Каментары да артыкула

Толькі 1% тых, хто выжыў пасля Хірасімы і Нагасакі, пасля памерлі ад ракавых хвароб, выкліканых радыяцыяй

  • Жвір
    15.08.2025
    О, усяго 1 адсотак ? Дык можна спакойна бамбіць, няма чаго баяцца...

    Але вось праблема, 90 адсоткаў удзельнікаў праблемы ў Чарнабылі, памерлі праз анкалагічныя (ды іншыя) захворваньні выкліканыя радыяцыяй...
  • Вадзім
    15.08.2025
    Ну і пры ядзерным выбуху радыяцыйнае забруджванне ёсьць, але нашмат меншае, чым пры выбуху "бруднай бомбы" - як у Чарнобылі, бо амаль усе радыёактыўныя рэчывы трацяцца на энэргію выбуху.
  • Ігар Лямеш
    15.08.2025
    Вадзім , Чарнобыль не "брудная бомба", а аварыя 7-га узроўня. І як раз такі большая частка урана-235 і не пайшла, я думаю, на энэргію выбуху пры выпрабаваннях і баявым прымяненні уранавых бомб. Гляньце на фота Опегеймера і Лэслі Гроўса на мецы быбуху "Трыніці" Як вам іх абутак?
  • Вадзім
    15.08.2025
    Ігар Лямеш, і ў чым істотная розьніца з бруднай бомбай у наступствах?
  • Ігар Лямеш
    15.08.2025
    Вадзім, Вы ж не спяшаецеся адказаць на пытанне пра абутак людзей у такіх месцах як гэта:

    https://en.wikipedia.org/wiki/Trinitite

    Чаму я павінен задавальняць вашу цікаўнасць?

    Прыклад "бруднай бомбы" можна адшукаць...Зазірнуць на старонку, прысвечаную менавіта наступствам такіх здарэнняў як Чарнобыльская катастрофа, і параўнаць.
  • Намасце
    15.08.2025
    Карацей, рэнтген у медыцыне не такі страшны, як малююць?
  • Апр
    15.08.2025
    Намасце, так званы “Кэт Скан”, дзе прсяць выпіць радыёактыўную вадзічку каля літра, параўноўваецца да 350 рэнтгенаў па атрыманай радыяцыі, зробленых умомант.
  • Ігар Лямеш
    15.08.2025
    Апр, Вы не дасце спасылку на гэты тэст?

    Я не чытаў пра яго. Мне цікава.

    Рэнтген - адзінка экспазіцыйнай дозы. І "аднамаментна" гэта ужо пра магутнасць дозы, вымяраемую, ваеннымі прыкладам, у рэнтгенах за гадзіну (Р/г). Зразумела, прыкладна, колькі часу патраціць пацыент, каб выпіць літр радыяктыўнага разчыну перад даследваннем. Але тут мы маем справу са значна небяспечнейшым апраменьваннем - унутраным, і з другімі, адпаведна дозамі - паглочанай, біялагічна эквівалентнай.

    Сашу Літвіненка гарбатаю папаілі, меней за літар. Чалавек неверагодна доўга пратрымаўся, для гострай лучавой, у брытанскай клініцы, але пакутліва памёр. Соль палонія.

    Тут вельмі акуратным трэба быць у ацэнках. Я не бяруся параўноўваць 350 Р/"аднамаментна" з біялагічным эквівалентам невядома чаго (для мяне) разчыненага у адным літры.
  • чытач
    15.08.2025
    Заблакіравалі у nn_editor? Малайцы. Спадзяюся цану сабе добра ведаеце.

    "«Нават тыя, хто выжыў і атрымаў велізарныя дозы радыяцыі, пражылі надзвычай доўга», — адзначае Томас. Так, тыя, хто атрымаў 2,25 Гр (у тры разы больш за ўзровень, які выклікае прамянёвую хваробу, і ў 100 разоў больш за гадавы дапушчальны ўзровень для работнікаў ядзерных аб'ектаў у Вялікабрытаніі), паміралі ў сярэднім ва ўзросце больш за 78 гадоў."

    Папулярнай кнізе, якую я чытаў, многа гадоў. Летальная доза 50/60 - доза дастатовая для серці 50% выбаркі цягам двух месяцаў - 4 Гр.

    Адкуль у Томаса такія лічбы 2.25 Гр = 3*Доза прамянёвай?!

    Я назваў вашыя форумы пад артыкуламі сметнікам? Вы пакрыўдзіліся? Ваша права. Мне таксама морда ў люстэрку не падабаецца, але ж яна мая.
  • .
    15.08.2025
    Томас піша пра 2.25 Гр як "значна вышэй за парог вострай прамянёвай хваробы" і не кажа пра лічбы гэтага парогу, як і пра ўзровень для работнікаў ядзерных аб'ектаў у Велікабрытаніі.
    Гэта дадалі ў артыкуле FT. Але па сучасных даных, сапраўды, парог = 0.7 Гр.

    P.S. Пра сметнік часта маеце рацыю :(
  • чытач
    16.08.2025
    ., "Томас піша пра 2.25 Гр як "значна вышэй за парог вострай прамянёвай хваробы" і не кажа пра лічбы гэтага парогу, як і пра ўзровень для работнікаў ядзерных аб'ектаў у Велікабрытаніі.
    Гэта дадалі ў артыкуле FT. Але па сучасных даных, сапраўды, парог = 0.7 Гр."

    Можна спасылку на сучасныя дадзеныя пра парог гострай лучавой?

    ЛД 50/60 = 4 Гр (крыніца - навукова-папулярная кніга, выданню 39-ты год) Дарэчы, я магу глянуць і навуковае выданне таго ж самага аўтара. Цікава ж, што думае той жа самы радыёлаг праз дзесяцігоддзі.

    Татальная доза 46 Гр у 23-х частках цягам 34 дзён, пасьля хематэрапіі (артыкул пра пабочныя наступствы лячэння раку малочнай залозы 03.10.2018)

    Са згаданага артыкула вынікае, што кожны сеанс прамянёвай тэрапіі на лінейным паскаральніку электронаў 46/23 = 2 Гр.

    На момант выхаду артыкула пацыентцы было 60-т. Пабочка - генералізаванае вітыліга.

    Па сучасным дадзеным, пра якія вы пішаце, пацыентку мучылі 23 разы цягам месяца дозай у 2.86 раза перавышаючай парог гострай лучавой?

    PS FT - вольная пісаць пра фінансы, рэдакцыя забылася пра гэта?
    Сайцік на якім Томас апублікаваў свой артыкул:

    https://www.colbas.org

    Вам не цяжка будзе перакласці напісанае на галоўнай старонцы?

    The aim of the Collegium Basilea is to promote disinterested, independent scientific enquiry, and to make the results available to society. Its mission is to encourage and enable scientists to pursue work which, because of its fundamental, transdisciplinary, innovative or speculative nature, would be difficult to pursue elsewhere.

    І вішанка на торце - унізе першай старонкі артыкула Томаса:

    Journal of Biological Physics and Chemistry 25 (2025) 8–45
    Received 24 March 2025; accepted 12 May 2025

    Дзіўны спосаб спасылкі - не прамая на навуковы журнал, а на https://www.colbas.org

    які адкрыта заяўляе пра сваю місію

    Its mission is to encourage and enable scientists to pursue work which, because of its fundamental, transdisciplinary, innovative or speculative nature, would be difficult to pursue elsewhere.
  • .
    15.08.2025
    Людзі з дозай 2.25 Гр жылі ў сярэднім 78.5 год, але яны ўсё роўна згубілі частку свайго жыцця. Іх суседзі, якія атрымалі менш 0.005 Гр, жылі больш на 2.6 гады.

    1% гучыць мала, аднак трэба памятаць, што гэта сярод тых, хто выжыў (хібакуся). 34% адразу памерлі ад выбухаў і за 1945 год ад вострай прамянёвай хваробы.

    Калі параўноўваць з ахвярамі Чарнобыля: 1000 ліквідатараў атрымалі дозы 2-20 Гр, 28 з іх памерлі да канца 1986 года ад вострай прамянёвай хваробы.
    Мясцовыя жыхары атрымалі 0.01-0.05 Гр (10-50 мЗв).

    Хапае розных падлікаў, але выглядае так, што сярод выжыўшых ахвяр Чарнобыля працэнт памерлых ад анкалагічных хвароб таксама невялікі.
    (Размова толькі пра памерлых, а не пра рост хвароб. Гэта не апраўданне чарнобыльскай катастрофы і яе іншых наступстваў для краіны і людзей).

    То-бок, рызыкі анкалагічных і спадчынных хвароб, хутчэй за ўсё, былі некалькі перабольшаны ў грамадскіх уяўленнях.
    Мяркую, Кавід забіў больш беларусаў.
  • чытач
    16.08.2025
    ., я не буду спяшацца чытаць артыкул Томаса, пакуль не ўбачу прамую спасылку на

    Journal of Biological Physics and Chemistry.

    Калі артыкул Томаса быў апублікаваны навуковым журналам, а не

    https://www.colbas.org/

    з яго высокай місіяй папулярызаваць, сярод іншага, і навуковыя працы innovative or speculative nature (інавацыйнай і спекулятыўнай прыроды) ?

    А пра публікацыю у FT за 1 еўра думаю вельмі дрэнна. Я магу зразумець аматара, які шчыра намагаўся, але чагосці не зразумеў і ў чымсці моцна памыліўся, але не FT. Публікацыя FT нагадвае мне ваенную журналістыку.
  • чытач
    16.08.2025
    ., Вы такі прымусілі мяне зазірнуць у абстрактс артыкула Томаса.

    Ён менавіта і спекулюе адразу ў абстрактс, параўноўваючы радыяцыйныя і хімічныя (забруджванне паветра) прычыны анкалогіі.

    "Некалі" - расплыўчатае слова. Што менавіта ведалі "некалі" пра радыяцыйны уплыў Курчатаў, Опенгеймер...памерлыя ад раку, адзін на востраве, другі на лавачцы ў санаторыі?

    І хто спрачаецца з тым, што ад раку паміралі...лонданскія трубачысты "некалі", бо кантактавалі з канцэрагеннай сажай? (бензапірэн)

    Пабудуйце чацвёртую АЗС (той жа самы бензапірэн) у Мінску ля кальцавой, дзе людзі 20 гадоў б'юцца за апошні зялёны лапік, паглядзіце на анкалогію жыхароў бліжэйшых дамоў. НН пісала пра гэтую бітву дзясяцігоддзяў.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць