Каментары да артыкула

Генплан Мінска будуць змяняць. Гараджане могуць агучыць прапановы

  • Поцык
    08.08.2025
    Могут, только никто их слушать не будет.
  • .
    08.08.2025
    1. Спазніліся з генпланам ажно на 5 год: яны павінны аднаўляцца кожныя 10 год, у Мінску гэта быў 2020-ы. Тады ўвялі часовы мараторый на грамадзянскія абмеркаванні, які зацягнуўся.
    2. Нават зараз баяцца заўваг і грамадзянскай актыўнасці: абмеркаванне праводзяць летам, усяго 2 тыдні і матэрыялы пакуль не выклалі.
    3. Сюрпрызы там павінны быць, але пакуль невядома якія. Верагодна, яшчэ больш знішчэння прыватнай забудовы, больш жылля для карнікаў ("сацыяльнага"). Экалагічныя пытанні: ўжо наўрад ці, але паглядзім.
    4. У апошні час роля генпланаў у горадабудаўніцтве значна зменшылася: выканкамы маюць паўнамоцтвы адступаць ад іх, а прэзідэнт дазваляў адступленні указамі і раней. Шмат чаго зараз будуецца з парушэннем генплана 2016 г.
  • Жвір
    08.08.2025
    Я ўжо казаў. Трэба спыніць будаўніцтва ў Менску, акром сабвэю, і наземнай тр-й інфраструктуры. Пераразьмеркаваць выдаткі на ўпарадкаваньне двароў, маючагася жылфонду, сыстэмы гарадзкой падсьветкі, вода/газазабесьпячэньня, утылізацыі побытавых і прам. адкідаў, азеляненьня, вырашэньне пытаньняў забруджваньня паветра, бясьпекі гараджан, ды іншыя грамадзкія патрэбы.

    Акцэнтавацца на забудову малых гарадоў, як напрыклад Узда, Мар'іна горка, Докшыцы, Талачын, Лельчыцы, і т.д. І ня проста на забудову, а ўпрыгожваньне, каб спрыяла якасьці жыцьця, культуры, каб расхацелася пляваць на ходнікі, кідаць апалкі пад ногі ды мацюкацца.
  • .
    08.08.2025
    Метро для таго і будуюць, каб пасадзіць на наваколле лініі новыя звышшчыльныя раёны. Прыгадайце, як змянілася вул.Дзяржынскага пасля працягу першай лініі, як правялі трэцюю да Мінск-Міра. Зараз яе цягнуць у бок Зялёнага Луга для абслугоўвання Паўночнага Берага (некалькі ў баку) і перспектыўнага зносу і перабудовы Сяльгаспасёлка (непасрэдна вакол лініі па Багдановіча).
  • Жвір
    08.08.2025
    ., Так і ёсьць. Дастаткова закончыць пачатае, а новага не пачынаць, засяродзіцца на добраўпарадкаваньні й паляпшэньні таго, што ўжо ёсьць, на мадэрнізацыю, экалёгію, каб развіваць, даглядаць, тое, што ўжо ёсьць, працаваць на якасьць, зручнасьць, утульнасьць,
    Для краіны з такой колькасьцю насельніцтва, як у Беларусі, няма патрэбы раздзьмуваць мегаполіс ды канцэнтраваць паўкраіны на сталіцу. Сродкі павінны йсьці на разбудову малых гарадоў, і зрабіць іх прывабнымі для самаго рознага бізнэсу. Гэта дапаможа спыніць унутраную міграцыю ў бок Менску, калі людзі атрымаюць аднолькавыя ўмовы жыцьця з наяўнасьцю ўсяго патрэбнага, для работы, для адпачынку, для дзяцей, аховы здароўя, спорта, адукацыі і т.д.
    Досыць ужо таго Менску, ён ужо пераўтвараецца ў пачвару, у чорную дзірку, што цягне да сябе ўсё, і гэты працэс ужо выходзіць з-пад кантролю, набывае аўтаматычны, аб'ектыўны характар, перастае залежаць ад чалавека й страчвае здаровы сэнс.
  • .
    08.08.2025
    Гэта ў ідэале. І нават чыноўнікі гэта (ў марах) разумеюць - бо кажуць пра гарады-спадарожнікі. А рэальна цэнтрабежныя тэндэнцыі ўлады не перамаглі і не кантралявалі пры 3-х розных эканоміках: савецкай, 90-х і лукашысцкай. Сітуацыя не зменіцца і пры 4-й, пасля ўмоўнай перамогі над лукашызмам. Бо будуць адмаўляць кантроль дзяржавы над будаўніцтвам, а вектары жаданняў людзей і забудоўшчыкаў аб'яднаюцца ў жаданні ўлезці ў сталіцу.
    Калісьці пазней, пры ўмовах, што разумныя людзі ў дзяржаве прыдумаюць механізмы дэцэнтралізацыі і ўвогуле перабудовы ўсяго таго, што зараз набудавалі. Працэсы на дзесяцігоддзі, і тое ў лепшым выпадку.
  • Hryb
    08.08.2025
    Pieranieści stalicu za Valožyn, usiakija miniastersvy, pałatki i načalnika chunty, adrazu palahčaje.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць