнесу і насельніцтва няма.
  • Indrid Cold
    27.07.2025
    Аддзел фантастыкі , эх Вольга, чую сябе нягегла гледзячы на колькасць дызлайкаў пад вашымі допісамі, як бы ў дзіцяці канфету забраў. Я чакаў большага ;)
  • Indrid Cold
    27.07.2025
    Indrid Cold, калі коратка, там было пра тое што беларусам трэба пацярпець, пакуль буйны бізнес зарабдяе грошы на крыві ;)
  • Аддзел фантастыкі
    27.07.2025
    Indrid Cold, і што, такі ўвесь буйны бізнэс зарабляе на крыві?! Брыдка, канечне, бачыць свіныя пысы на карпаратывах ВПК (фільм-расследаванне Belpol). Але ўсіх адной мерай ацэньваць- ну такое сабе. Цэлыя сектары ніяк не звязаныя з вайной.
  • І сьмех і грэх
    27.07.2025
    Літоўская разведка не можа разабрацца з кадэбоўскімі правакацыямі на сваей тэрыторыі а тут прам літоўскі масад - у вачах беларускіх кадэбістаў
  • Барадзед
    27.07.2025
    І сьмех і грэх, им нужен человек с литовским гражданством, которого будут держать в тюрьме по обвинению в шпионаже, просто подходящий человек. Кдбшники как торгаши на рынке: держать литовца в тюрьме им выгодно, а освободить его - невыгодно.
  • Фрагмент артыкула НН з 2001 года
    27.07.2025
    "Агульную ўвагу выклікаў выступ доктара гістарычных навук Н.Пятровай. Яна заклікала беларусаў не паддавацца на правакацыі і рацыянальна глядзець на падзеі апошняй вайны, то бок усенародную барацьбу савецкага народу, ненавідзець калябарантаў, лічыць Сталіна стратэгічным геніем, а Чэрчыля й Рузвэльта – прайдзісьветамі й здраднікамі.

    Не абышлося й без рытуальнага цытаваньня Юліюса Фучака: “Людзі, будзьце пільнымі!” Гэта ўжо што да пашырэньня NАТО."

    Яшчэ: Фучік не быў "антыфашыстам", а дзеячам Камуністычнай партыі Чэхаславакіі і ў часы камуністычнага таталітарызму стаў іконай рэжыму.

    Беларусы і так яшчэ не асэнсавалі камунізм, а Вы падтрымліваеце камуністычныя наратывы, навошта?
  • даведка
    27.07.2025
    Надеемся, это письмо узника прочтут лязгающие гусеницами у границы танки NATO.
  • hennesyua
    27.07.2025
    Агент магнолия может порешать его проблему со своим коллегой валетом/
  • БЕРАСЦЬ
    27.07.2025
    Смелы чалавек.
  • !!!
    27.07.2025
    В статье нет ни строчки о защите свого гражданина государством Литва, расчёт только на общественность.Почему ?
  • Дзіўнае маўчанне літоўскага боку
    28.07.2025
    !!!, харошае пытанне. Чаму маўчаць літоўскія ўлады пра сваіх грамадзян у лукашыскіх засценках?
  • Альгерд
    27.07.2025
    Немного не по теме,но надеюсь мой коммент пройдет модерацию.
    У меня вопрос к литовцам,какая этимология у имени Войшелк :)Если это литовское имя.
  • даведка
    27.07.2025
    Затеплилась надежда, что Мантас Данелюс скоро воссоединится с чёрной орхидеей.
  • 4
    27.07.2025
    Вообще власти глубоко по барабану ваши санкции, и чиновникам тоже. У них не будет недостатка в лекарствах, медпомощи и продуктах. Закрытые границы ударят по обычным беларусам в стране, которым несем и негде будет лечится и что кушать. КНДР сколько лет под санкциями и Иран тоже - и что-то только население нищее и голодное а у правителей все в порядке. Уйм тест уже с со своими радикальными санкциями. Во Европа до сих пор газ у РФ покупает и не только его.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць